Менскія міты

Міт першы: Плошча Незалежнасьці - самая вялікая ў Еўропе і адна з самых вялікіх у свеце.
Вельмі распаўсюджаная фраза ў СМІ. З другім яшчэ можна пагадзіцца, а вось з першым ніяк. Самая вялікая плошча ў Эўропе - плошча Свабоды ў Харкаве. Так што наша толькі другая...



Міт другі: Годам пуску менскага вадаправода стаў год, які пазначаны на пастаменце фантана "Хлопчык з лебедзем" у Аляксандраўскім (Цэнтральным) сквэры - 1874.
Так, адкрыццё гэтага фантана са скульптурай "Хлопчык з лебедзем" Берніні быў прымеркаваны да пуску вадаправода, але адчынены быў год праз. Так што пуск вадаправода ў Менску адбыўся ў 1873 году, а фантан адкрылі ў 1874, як і напісана на ім.


Міт трэці: Самая высокая кропка Менска - паміж вуліцамі Ціміразева і Харкаўскай.
Так, была там, калі вышлі кнігі, у якіх так напісана. Зараз жа, калі горад моцна "ступіў" на захад, вышэйшая кропка Менска знаходзіцца ў раёне вуліцы Ляшчынскага, за домам нумар 8. Вышыня - 283 метра над узроўнем мора.


Міт чацьвёрты: Менск у гады Вялікай Айчыннай вайны разбурылі фашысты.
Даволі спрэчнае пытаньне, пакінем яго для гісторыкаў, скажам толькі, што гэта старонка гісторыі Менска яшчэ чакае сваіх незалежных дасьледнікаў. Адзначым толькі тое, што горад на фотаздымках нямеціх ваенаслужачых і здымках пасьля ўваходжаньня савецкіх войскаў выглядае па-рознаму.


Міт пяты: Менск быў разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны на 83 адсотка.
Менск можна было аднавіць, аднак бачныя архітэктары, якія прыехалі сюды з Ленінграда і Масквы прынялі рашэнне знесьці старыя будынкі і пабудаваць новы горад. З чыстага ліста... Потым Хрушчоў скажа: "Я стары Менск не бачыў, але ведаю, што гэта быў непрыгожы горад"... Менск не пайшоў па ступнях Варшавы, гістарычны цэнтар якой быў зноўку адбудаваны па чарцяжах і фатаграфіях, што захаваліся, а пазней быў уключаны ў пералік сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.


Міт шосты: Траецкае прадмесьце - куток старога Менска, менавіта так выглядаў горад да вайны.
Гэты куточак горада быў адбудаваны ў савецкі час. Будынкі ў ім ня столькі ўзнаўляяць забудову 19 стагоддзі, колькі так званы стыль "пад мінуўшчыну". Прычым з архітэктурнымі рысамі, уласьцівымі эўрапейскай архітэктуры, а не беларускай. Нажаль, падчас будаўніцтва гэтага "цацачнага" квартала быў знесены шэраг пабудоў XVI стагоддзя.


Міт сёмы: З-пад двух блокаў набярэжнай Сьвіслачы ў раёне Плошчы 8 сакавіка выцякае знакамітая рака Няміга.
Так было, аднак пры будаўніцтве станцыі метро "Няміга" старое падземнае рэчышча Нямігі перакрылі і накіравалі ў ліўнёвую каналізацыю, якая праходзіць у гэтым раёне. Таму Няміга ўпадае ў Свіслач толькі ў раёне вуліцы Беларускай - на выпуску калектара "Цэнтор" у Сьвіслач. А праз пакінуты адрэзак падземнага рэчышча Нямігі выпампоўваецца вада, якая прасочваецца ў тунэлі метрапалітэна.


Міт восьмы: Назоў менскага мікрараёна Курасоўшчына паходзіць ад прозьвішча абшарніка, генерала Курасова, які жыў у XIX стагоддзі.
Гісторыкі так і не змаглі знайсці ў архівах абшарніка з такім прозвішчам. Яго няма нават у вельмі аб'ёмным "Пераліку землеўласьнікаў Менскай губерні", складзеным пры менскіх губернатарах Чэрыкаве, Пятрове і Трубяцкім у другой палове XIX стагоддзі. Назоў мікрараёна паходзіць ад урочышча Курашэўшчызна.


Міт дзевяты: Назовы Юбілейнай плошчы, вуліц Чырвонай (Краснай) і Маскоўскай савецкага паходжання.
Не. Пачнем па парадку. Юбілейная плошча атрымала такі назоў у 1826 году. Ён быў зьвязаны з помнікам, усталяваным каталікамі у гонар юбілею - 1500-годдзі Нікейскага сабора, які адзначаўся ў 1825 годзе. (На гэтым саборы вышэйшае духавенства каталіцтва зацьвердзіла галоўныя дагматы і знакі хрысьціянства). Пантыфік тата Леў XII абвясьціў 1825-й юбілейным годам, а беларускія касьцёлы сьвяткавалі гэты юбілей у 1826-м. Таксама на плошчы быў усталяваны немудрагелісты помнік: невялікая белая калона з крыжом наверсе абапіралася на чатырохгранную аснову. Ён захаваўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але пазьней быў зьнесены.
Пасьля рэвалюцыі плошча атрымала назву 25 кастрычніка (дата перамогі бальшавікоў па старым стылю), аднак гэты назоў пратрымаўся нядоўга, толькі да 1926 года, калі ёй вярнулі гістарычны назоў.
Чырвоная вуліца - гэта проста прыгожая, "красная" вуліца.
А вуліца Маскоўская атрымала сваю назву ад таго, што вяла да вакзала Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі.

Подробная информация Тонировка цены у нас.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Женщина Сладенькая https://aga.sibirki.su/id_3235.html виды услуг - на Сибирках


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі