Рэканструкцыя будынка па вуліцы Кірылы і Мятода, 7.


Як вядома, гэты будынак XVII ст., дзе раней зьмяшчаліся кляршатрныя кельлі, будзе ўключаны ў комплекс Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай Царквы. У ім будзе разьмешчаны інтэрнат для навучэнцаў на верхніх паверхах, і шэраг тэхнічных службаў на паўпадземным. Праект яго рэканструкцыі з новым будаўніцтвам страчанай дзевяцімэтровай часткі з боку вуліцы быў распрацаваны яшчэ ў 1986 годзе, але прайшло 20 год да таго моманту, як ім зноў зацікавіліся. У кожным нумары старога будынка зьявяцца санвузлы, ў новай частцы зьявіцца лесьвіца, яшчэ адна будзе разьмешчана ўнутры існуючай часткі, замест старой. Практычна ўсе ўнутраныя сьцены будуць захаваныя, але й тут не абыйдзецца бяз зьменаў: замест простага старога даху зьявіцца мансардны паверх, у якім таксама будуць зьмешчаныя нумары інтэрнату.



... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ...

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі