Архіў навінаў за Травень 2007 года

"Бело-красно-белую" молодежь определят в лагеря. Для перевоспитания

Представители белорусских силовых ведомств активно готовятся к летним каникулам. Они планируют серьезно заняться идеологическим воспитанием "трудной" молодежи, создавая на своей базе спортивно-патриотические лагеря. В этом году количество таких учреждений увеличится в 3,5 раза. К "трудным" силовики относят главным образом тех, кто носит бело-красно-белые ленточки и значки "сомнительного содержания".

В этом году военным лагерям планируется придать небывало массовый характер. "Мы рассматриваем работу таких лагерей как выполнение важнейшей задачи по воспитанию молодежи и проведению в жизнь идеологии белорусского государства, - заявил начальник отдела пропаганды управления морально-психологического обеспечения Главного управления идеологической работы Министерства обороны Владимир СЧАСТНЫЙ. - В сегодняшних условиях своевременное проведение такого воспитания приобретает все большее значение".   Чытаць далей


Накануне 940–летия Минска археологи уточнили его "биографию"

Не так давно во двор бывшего монастыря бернардинцев в Верхнем городе (это сразу за Дворцом Республики), куда не ступала нога обычного мещанина с XVII века (после монахов тут располагались военные, так что зона оставалась "закрытой" всегда), пришли археологи. Честно сказать, проникнуть ниже XVI века они не надеялись и на сенсацию не рассчитывали. Но лопаты пошли дальше! Добрались до остатков еще более старой постройки, в которой нашли невзрачный на вид костяной гребень.

Рассмотрев внимательно вещь, специалисты воскликнули: XII век! В земле обнаружились и другие свидетельства из незапамятных времен. Как оказалось, тут была слобода крупных торговцев, что-то вроде сити, говоря современным языком. Но пока мы даже не представляем, как выглядели жившие здесь люди, чем украшали свои дома. "Не хватает фактуры", — оправдываются историки…   Чытаць далей


На Нямізе сабраліся сваякі загінулых

Восем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, у цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі – большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма.

Сёньня на месцы трагедыі, каля ўваходу ў падземны пераход ля станцыі мэтро “Няміга”, сабраліся блізкія ахвяраў.

Памінаньне ахвяраў пачалося ў праваслаўным катэдральным саборы. Пасьля памінальнай службы блізкія загінулых рушылі хросным ходам да месца трагедыі. Малітва адбылася таксама каля помнага знаку трагедыі.   Чытаць далей


Популярный аттракцион "Супер-8" в минском парке им. Челюскинцев закрыт и будет демонтирован

В столичном парке культуры и отдыха им. Челюскинцев в новом сезоне закрыт и вскоре будет демонтирован один из популярнейших аттракционов "Супер-8". Об этом сообщил сегодня на пресс-конференции в Мингорисполкоме директор УП "Городские парки Минскзеленстроя" Александр Лисовский.

Он отметил, что решение о закрытии "Супер-8" было принято администрацией Первомайского района Минска на основании многочисленных жалоб посетителей парка и Ботанического сада на повышенный уровень шума. В настоящее время администрация паркового хозяйства совместно с ОАО "Белаттракцион", которому принадлежат знаменитые "американские горки", разрабатывают график демонтажа этого аттракциона.   Чытаць далей


З0 траўня – восьмыя ўгодкі трагедыі на Нямізе

30 траўня 1999 году піўны фэст у цэнтры Менску завяршыўся адной з самых страшных трагедый у навейшай гісторыі Беларусі. Хаваючыся ад дажджу ў пераходзе на станцыі мэтро “Няміга”, у цісканіне загінулі 53 чалавекі, яшчэ больш як 250 пацярпелі. Бальшыня загінулых – маладыя людзі ва ўзросьце ад 14 да 20 гадоў. Сёньня а 9-й раніцы ў Катэдральным саборы ў Менску пройдзе памінальная літургія, хросны ход праз пераход і памінальная ліція на месцы трагедыі. Пасьля бацькі раз'едуцца па могілках, дзе пахаваныя іх дзеці.

Бальшыня тых, каму ўдалося цудам уратавацца з таго “пекла”, дагэтуль балюча перажываюць трагедыю. У ёй страцілі сваіх сяброў ці родных – на такія мерапрыемства, як правіла, хадзілі кампаніямі.   Чытаць далей


Бусьлянкі на цюбяцейках

Не пасьпелі жыхары і госьці сталіцы прызвычаіцца да выгляду рэканструяванай плошчы Незалежнасьці, як яе зноў у найбліжэйшыя месяцы чакаюць зьмены. Самую вялікую плошчу Менску ўпрыгожыць скульптурны дэкор, які ў мастацкім асяродку ўжо пасьпеў выклікаць як памяркоўнае ўхваленьне, так і рэзкую крытыку.

Аўтары праекту мастацка‑дэкаратыўнага афармленьня плошчы — трыё скульптараў Алег Купрыянаў, Леанард Пакульніцкі і Алена Хараберуш — яшчэ на «мысьліцельнай» стадыі працы адмовіліся ад фігуратыўнасьці. То бок новых помнікаў пэрсанажам беларускай літаратуры і значным рэальным пэрсаналіям было вырашана не рабіць: невядома як бы яны ўжыліся з манумэнтальным Леніным. Але затое беларускай сымболікі будзе на плошчы багата. Гэтак, на вяршыні цэнтральнага шклянога купала скульптары прапанавалі ўсталяваць чатырохмэтровую кампазыцыю буслоў, якія вылятаюць з бусьлянкі, мэтафарычна зьвітай з кароны дубу, аржаных снапоў і вянка. «Буслы — гэта сымбаль любові да радзімы, — тлумачыць спадарыня Хараберуш, — а таксама гэта сям’я. Можа, гэта і трывіяльна, аднак плошча Незалежнасьці, нягледзячы на яе новы выгляд, зусім не навабуд, таму штось авангарднае было б для яе непрыдатнае».   Чытаць далей


Разработана программа по подготовке празднования 645-летия великой победы белорусских войск ВКЛ на Синих Водах

Представители общественности разработали программу по подготовке празднования 645-летия победы белорусских войск Великого княжества Литовского под командованием великого князя Альгерда на Синих Водах и освобождения Украины от татар.

Как сообщил БелаПАН художник и общественный деятель Микола Купава, создан общественный национальный оргкомитет по подготовке празднования под председательством выдающегося белорусского ученого, доктора исторических наук профессора Анатолия Грицкевича. В программу празднования, которое пройдет в сентябре и декабре 2007 года, включены детская и молодежная художественные выставки, научная конференция, выставка произведений членов Белорусского союза художников, концерт и литературный фестиваль.   Чытаць далей


«Ты маскаль, ці літвін?»

Калі хтосьці з чытачоў «НН» надумаецца наведацца на Наваградчыну, не абмініце вёску Паплава: будзе цудоўная магчымасьць абнавіць сад, набыць смачнага мёду, альбо проста пасядзець у прыемнай кампаніі. Для гэтага ў вёсцы трэба запытацца, дзе жыве Дзікар. Такая мянушка ў мясцовага мастака і пчаляра Сяргея Емельяновіча. Так вяскоўцы звалі яго дзеда, бо адмовіўся ісьці ў калгас.

Емельяновічы жывуць з уласнай гаспадаркі: разводзяць пчолы, вырошчваюць шчэп. Часу на іншае не хапае. Па іх яблыні, ігрушы, сьлівы, вішні з чарэшнямі прыяжджаюць з усёй Беларусі. Аднойчы нават з Масквы чалавек колькі дрэўцаў замаўляў, сьмяецца Юлія. Узяў тым, што добра размаўляў па‑беларуску. Колькі гадоў таму пачалі асвойваць вінаград. Захапленьне садовымі справамі перадалося гаспадару ад дзеда, чыя некалі ўшчэпленая яблыня дагэтуль расьце ў полі.   Чытаць далей


Дні, калі вырашаецца будучыня нацыі

Мы прывыклі ўжываць гэты выраз напярэдадні выбараў, рэфэрэндумаў ды іншых падобных падзеяў, вынік якіх у паняволенай краіне прадпісаны загадзя і нічога насамрэч не мяняе. Іншыя дні вырашаюць нямала. Напрыклад, тыя, калі бацькі запісваюць дзяцей у школы. Нацыя — гэта папросту штогадовы, штодзённы рэфэрэндум…

З 16 траўня адкрываецца набор у пачатковыя школы. Бацькі ў вялікіх гарадах маюць выбар: аддаць дзяцей на беларускамоўнае ці расейскамоўнае навучаньне.

У сталіцы прасьцей: тут беларускамоўныя гімназіі і школы ёсьць каля плошчы Якуба Коласа, на Старажоўцы, у Кунцаўшчыне, Серабранцы, Малінаўцы і іншых раёнах. Многія беларускія бацькі і маткі падладжваюць сваё жыцьцё пад магчымасьць аддаць дзяцей між сваіх. Набываюць аўтамабілі, мяняюць графік жыцьця.   Чытаць далей


Лукашэнка завярнуў праект пабудовы хмарачоса на Кастрычніцкай плошчы?

На гэта ўказвае інфармацыя з сустрэчы кіраўніка дзяржавы з галоўным архітэктарам сталіцы.

Сталічныя архітэктары распрацавалі праект пабудовы 34-павярховага гатэля ля Кастрычніцкай плошчы, на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Гэты праект актыўна лабіруюць інвэстары. Справа дайшла да падачы праекту на ацэнку чалавеку, які вырашае ўсё - Аляксандру Лукашэнку. Здаецца, арабскім інвэстарам зацікавіць беларускі ўрад удалося, аднак ім прапануюць разьмясьціць гатэль не на самой плошчы, як ім карцела, а непадалёк ад яе. На гэта ўказваюць некаторыя цытаты з паведамленьня прэс-службы А.Лукашэнкі.   Чытаць далей


Лукашенко поддержал предложение по выносу из столицы аэропорта Минск-1 и авиаремонтного завода

Президент Беларуси Александр Лукашенко в пятницу поддержал предложение о выносе за пределы Минска аэропорта Минск-1 и Минского авиаремонтного завода с последующим строительством на освободившейся территории жилого микрорайона и административно-делового общественного центра с комплексом высотных зданий "Минск-Сити".

"При реализации данного проекта необходимо внимательно изучить европейский опыт и темпы строительства таких объектов в мире", - заявил глава государства в пятницу, заслушивая доклад о реализации генерального плана развития белорусской столицы.

"Хотелось, чтобы это было построено при нас. Если это можно сделать за 3-3,5 года, значит, это должно быть сделано в этот срок", - отметил белорусский президент.   Чытаць далей


Некалькі сот чалавек прыйшлі ў сераду да касьцёла Сьв. Язэпа

Штомесячная акцыя салідарнасьці «16» у сераду прайшла пад сьценамі касьцёлу сьвятога Язэпа. Такім чынам моладзь выказвае сваю падтрымку вернікам, якія змагаюцца за вяртаньне храму.

Усяго сабралася каля 300 чалавек. Абсалютную большасьць складала моладзь. Былі і маладафронтаўцы, якія 30 траўня паўстануць перад судом. Частка людзей прыехала на акцыю з рэгіёнаў. Нікога з палітыкаў каля касьцёлу не было.

Людзі трымалі ў руках сьвечкі, маліліся. За ўсім гэтым уважліва назірала некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў спэцслужбаў і АМОНаўцаў. Недалёка стаяў аўтазак, але каго з моладзі ім ужо запалохаеш.   Чытаць далей


Беларусаў — 9 млн 705,2 тыс. чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 года склала 9 млн. 705,2 тыс. чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

З пачатку бягучага года колькасць насельніцтва рэспублікі зменшылася на 9,3 тыс. чалавек. Гэта абумоўлена тым, што колькасць памерлых на 11 тыс. чалавек перавышае колькасць народжаных. За першы квартал 2007 года ў рэспубліцы нарадзілася 24,5 тыс. дзяцей (на 1,9 тыс. больш, чым за першы квартал 2006 года). У студзені — сакавіку памерлі 35,5 тыс. чалавек (на 1,8 тыс. менш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам). Пры гэтым смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года зменшылася з 6,1 выпадка на 1000 народжаных за першы квартал 2006 года да 5,8 выпадка за першы квартал 2007 года.   Чытаць далей


Новая перамога ТБМ

Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь‑інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.

«Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах», — гаворыцца ў адказе КС. Паводле слоў А.Марыскіна, Канстытуцыйны суд накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву цэнтра «Карона» з прапановай «па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы».   Чытаць далей


Чым пагражае фатаграфаваньне ў цэнтры Менску

Адзін знаёмы на мінулым тыдні сфатаграфаваўся на фоне рэзідэнцыі прэзыдэнта. Яна знаходзілася праз дарогу, ды шчодра пералівалася архітэктурнай падсьветкай. Здымак рабіўся каля кіно «Піянэр». Тым ня менш ахоўнік папрасіў падысьці маладых людзей да сябе, ветліва прапанаваў паказаць кадры лічбавіка і выдаліць здымкі на фоне будынку. Потым ён зноў жа ветліва папрасіў прад’явіць дакумэнты і старанна запісаў усе дадзеныя ў блякнот. Ахоўнік быў у форме, але назвацца адмовіўся. Няўжо ў кожным з нас спэцслужбы бачаць патэнцыйнага злачынцу?   Чытаць далей


12.о5.2оо7 в Минске - традиционная городская игра ОТрыв

В эту субботу улицы нашего Города вновь наполнят весёлые и симпатичные молодые люди с картами и листами разноцветной бумаги в руках. Все они будут куда-то спешить, кто пешком, а кто и на велосипеде. И конечно же, постоянно задавать вопросы случайным прохожим, например, такие: "Какая улица раньше проходила через этот микрорайон?", "Вы не видели здесь трансформаторную будку с нарисованным медведем?", "Не подскажете, где в Минске зеркальная фабрика, копия башни Эйфеля, солнечные часы-компас, памятники Колумбу и водопроводному крану?"   Чытаць далей


У Дзень перамогі ў Менску спалілі сьцяг Эстоніі

Сёньня ў Менску актывісты Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ і вэтэранскіх арганізацыяў спалілі дзяржаўны сьцяг Эстоніі каля генэральнага консульства гэтай краіны.

Каля эстонскага консульства ў 2-м завулку Кальцова сабраліся каля сарака чалавек. Яны правялі несанкцыянаваны мітынг і дазволенае ўладамі пікетаваньне дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Пасьля выступаў двое пікетоўцаў спалілі эстонскі сьцяг і белае палотнішча з фашысцкай свастыкай. Адбывалася гэта на пляцоўцы каля брамы консульства. Міліцыянтаў на месцы падзеі не было, і ніхто не перашкодзіў спальваньню сьцяга.

Удзельнічаў у гэтым актывіст Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, студэнт Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва Ўладзімер Цюхай. Ён гэтак патлумачыў свае дзеяньні:   Чытаць далей


9 траўня: гісторыя падзяляе народы

9 траўня – гэта дзень, калі паводле традыцыі Расея і іншыя краіны былога СССР сьвяткуюць Дзень Перамогі над нацысцкай Нямеччынай. Але сёлета гэтае сьвяткаваньне набыло асаблівую вастрыню. Нядаўні перанос помніка савецкаму воіну-вызвольніку ў Таліне з цэнтру гораду на вайсковыя могілкі выклікаў моцныя пратэсты этнічных расейцаў у Эстоніі і сапсаваў дачыненьні паміж Расеяй і Эстоніяй. Болей як праз 60 гадоў гісторыя становіцца фактарам, які падзяляе народы, што жылі разам у адной краіне.

Для адных народаў былога СССР, як і 62 гады таму, гэтак і сёньня, 9 траўня застаецца Днём Перамогі, днём радасьці. Для іншых – датай, зь якой пачаліся новыя цяжкія выпрабаваньні.   Чытаць далей


Памяці 2006 году

Лідэр NRM Лявон Вольскі расказвае пра новы альбом гурту.

«Наша Ніва»: Калі фанаты NRM змогуць патрымаць у руках новы альбом гурту?

Лявон Вольскі: На наступным тыдні. Хаця на апошнім этапе працы былі праблемы: мастэрынг рабілі ў швэдзкім Гётэборгу, а тамака паблыталі разьмяшчэньне песень. Мы адсылалі матэрыял назад у Швэцыю. Выдадзены альбом будзе ў Польшчы. Запісваліся ж цалкам у Беларусі. Альбом будзе называцца «06».

«НН»: Чаму такая назва?

ЛВ: На альбоме песьні, створаныя ў 2006 годзе. Падзеі на Плошчы натхнілі нас. Яшчэ гэта шосты нумарны альбом NRM. Наш бубнач Алезіс знайшоў шмат сэнсаў гэтай лічбы. І бязьмежнасьць, і крыж. Ён нас і пераканаў.   Чытаць далей


“Басовішча 2007”: калі, дзе і як?

Сёлетні фэстываль “Басовішча” будзе ўжо 18-м па ліку. Ён пройдзе 20-21 ліпеня каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Па сваёй структуры “Басовішча” ня будзе надта адрознівацца ад папярэдніх фэстаў. У першы дзень наведнікаў чакае вялікая праграма з выступу леташніх пераможцаў і гасцей. Другі фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасля якой выступяць зоркі беларускай рок-сцэны.

Пра конкурс

Традыцыйна ў конкурсе на “Басовішчы” бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнікі вызначаюцца ў Беларусі - на так званым “Адборышчы”. Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнікаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкі да “Басовішча” ў Беларусі будзе сябра рэдакцыі інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” Аляксей Мінчонак. З патрабаваньнямі да заявак і са спосабамі іх адпраўкі можна пазнаёміцца на адмыслова створанай старонцы - www.music.fromby.net/bas.   Чытаць далей


Доктар філязофіі Крыштаповіч: Бел‑чырвона‑белы сьцяг і «Пагоня» — антыгістарычныя сымбалі

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прызнаныя, прайшлі апрабацыю і ўвайшлі ў свядомасць грамадства, лічыць доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры прэзідэце Сяргей Рассадзін. Пра гэта ён заявіў 10 мая ў Мінску на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай Дню дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі, які адзначаецца 13 мая.

Паводле яго слоў, ідэаграма, якая з’яўляецца часткай беларускага нацыянальнага арнаменту чырвонага колеру на белым полі і адлюстравана на дзяржаўным сцягу краіны, вядомая з глыбокай даўніны. «Яна сімвалізуе сонца над узараным мірным полем», — сказаў вучоны. Паводле яго слоў, колеры і кампазіцыя дзяржаўнага герба Беларусі адлюстроўваюць сацыяльны сэнс дзяржавы, заснаванай на веры ў дабро і справядлівасць. «Таму і дзяржава беларуская адбылася», — падкрэсліў С.Рассадзін.   Чытаць далей


Ацэнка вайны: нацыянальная ці ўнівэрсальная?

Ці ацэнка Другой Усясьветнай вайны павінна быць унівэрсальнай, усясьветнай, як і сама вайна, ці ў кожнай нацыі – у беларусаў, расейцаў, эстонцаў, габрэяў, немцаў – свая нацыянальная ацэнка? Ці была тая вайна і перамога ў ёй – беларускай вайной і беларускай перамогай? Па гэтых тэмах у “Праскім акцэнце” спрачаюцца філёзаф Валянцін Акудовіч, гісторык Алег Гардзіенка і пісьменьнік Валянцін Тарас.

Праўда аб вайне: адна на ўсіх ці ў кожнага розная?

Дракахруст: “Драматычныя падзеі ў Эстоніі, зьвязаныя з пераносам помніку савецкаму салдату, сталі, апроч іншага яшчэ і жорсткім сутыкненьнем розных, хіба не дыямэтральна розных поглядаў на Другую Ўсясьветную вайну. І рэч нават ня ў лёсе ўласна манумэнту ў Таліне – ён ня быў дэмантажаваны ці разбураны, а перанесены на вайсковыя могілкі -- а ў гэтых розных падыходах, якія даволі выразна дэкляраваліся задоўга да цяперашняга канфлікту. Я дазволю сабе прывесьці словы прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хэндрыка Ільвэса: “У нашай сьвядомасьці гэты салдат увасабляе дэпартацыі і забойствы, разбурэньне краіны, а не вызваленьне. Адна група бандытаў – нацыстаў – была выгнана іншай хеўрай – савецкімі войскамі”.   Чытаць далей


Сяргей Харэўскі адказаў на 150 пытаньняў з гісторыі Беларусі

Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі”.

Пра стварэньне папулярнай гістарычнай энцыкляпэдыі Беларусі марылі яшчэ Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Уладзімер Пічэта.

У 1993 годзе спачатку на старонках газэты “Звязда”, а потым і асобным выданьнем выйшла кніга “100 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі”.

Праз 10 гадоў складальнікі кнігі Зьміцер Санько і Іван Саверчанка вырашылі працягнуць праект, і зьявіліся ўжо “150 пытаньняў і адказаў”. Сярод аўтараў кнігі — Уладзімер Арлоў, Алесь Жлутка, Уладзімер Казьбярук, Павал Лойка, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Тарасаў, Міхась Чарняўскі.   Чытаць далей


Зьмены ў правапісе: дэпутат Здановіч за

У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь знаходзiцца законапраект «Аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi», распрацаваны Мiнiстэрствам адукацыi i Iнстытутам мовазнаўства Акадэмii навук. У камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова‑тэхнiчнаму прагрэсу днямi адбылося першае пасяджэнне, прысвечанае яго абмеркаванню. Як адзначыў старшыня профiльнай камiсii Уладзiмiр Здановіч, нiводзiн дэпутат камiсii не сумняваецца ў тым, што неабходныя змены, звязаныя не толькi з правапiсам, але i са станам беларускай мовы. Паводле яго слоў, «выспяванне змен усведамляецца i большасцю носьбiтаў беларускай мовы. I ў гэтым сэнсе, пакiнуўшы пакуль разважаннi аб спрыяльнасцi моманту для iх увядзення, мы падтрымлiваем некаторыя асноўныя пункты абгрунтавання неабходнасцi ўвядзення новай рэдакцыi гэтых Правiлаў. У прыватнасцi, тыя, дзе гаворыцца аб правапiсе, як рэгламентуючым сродку жывой мовы, што не можа працяглы час заставацца нязменным, бо беларуская мова развiваецца i ўдасканальваецца, таму i правапiс павiнен перыядычна ўдасканальвацца». Сваiмi меркаваннямi Уладзiмiр Здановiч падзялiўся са «Звяздой».   Чытаць далей


Самы маштабны салют у Менску

У Мінску 9 мая святочны салют упершыню будзе дадзены з сямі салютных установак. Пра гэта на канферэнцыі 7 мая ў Мінску паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Раней у Мінску салют давалі з чатырох установак.

Дзве салютныя ўстаноўкі будуць размешчаны каля стэлы «Мінск — горад‑герой», па адной — на пустэчы ў раёне вуліцы Матусевіча, на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Панамарэнкі, праспекта Дзяржынскага і вуліцы Дружбы, у парку імя 900‑годдзя Мінска (набярэжная Чыжоўскага вадасховішча) і каля Дома міласэрнасці ў мікрараёне Усход.

Святочныя салюты ў Мінску, Брэсцкай крэпасці і абласных цэнтрах будуць дадзены 30 залпамі ў 22 гадзіны. «Калі воблачнасць будзе нізкай, будзем даваць залпы меншай магутнацсі», — зазначыў В.Раменчык.   Чытаць далей


(Навінаў: 35, Старонак 2, Навінаў на старонцы 25)
[ 1 ]

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі