Аб праекце

Праект зьявіўся ў Сеціве ў даволі цікавы дзень - 13 кастрычніка 2006 года, пятніцу. Але нягледзячы на гэта, мы цьвёрда верым у тое, што яго лёс складзецца добра. :)

Праект "МЕНСК.BY" зьяўляецца працягам даволі выдомага расейскамоўнага праекта "Минск-Online" (minsk-online.net). Проста ў адзін цудоўны дзень мы адчулі, што самі зьмяніліся, і што праект больш не адпавядае поглядам і адчуваньням яго стваральнікаў. Таім чынам, зьявіўся сайт з такой, мабыць, некаму не зразумелай назвай...

"МЕНСК.BY" ставіць сваёй мэтай паказаць менчукам свой Горад, яго гісторыю, яго рэчаіснасьць, яго будучыню. Таксама мы выступаем за пашырэньне, гэтак кажучы, "грамадскага ўплыву" беларускай мовы, беларускай культуры.

Мы шчыра верым у тое, што калі-небудзь на мапах зноў зьявіцца такі горад, як Менск, і што мы яшчэ пасьпеем гэта ўбачыць.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі