Архіў навінаў за Красавік 2007 года

Отключение горячего водоснабжения у потребителей

Для подготовки тепловых сетей города Минска к работе в зимних условиях филиалом Минские тепловые сети РУП "Минскэнерго" в мае 2007 года будет отключено горячее водоснабжение:

В период с 10 мая:
вдоль улиц Берута, 2-12; пр-т Пушкина, 26-34, 37, 39, 41-63; Д.Марцинкевича, 10; Одоевского, 16-22; Кальварийская, 30-36; Притыцкого, 2, 32-56, 3-19, 23, 41-65; Скрыганова, 7к.2, 4, 6-36, 39; Д.Сердича, 4-18, 3-19; Жудро, 4-34, 1-23; П.Глебки, 4-48, 3; Матусевича, 1-27, 38-46; Ольшевского, 1к.1, 2, 3, 4; Бирюзова, 10.   Чытаць далей


Улады пачынаюць вайну з талеркамі

У Лідзе мясцовыя ўлады пад пагрозай штрафу патрабуюць, каб жыхары здымалі спадарожнікавыя антэны.

Штраф у 15 базавых велічыняў (465 тыс. рублёў) і прымусовая ліквідацыя антэны — вось што пагражае ўладальнікам спадарожнікавых талерак у Лідзе, калі яны не падпарадкуюцца патрабаваньню камунальнікаў і не прыбяруць іх самі з дамоў і дахаў. Такія аб’явы ЖЭСы гораду разьвесілі па пад’ездах ва ўсіх мікрараёнах. Як расказаў радыё «Рацыя» мясцовы жыхар Сяргей Коваль, перад гэтым кожнага з уладальнікаў антэнаў ЖЭСы папярэджвалі асабіста.   Чытаць далей


Ліквідацыя афіцыйна зацьверджаная

Зьнішчэньне гістарычнай Горадні зацьвердзіла навукова-мэтадычная рада Міністэрства культуры. Прадстаўнікоў грамадзкасьці да абмеркаваньня не дапусьцілі.

Дамы на вуліцах Сацыялістычная, Урыцкага, Гараднічанская й цэлы квартал паміж вуліцамі Міцкевіча ды Астроўскага, так званы Новы сьвет, — усяго каля чатырох дзясяткаў будынкаў ахоўнай зоны Горадні, паводле афіцыйнага рашэньня, будуць зьнесеныя. Выязное паседжаньне навукова-мэтадычнай рады пад кіраўніцтвам намесьніка міністра культуры Ўладзімера Грыдзюшкі прайшло 19 красавіка ў Гарадзенскім гарвыканкаме. Лёс старажытных помнікаў разам зь мясцовымі чыноўнікамі вырашалі кіраўнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны й рэстаўрацыі Мінкульту Ўладзімер Абламскі, яго намесьнік Ігар Чарняўскі, галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін, гісторык архітэктуры Аляксандар Лакотка, археоляг Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ляўко. Як распавёў Рацыі гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, перад паседжаньнем яны агледзелі прызначаныя да зносу помнікі, а пасьля аднагалосна зацьвердзілі пляны гарвыканкаму.   Чытаць далей


Президент Беларуси прибыл на строительный объект "Минск-Арена"

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл на строительный объект "Многофункциональный культурно-спортивный комплекс "Минск-Арена", где примет участие в республиканском субботнике.

Глава государства заслушает доклад о ходе строительства объекта, а затем в составе бригады рабочих будет выполнять бетонные работы под полы помещений для технических сооружений арены.   Чытаць далей


Апошні момант Рэчы Паспалітай

Гарачыня спала, за Нёманам паступова гаснуць агні, у расчыненыя вокны ўрываюцца роўныя крокі чужаземных салдат. Яны нібыта ўбіваюць цьвікі ў распалены мозг караля. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ніяк ня можа заснуць. У галаву лезуць трывожныя думкі. Ён ведае, што на заўтрашнім Сойме будзе ўхвалены трактат з Расеяй, а значыць, вялікая краіна двух вялікіх народаў фактычна спыніць сваё існаваньне. Напярэдадні расейскі пасол Сіверс расклаў перад ім своеасаблівы пасьянс, хто з дэпутатаў і за што будзе галасаваць. Ведае ён і колькі каму заплацілі альбо паабяцалі заплаціць за згоду. Вунь, яны, вышэйшыя магнаты Кароны і Літвы балююць, аж сюды даносіцца п’яны рогат. Тыя, хто будуць галасаваць супраць, хто яшчэ думае пра радзіму, – у меншасьці.   Чытаць далей


Адкрыты ліст архітэктараў: Ператварэньне Бэрнардынаў у гасьцініцу непрымальнае

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры
і будаўніцтвы Рэспублікі Беларусь,
Мінгарвыканкам,
Упраўленне справамі Прэзідэнта РБ

Адкрыты ліст.
У апошні час у некаторых СМІ з’яўляецца інфармацыя аб рэканструкцыі кляштара Бернардынаў з прыстасаваннем пад гасцінічны комплекс.   Чытаць далей


У абарону Сьвятога Язэпа

Справа кляштару бэрнардынаў, які гарадзкія ўлады са згоды Мінкультуры маюць прыстасаваць пад гатэльны комплекс, імкліва набірае абароты. Навукова — мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка —культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры 18 красавіка ўхваліла гэты праект. Абаронцы кляштару, у сваю чаргу, рыхтуюцца да актыўнай абароны.

У мінулую суботу начальнік упраўленьня па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Васіль Абламскі паведаміў журналістам, што ў Міністэрства праектныя прапановы аб рэканструкцыі аб’ектаў былога кляштару бэрнардынаў не паступалі. Пры гэтым ён абвергнуў інфармацыю пра тое, што будынак плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс.   Чытаць далей


1000 эўра за вяртаньне мэмарыяльнай дошкі

Амбасадар Нямеччыны Марцін Гэкер выплаціў тысячу эўра менчуку, які перадаў дыплямату скрадзеную бронзавую мэмарыяльную дошку. Памятны знак прысьвечаны габрэям Брэмену, якія былі зьнішчаны ў Менскім гета.

Падчас перадачы памятнага знаку ў амбасадзе Нямеччыны беларускі грамадзянін, які папрасіў не раскрываць яго імя, паведаміў, што дошка была знойдзеная каля пункту прыёму каляровых мэталяў у пасёлку Калодзішчы Менскага раёну. Паводле мужчыны, які прадставіўся супрацоўнікам прыёмнага пункту, памятны знак у машынным алеі знайшоў асабіста ён. Мужчына лічыць, што людзі, якія прывезьлі дошку для здачы, пабаяліся гэта зрабіць і кінулі знак на зямлю пасьля таго, як прачыталі адліты на ім тэкст.   Чытаць далей


В Минске вторым после метро видом скоростного внутригородского транспорта может стать железнодорожный

В Минске железнодорожный транспорт рассматривается в перспективе как второй (после метрополитена) вид скоростного внутригородского транспорта, сообщили корреспонденту БЕЛТА в КУП "Минсктранс".

По словам специалистов, с этой целью предлагается организовать диаметральное движение пригородных поездов с одних направлений на другие до станций Помыслище, Ждановичи, Степянка, Колядичи, локальное движение специальных поездов между этими станциями для внутригородских перевозок пассажиров, а также строительство новых остановочных пунктов - Академгородок, Северный (взамен остановки Радиаторный) и сооружение удобных пересадочных узлов с городского транспорта на железнодорожный.   Чытаць далей


Новая АЭС паўстане на балотах

На Радуніцу карэспандэнты «НН»наведалі вёскі на сутыку Быхаўскага, Чавускага і Слаўгарадзкага раёнаў, дзе мае будавацца беларуская АЭС.

Некалі Бахань была досыць пэрспэктыўнай вёскай у Слаўгарадзкім раёне, мела некалькі соцень двароў, сваю школу, дзіцячы садок, больніцу, калгасныя збудаваньні — цэнтар сельсавету як‑ніяк. Жыцьцё ў вёсцы віравала. Сёньня на карце яна пазначаная як «нежылая».

Заяжджаем у Бахань. Адразу адвольна згадваецца Максім Багдановіч са сваім «Няма таго, што раньш было». Усё зарасло быльнягом, кустоўем. Кінь запалку, і пажар захлыне ўсю вёску: столькі сухой травы.   Чытаць далей


Змаганьне вернікаў за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа працягваецца

Каталікі працягваюць дамагацца вяртаньня будынку касьцёлу Сьвятога Язэпа і кляштару бэрнардынаў, на месцы якога ўлады маюць намер зрабіць гатэльна-забаўляльны комплекс. Сабрана ўжо больш за 7 тысяч подпісаў у падтрымку касьцёлу. На Радаўніцу акцыю ў падтрымку касьцёлу сьвятога Язэпа правялі актывісты моладзевых рухаў. Але ад ўладаў ніякага адказу на лісты вернікаў пакуль няма.

Штодня а 18.20 у Менску на прыступках касьцёлу сьвятога Язэпа праходзяць малітвы ў інтэнцыі вяртаньня сьвятыні. Учора ўвечары каля трох дзесяткаў вернікаў правялі набажэнства. Праўда, прыходзяць сюды ў асноўным людзі сталага веку.   Чытаць далей


Беларускія помнікі: пад аховай і пад пагрозай

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў
У сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі болей за 4800 аб’ектаў. Апроч нацыянальнага рэестру, асобныя ўнесеныя ў сьпіс гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА. Самыя вядомыя – Белавеская пушча, Мір, Нясьвіж, геадэзічная “Дуга мэрыдыяну Струвэ”. Кандыдаты на пашырэньне сьпісу – Аўгустоўскі канал і культурная прастора Ўсходняга Палесься. Пра стан помнікаў наш карэспандэнт размаўляў са спэцыялістамі.   Чытаць далей


Старый город восстанавливается

О возрождении исторического центра белорусской столицы "Вечерка" рассказывала несколько раз: о концепции восстановления, утвержденной Президентом страны; об общественном обсуждении проекта реконструкции. Многие работы, в первую очередь в Верхнем городе, планируется выполнить до 2010 года, и сейчас активно идет строительство и реставрация зданий. Поэтому мы решили еще раз вернуться к этой теме и поинтересоваться подробностями у директора УП "Минская спадчина" Павла Шикунца.   Чытаць далей


Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсьць «пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымуляваньня выкладаньня па‑беларуску». Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў фізыка‑матэматычных, прыродазнаўчых і іншых дысцыплінаў, якія рэдка ва ўнівэрсытэтах чытаюцца па‑беларуску.   Чытаць далей


Мінкульт: Праектных прапановаў наконт бэрнардынаў няма

У Міністэрства культуры Беларусі не паступалі праектныя прапановы аб рэканструкцыі аб'ектаў былога манастыра бернардзінцаў у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Абламскі.

Ён абвергнуў інфармацыю аб тым, што будынак плануецца прыстасаваць пад гасцінічны комплекс. Выдадзены дазвол на правядзенне навукова-праектных работ камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Мінскпраект» па будынках на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 6 і 8, але ніякіх праектных, эскізных матэрыялаў не паступала. Калі такія з'явяцца, яны будуць разгледжаны на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры ва ўстаноўленым парадку. Экспертамі будуць ацэнены ўсе ініцыятывы па аднаўленню і прыстасаванню аб'ектаў да сучасных умоў, сказаў спецыяліст.   Чытаць далей


У Коханаве адчынілася беларуская кавярня

Ледзь цi не адзiным на Вiцебшчыне сапраўды беларускiм прадпрыемствам грамадскага харчавання, а разам з тым — асяродкам нацыянальнага побыту i традыцыйнай кухнi стала нядаўна адкрытае ў пасёлку Коханава Талачынскага раёна кафэ «На млыне».

Наведвальнiкаў тут заўжды шмат. Людзей вабяць сюды не толькi памяркоўныя цэны i ўтульны iнтэр'ер у стылi беларускай сядзiбы, але i чыста нацыянальнае меню i народная вопратка афiцыянтак. Адпавядае традыцыйнаму этнаграфiчнаму стылю i аздабленне кафэ: палатняныя фiранкi з чырвона-белым народным арнаментам, на палiцах — глякi, крынкi, самавары, хатнiя кансервы-закаткi з рознакаляровай гароднiнай, а таксама побытавыя прылады — калаўроты, старадаўнiя вугальныя прасы, гармонiкi ды iншыя знойдзеныя ў акрузе звыклыя для колiшняга вясковага жыцця рэчы.   Чытаць далей


Белорус придумал современную ракету 350 лет назад

Космическими достижениями наука обязана Казимиру Семеновичу, который жил в XVII веке
Талантливый шляхтич с Витебщины
Казимир Семенович родился около 1600 года в Витебском воеводстве и происходил из рода князей Семеновичей, которым принадлежали земли на севере белорусского Поднепровья (сегодняшние Оршанский и Дубровенский районы). С малых лет, согласно древней шляхетской традиции, его готовили к военной службе. В 20 лет Казимир поступает в Виленскую академию, успешно заканчивает ее и идет служить в артиллерию. Он принимал участие во многих войнах: в битве с татарами под Ахматовым, в Смоленской кампании, в войне Речи Посполитой с Московской державой. Семенович считался большим специалистом в области артиллерии и особенно пиротехники (тогдашнее ракетостроение).   Чытаць далей


Грамадскасць выступае за перайменаванне сувораўскага вучылiшча

Група грамадзян Беларусi выступiла з iнiцыятывай перайменаваць Сувораўскае вайсковае вучылiшча ў Мiнску ў вайсковае вучылiшча iмя Канстанцiна Астрожскага. Распачынаецца збор подпiсаў за наданне вучылiшчу iмя славутага беларускага палкаводца. “Мы, грамадзяне Беларусi, звяртаемся з патрабаваннем аб перайменаваннi ў Мiнску Сувораўскага вайсковага вучылiшча. Для нашага народа Сувораў з'яўляецца акупантам i катам, якi крывава падаўляў паўстаннi беларускага народа, здзяйсняючы захопнiцкiя планы Расiйскай iмперыi. Ушанаванне iмя гэтага чалавека — ганьба для беларускай нацыi, здзек з памяцi нашых продкаў.   Чытаць далей


ТБМ считает, что руководство ТЦ «Корона» нарушило права белорусскоязычных граждан

Общественное объединение "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) обратилось в Конституционный суд, Минский горисполком и в прокуратуру города Минска в связи с нежеланием руководства столичного торгового центра "Корона" использовать белорусский язык в оформлении предприятия и информировании граждан. Об этом сообщил БелаПАН председатель ТБМ Олег Трусов.   Чытаць далей


Беларуская мова ў публічным ужытку

У транспарце, у рэкляме, у абвестках шырэй стала выкарыстоўвацца беларуская мова. Ці сапраўды зьявіліся нейкія зрухі?

На білбордах у Менску – беларуская рэкляма аўтамабіляў “Renault”, тэхнікі “Samsung”. На беларускай мове гучыць ў мэдыях рэкляма кавы “Nescafe”, напою "Cola”.

Кіраўнік рэклямнай агенцыі “Hepta Group” Аляксандар Васілевіч заўважыў, што рэкляму па-беларуску замаўляюць замежныя кампаніі.   Чытаць далей


Абвесткі па беларуску ў Менску

Наш карэспандэнт праехаўся ў грамадзкім транспарце, спусьціўся ў мэтро і наведаў чыгуначны вакзал. Як гучаць там абвесткі па беларуску?

Карэспандэнт: “На ўваходзе ў цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску вас з абодвух бакоў вакзалу сустракае фраза “праход да паяздоў”. Тым часам, на шыльдачках, якія абазначаюць нумар плятформы, напісана “пуць цягніка”. Напрыклад, у Гарадзенскай вобласьці абвяшчаюць пра “каляіну”.   Чытаць далей


Зянон Пазьняк: “У тую ноч кіраваў “апэрацыяй” Лукашэнка

11 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня абвясьцілі галадоўку, пратэстуючы супраць прапанаванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні Бел-Чырвона-Белага Сьцягу і Гэрбу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі, калі дэпутаты БНФ селі каля трыбуны, большасьць дэпутатаў ВС не прагаласавалі за прапановы Лукашэнкі. Аднак ўначы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі; людзі ў чорных масках (падразьдзяленьне КДБ “Альфа” ) зьбілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку. На сувязі з Нью-Ёрку – старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Зянон Пазьняк.   Чытаць далей


В издательстве ТБМ вышла иллюстрированная книга, посвященная выдающемуся белорусскому историку и поэту Николаю Ермаловичу

В издательстве общественного объединения "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" вышла иллюстрированная книга "Николай Ермалович". Ее подготовили председатель Минского городского культурно-просветительского клуба "Спадчына" Анатолий Белый и члены клуба Анатолий Валаханович и Надежда Сармант.   Чытаць далей


ЛІЧБА ДНЯ: Кошт мэтра жыльля ў Менску вырас да 1712 даляраў

У сакавіку гэтага году кошт жыльля ў Менску на другасным рынку вырас на 12,6 працэнта ў параўнаньні зь лютым, паведамляе аналітычны цэнтар “Realt”.

За сакавік сярэдняя цана прапановы кватэраў у сталіцы вырасла на 192 даляры – да ўзроўню 1712 даляраў за квадратны мэтар.

У сакавіку хутчэй за ўсё расьлі цэны на трох- і чатырохпакаёўкі: адпаведна на 13,6 і на 13,7 працэнта. У лютым рост цэнаў на сталічную нерухомасьць складаў 13 працэнтаў, у першы месяц вясны тэмпы росту захаваліся.
Радыё Свабода   


Перазагрузка Беларусі

Беларусы робяць посьпех за посьпехам у стварэньні нацыі.

Адна з асноўных катэгорыяў заходняга мысьленьня, пісаў іранскі філёзаф Ларыджані, — гэта крызіс. Жывучы ў краінах з найвялікшымі даходамі на душу насельніцтва, эўрапейцы няспынна гавораць пра крызісы і пошукі выйсьця. Гэтае ліхаманкавае вынаходжаньне крызісаў ды пошукі іх вырашэньняў спрычынілася некалі да неймавернага матэрыяльнага ўздыму заходнеэўрапейскае цывілізацыі. Калі ў іншых частках сьвету іх жыхары не тлумілі сабе галовы і лічылі, што бананы ды рыс добра растуць і так, эўрапейцы раскруцілі гонку вынаходніцтваў, спаборнічаючы часам самі з сабой, дый заваявалі сьвет.   Чытаць далей


(Навінаў: 34, Старонак 2, Навінаў на старонцы 25)
[ 1 ]

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі