Слэнгавы Менск
Любое месца мае афіцыйную назву. Аднак ня кожнае з іх мае гонар насіць яшчэ другое імя.
Неабходна чымсьці адрознівацца. Гэтая спецыфіка часта захоўваецца ў слэнгавых назвах.
Пры падрыхтоўцы матэрыялу скарыстаны матэрыял Алесі Серады, "Студэнцкая думка", сур'ёзна дапоўнена і перапрацавана на сёньняшні дзень.
Можна адзначыць некалькі пазіцыяў, па якіх можна класіфікаваць менскі тапанімічны слэнг:
- Незвычайная архітэктура будынка. Напрыклад, будынкі з назовамі "Шайба", "Кукурузы".
- Доўгія і замежнага паходжаньня назову маюць тэндэнцыю да скарачэння: "Канса", "Філа", "Макдак".
- Надпіс на будынку можа стаць яго назовам: "Цэнтар", "Подзьвіг".
- І нарэшце, любое месца, якое прыцягвае людзей (кафэ, крамы, бары) мае слэнгавую назву.
Ёсць таксама назовы, якія ўжываюцца дагэтуль, нягледзячы на пераназваньні, архітэктурныя перабудовы і г. д.
Народная памяць захоўвае найбольш удалыя назвы нават зьніклых аб'ектаў.
Таму гістарычны агляд таксама можа быць цікавым.
Акадэмка. Так завуць адразу тры аб'екта: станцыю метро "Акадэмія навук", Акадэмічная бібліятэка і крама "Акадэмкніга".
Ангара. Раён вуліцы Ангарскай.
Вежа Сьвятога Лаўрэнція. Вежа на будынку КДБ Беларусі. Лаўрынціям быў ня толькі Берыя, але і яго намесьнік
на Беларусі Цанава.
Балота. Вуліца Леніна ў раёне канцэртнай залы "Менск".
Берасьцейская крэпасць, Бастылія, Кітайская сьцяна. Доўгі чырвоны будынак на вуліцы Максіма Танка нагадвае крэпасць-герой. А Бастылія -таму што гэта таксама вядомая крэпасць.
Варварка. Інтэрнат МДЛУ на вуліцы Варвашэні, зараз гэта ўжо праспэкт Машэрава.
Валадарка. Турма на вуліцы Валадарскага, дзе калі-небудзь з'явяцца шматлікія мэмарыяльныя дошкі, якія распавядуць аб яе вядомых "пастаяльцах".
Гарбаты мост. Мост у Траецкім предмесьці на "выспе сьлёзаў"(афіцыйна - "Выспа мужнасці і скрухі").
Даляр. Вядомаы S-вобразны будынак на вуліцы Веры Хоружай побач з Камароўскім рынкам; будынак № 16 па вул. Магілёўскай.
Дамы з "малюнкамі". Гэта чатыры дамы з раёне станцыі метро "Усход" і новай Нацыянальнай бібліятэкі. На фасадах у іх незвычайныя мазаікі.
Будынак масонаў. Будынак №5 у Музычным завулку, недалёка ад плошчы Свабоды. Лягенда злучае яго з менскай масонскай ложай "Паўночная паходня". Быццам бы першапачаткова ў будынку не было вокнаў, а ў нішы проста было ўстаўлена шкло, што адпавядала звычаям масонаў не афішаваць сваё ўнутранае жыцьцё. Сёньня ў ім разьмяшчаецца Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Дом Мусінскага. Дом "На Нямізе". Мусінскі - яго архітэктар.
Дом "пад сьпічаком". На скрыжаваньні вуліцаў Чырвонай і Камуністычнай разьмешчаны дом са сьпічаком з зоркай, адгэтуль і назва.
Даліна маньякаў. Насупраць галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнівэрсітэта ёсьць даліна, вядомая тым, што там былі выпадкі, як у фільмах жахаў. Даліна з'яўляецца месцам дзеяньня дзіцячых страшылак. Вядома, гэта часцей за ўсё чуткі, чым рэальнасьць, але, мабыць, гэтае месца прыцягвае маньякаў.
Дошкі. Так раней звалі танцавальную пляцоўку ў парку Чалюскінцаў.
Жданкі, Жданы, Жданікі. Ждановічы.
Жураўлі. Так звалі ў савецкія часы рэстарацыю "Жураўлінка" на вуліцы Янкі Купалы. Сюды хадзілі за комплекснымі абедамі і чэскім півам "Пілізно".
ЖФ. Жалезны Фелікс. Помнік часоў КДБ.
Зорачка. Унівэрсам "Зорны" насупраць кукуруз (гл. ніжэй).
Камса. Камсамольскае возера.
Камяні. Сквэрык за Філармоніяй.
Каракатыца. Яшчэ адно, трохі непаважлівая, назва выставачнага павільёна БЕЛЭКСПА на праспэкце Пераможцаў (Машэрава).
Кішка. Вузкі пераход, які злучае пасярэдзіне станцыі метро "Кастрычніцкая" і "Купалаўская".
Каза. Канцэртная зала "Менск".
Казлабродская. Так завуцца вуліцы Казлова і Даўгабродская (адна-працяг другой). Атрымалася вось такое спалучэньне назваў.
Камары. Раён Камароўкі, рынак.
Кансэрва, Канса. Назва кансэрваторыі - Беларускай акадэміі музыкі.
Курчы. Танцпляцоўка ў парку 50-годдзі Вялікага Кастрычніка.
Каржы. Раён вуліцы Каржанеўскага.
Чырвоны дом. Дамы на скрыжаваньні Партызанскага праспэкта і вуліцы Варвашэні (раней - Янісейскай), адпаведна №147 і №1.
Круглая плошча. Плошча Перамогі мае хутчэй авальную форму. Круглай плошча менавалася больш пяцідзесяці гадоў таму.
Кукурузы, кукурузнікі. Так завуцца некалькі дамоў на вуліцы Веры Хоружай. А атрымалі яны такія назвы з-за сваёй формы, якая нагадвае кукурузны катах.
Кулёк (скрутак). Неафіцыйны назоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры.
Курасы. Мікрараён Курасоўшчына.
Лужок. Мікрараён Зялёны луг.
Макдон, Макдак, Даблдональдс. Неафіцыйная назва сеткі рэстарацый \"Макдональдс\".
Макдон і Макдак-скарачэньне назвы, а частка трэцяй назвы "Дабл" паказвае на тое, што ў народзе гэтую ўстанову паважаюць
за сусьветную сетку самых танных прыбіральняў.
Маякоўка. Вуліца Маякоўскага.
Мухлёўка. Вадасховішча поруч кінатэатра "Сучасьнік".
Мухля. Участак р. Лошыца ад в. Дворышча да чыгункі.
Лядзяш. Вянок у пераходзе пад пляцам Перамогі.
Нямецкі цэнтар. Цэнтар IBB на Паўднёвым Захадзе.
Нёман. Так звалася рэстарацыя на месцы якой сёньня працуе "Гіспанскі куток"
Новікі. Мікрараён Серабранка-8. Раён крамы "Палесьсе".
Нулёўка, нулік. Знак нулявога кіламетру "Пачатак дарог Беларусі" на Кастрычніцкай плошчы.
Асліныя вушы. На скрыжаваньні вуліц Сурганава і Акадэмічнай ёсьць два высокіх аднолькавых будынка. Адзін з іх прыналежыць Акадэміі навук, іншы - факультэту міжнародных адносін БДУ.
Панікоўка. Сквэр поруч Прэзідэнцыі (Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі) і тэатра імя Янкі Купалы.
Партызаны. Жыхары Партызанскага праспэкта.
Пэнтагон. Так завецца штаб Беларускай вайсковай акругі на скрыжаваньні вуліц Куйбышава і Камуністычнай.
Подзьвіг і Несмяротны. Калі стаяць тварам да помніка на пляцы Перамогі, то наперадзе, злева і справа, бачныя два амаль аднолькавыя жоўтыя будынкі. На левым зверху напісана "Подвиг народа", а на правым "Бесмертен". Гэтыя надпісы і дал назвы будынкам.
Прэзідэнцыя. Такое імя атрымала Адміністрацыя Прэзідэнта.
Пуп. Пуп зямлі. Цэнтар-помнік на Кастрычніцкай плошчы, адкуль пачынаюцца ўсе дарогі."Via est vita."- напісана
на ім. Гэта значыць:"Дарога-гэта жыццё"(ну як не пагадзіцца!). На ім адзначаныя і ініцыятары ўсталёўкі помніка: "Знак адліку кіламетражу аўтамабільных дарог устаноўлены 3 ліпеня 1998 году па ініцыятыве Камітэту па аўтамабільных дарогах пры падтрымцы Міскага гарвыканкама".
"Працоўны". Крама на вуліцы Лізы Чайкиной, 8. Гэты назоў сыходзіць сваімі каранямі ў пасляваенныя гады. Менскі аўтамабільны завод быў пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Тады працоўным завода выдавалі талоны, якія яны павінны былі "атаварваць" менавіта ў гэтай краме. Адсюль і назоў - "Працоўны".
Ракасы. Праспэкт Ракасоўскага.
"Розачка". Так ласкава завуць свой раён жыхары вуліц Розы Люксембург і Карла Лібкнехта.
Саркафаг, Маўзалей. Доўгабуд Палац Рэспублікі, што на Кастрычніцкай плошчы, які, нарэшце, скончылі будаваць.
І перад нашымі вачамі паўстала нешта. Ні аднаго дрэўцы, ні аднаго кветніка, ні травы навакал...
Слесарка. Інтэрнат МДЛУ ("iняза") на вуліцы Слясарнай.
Сотка, сотавы, мабільнік, сота. Аўтобусны маршрут нумар 100.
Стомятроўка. Частка праспэкта Францыска Скарыны (Незалежнасьці) ад цырка да плошчы Перамогі. Увечар тут працуюць дзяўчынкі і іх суценёры.
Старожоўка. Раён праз раку за праспэктам Пераможцаў (Машэрава).
Сухары. Мікрараён Сухарава.
Танкісты. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Труба. Пераход пад праспэктам Неазалежнасьці (Скарыны) на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" і "Купалаўская". Маленькая труба - ужо ў самім
мэтро - пераход на "Кастрычніцкую", Вялікая труба-на "Купалаўскую". гэты падзел тлумачыцца тым, што лесьвіца -
гэта вялікі праход, а эскалатар маленькі.
Цюльпан. Рамонак. Выставачны комплекс "БЕЛЭКСПА" на праспекце Машэрава, 14. Атрымаў такую мянушку дзякуючы арыгінальнай архітэктуры.
Умань.Скарачэнне вуліцы Ўманскай.
Унівэр. Першапачаткова - неафіцыйны назоў БДУ, але паступова так сталі менавацца і іншыя ВНУ.Студэнты, якія вучацца ў БДУ на спецыяльнасьці "прыкладная матэматыка", завуцца "прыматы", а радыёфізікі-"рафікі".
Філара, філа. Пляцоўка перад філармоніяй.
Цэнтар. назва паўстала ад назвы на ўніверсаме "Цэнтральны", а таксама дзякуючы блізкасці да рэальнага цэнтра горада.
Сківіцы (рас. Челюсти). Так мянуецца парк Чалюскінцаў.
Чупа-чупс Такая мянушка здаўна замацавалася за помнікам у цэнтры плятформы станцыі метро "Плошча Леніна".
Шайба. "West World Club". Будынак перад гатэлем "Беларусь" формай нагадвае звычайную хакейную шайбу гіганцкіх памераў.
Шанхай. Так раней звалі раён усходней вуліцы Захарава, дзе тады жыло шмат цыганаў. Сёння іх можна бачыць недалёка адтуль - на прыпынку трамваяў "Батанічная".
Шарыкі. Менскі падшыпнікавы завод і раён, прылеглы да яго.