Для гісторыі напісаньне слова, не гаворачы ўжо пра назву горада, - гэта аўтарытэт. Ад першага ўпамінаньня назвы, як вядома, бярэ адлік і ўзрост горада. У летапісе пад 1067 годам гаворыцца, што войскі трох кіеўскіх князёў братоў Яраславічаў выступілі ў паход супраць полацкага князя Ўсяслава. "И придоша к МѢньску, и мѢнянѢ затворишася въ градѢ. Си же братья взяша МѢнескь..." Затым у летапісе апавядаецца, што Яраславічы, узяўшы "МѢньск", пайшлі да Нямігі, дзе адбылася бітва з палачанамі.
Ва ўсіх трох выпадках, як бачым, у першым складзе прысутнічае літара "Ѣ" (яць). Які ж гук яна абазначала? Энцыкляпэдычныя выданьні гавораць, што "Яць - назва кірыліцкай літары Ѣ, якая абазначала ў стараславянскіх і старажытнарускай мовах своеасаблівы галосны гук, падобны на закрыты "е", а магчыма, на дыфтонг "іе". У старабеларускай пісьменнасьці выкарыстоўвалася па традыцыі, часта замянялася літарай "е", бо ў большасьці беларускіх гаворак гэты гук рана супаў з "е", альбо наблізіўся да яго. Слушнасьць такога тлумачыньня пацьвярджаюць больш позьнія дакумэнты. Так, у Радзівілаўскім летапісе ў паведамленьні 1067 г. назвы "Меньск" і "Менеск" напісаны праз "е".
Сёньня большасьць спэцыялістаў па тапаніміцы абгрунтавана лічаць, што назву горад атрымаў ад ракі. Менск - гэта "Менскі горад", "горад на рацэ Мень (Мена)". Сувязь паходжаньня назвы горада ад ракі зьяўляецца тыповай і заканамернай. Тут спрачацца падставы няма. Але спрэчкі ідуць аб тым, дзе працякала гэта рака: на тэрыторыі сучаснага горада ці побач з ім у вярхоўях Пцічы, паблізу вёскі Строчыцы.
Трэба адзначыць, што гэаграфічных назваў з коранем "мен" у нас сньня шмат. Гэта і згаданая назва ракі Менкі, і вёска Верхмень пад Смалявічамі, і возера Мена ва Ўшацкім раёне, рака Мена і раённы цэнтар Мена ў Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны. Гэтыя гэаграфічныя тапонімы свае назвы захавалі ў першапачатковым выглядзе.
У сьпісе гарадоў канца XIV ст. разам з многімі гарадамі Беларусі прысутнічае "Менеск". З канца XV ст. зьяўляецца назва "Менск" без мяккага знака. У 1499 г. у "Прывілеі месту Менску на права Майдэборскае..." прыводзіцца толькі форма "мень(скі)". Але яшчэ ў XVI-XVII ст. працягвала шырока выкарыстоўвацца форма "Менеск".
Уяўляе цікавасьць перапіска 1656 года паміж маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам і менскім ваяводам Фёдарам Арсеньевым. На адной старонцы граматы словы "Менеск", "Менск", "Менскага" выкарыстаны 18 рахоў, а "Мінск" - ніводнага разу. Ц двух "адпісках" менскага ваяводы Арсеньева цару назвы тыпу "Менеск", "Менск", "Менского пов(ету)" сустракаюцца 13 разоў і толькі аднойчы, чамусьці, напісана "Мінской пов.".
У "адпісцы" 1657 г. цару менскага ваяводы Якаўлева гаворыцца: "И того ж государь, числа Менского пов. шляхта учинила в Менске сеймик и выбрали меж себя в судьи Менского шляхту Фёдора Волотковича..." (Белоруссия в эпоху феодализма. Мн.,1960. С. 146-151.) Адсюль вынікае, што мясцовая беларуская шляхта карысталася назвай "Менск", і і ншай назвы ваявода Якаўлеў, мабыць, і ня чуў.
У Баркулабаўскай хроніцы - помніку беларускага летапісаньня пачатку XVII ст. - горад названы 6 разоў, з якіх 5 - у форме "Менск" і адзін раз - "Мінск".
Першая фіксацыя формы "Мінск адзначана дасьледчыкамі ў лацінамоўнай канцылярскай кнізе караля Аляксандра пад 1502 годам - datum in Mynsko. Затым у польскамоўных дакумэнтах XVI-XVII ст. усё часьцей і часьцей ужываецца транскрыпцыя "Minsk". Сьведчаньне гэтаму даюць таксама лацінамоўныя мапы. На мапе 1589 г. М.Струбіча з "Палоніі" горад абазначаны "Minsko", на мапе Вялікага княства Літоўскага, выдадзенай Хрыстафорам Радзівілам у 1613 г. - "Minsk", на мапе Вялікага княства Літоўскага і Русі Белай 1687 г., надрукаванай у Нюрнбергу, - "Minsk" і г. д. У прыватным дакумэнце 1601 г. на польскай мове, які захоўваецца ў Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве, у скарзе пана Цярлецкага на бурмістраў "мяста Мінскага" назва горада напісана некалькі разоў у тыповай польскай транскрыпцыі праз "і".
З прыведзеных вышэй гістарычных фактаў напрошваецца выснова, што наш "Мінск" з'яўляецца пад уплывам Мінска-Мазавецкага ў час іх знаходжаньня ў адной дзяржаве - Рэчы Паспалітай. Прафэсар катэдтры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсітэта А.Абрэмска-Яблоньска пераканаўча паказала, што форма "Міньск" (Мазавецкі) у польскай мове ўтварылася фанэтычным шляхам у XIV ст., а "Мінск беларускі з "і" ў корані мог прыпадобіцца да Мінска-Мазавецкага на грунце польскай адміністрацыйнай і моўнай экспансіі".
Трэба падкрэсліць, што форма "Мінск" у дачыненьні да нашага горада ўпершыню зьяўляецца ў помніках, напісаных не на старабеларускай, а на лацінскай і польскай мовах.У дакумэнтах, пісаных на беларускай мове, яна толькі к канцу XVI ст. пачынае зьяўляцца ў адзінкавых выпадках, а па меры ўзмацненьня паланізацыі ўсіх галінаў жыцьця на Беларусі павялічваецца адсотак ўжываньня формы "Міньск-Мінск" (другая палова XVII ст.), але не перастае ўжывацца і "Менск". Цалкам гэта форма зьнікае з афіцыйных дакумэнтаў толькі ў XVIII ст., калі беларуская мова была зусім выцеснена з дзяржаўнага ўжытку. З гэтых жа польскіх дакумэнтаў і мапаў яна пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай была перанесеная і ў расейскія дакумэнты і мапы. У канцы XVIII ст. напісаньне "Мінск" у афіцыйных расейскамоўных дакумэнтах замацавалася адразу і трывала.
Аднак у жывой мове беларусаў слова "Менск" працягвала існаваць. Гэта занатаваў дасьледчык XIX ст. Павал Шпілеўскі ў сваім творы "Путешествие по Полесью и белорусскому краю" (1853-1855 гады).
...между Татарским концом и Переспинским мостиком у самой нынешней виленской почтовой дороги когда-то поселился, говорит народное предание, знаменитый силач-знахарь по прозванию Менеск или Менской и построил на Свислочи каменную большую мельницу о семи колёсах. Говорят, никто никогда не видел его, а между тем окрестности свислочьской земли наполнены самыми фантастическими рассказами о его силе и богатырстве: говорят, что в его мельнице мука мололась не из хлебных зерен, а из камней; что ночью слышались там какие-то странные крики, гики, песни, музыка и пляска; что в полночь разъезжал он на своей мельнице по дорогам и набирал дружину из сильных людей, из которых впоследствии составился целый народ и стал селиться рядом с мельницей знахаря, и проч. Конечно, это предание отзывается белорусской сказкой; но почем знать, не имеет ли оно отношение к какому-нибудь доисторическому событию, не записанному в летописях? Не смешанное ли это сказание о каком-нибудь удельном кривичском князе Менеске, собиравшем сильных людей для увеличениясвоего войска и для заселения ими новопостроенного своего городка на берегах Свислочи? Отчего же не допустить, по крайней мере, существование этого Менеска, когда о нём до сих пор сохранилась послвица в Минском уезде: "Не пойду я да Менска ад шляху Виленска; а (если же) пайду па шляху Виленском, спаткаюся (встречусь) з Менеском". К этой пословице я прибавлю замечание, что простонародье Минской губернии до сих пор называет Минск Менском. Конечно, это не доказательство. Но отчего же то же простонародье не называет Пинск (город Минской губернии) Пенском? Ведь Минск и Пинск созвучны. Напротив, если объяснять слово "Менск" народным выговором, так скорее можно сказать, что простонародье минское переделало бы из Менска Минск, потому что в произношении белорусского народа буква "и" никогда не превращается в "е", тогда как "е" очень часто переходит в "и"... Мне кажется, можно допустить, что нынешний Минск получил своё название от имени Менеска, или Менского (этого ли знахаря или, пожалуй, другого какого-нибудь героя-основателя), потому что в древних грамотах, актах, записях и инвентарях вместо "Минск" везде говорится: "Менск" или "Менской", кроме того, Гвагнин в описании древней Руси Минск называет Menscum. Во всяком случае, предание о Менеске заменяет первоначальную историю древнего Минска, построение которого и возведение на степень города не указано ни одним из древних летописцев или историков. "Путешествие по Полесью и белорусскому краю", Павал Шпілеўскі, "Беларусь", 2003 год, старонкі 131-132.
Як жывую форму "Менск" засьведчыў і "Slownik geograficzny", выдадзеныў 1885 годзе.
Адроджаная Беларусь на пачатку ХХ стагодзьдзя вярнула гораду старое летапіснае імя, якое пражыло ў афіцыйным ужытку дваццаць гадоў. У 1939 годзе выйшла пастанова Вярхоўнага Савета БССР аб замене Менску на Мінск.
Гэта быў унікальны выпадак у савецкай імпэрыі. Ва ўсіх астатніх выпадках назвы гарадоў мяняліся ў расейскай мове — на нацыянальныя. Так замест Тыфлісу зьявіўся Тбілісі, замест Эрывані — Ерэван, замест Вільна — Вільнюс. У Беларусі адбылося наадварот.
5 верасня 1991 г. гарадзкі Савет народных дэпутатаў у сваім рашэньні №167 зацьвердзіў старажытны гарадзкі герб і палічыў "неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне - Менск" На паседжаньні быў прыняты намер зьвярнуцца ў Вярхоўны Савет БССР з прапановай адмянiць рашэньне 2-й сэсii ВС БССР I склiканьня ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск. Але новы Вярхоўны Савет адмовіў дэпутатам у вярнтаньні гораду гістарычнай назвы.
Сёньня форма "Менск" ужываецца у недзяржаўных беларускамоўных мэдыях, знаходзіць усё больш і больш прыхільнікаў, пераважна ў Сеціве.