Алег Трусаў: “Паправіць закон “Аб мовах” абяцаў Уладзімір Канаплёў, але раптоўна знік”

У нядзелю ў Мінску адбыўся Х з’езд Таварыства беларускай мовы, старшынём якога ў чарговы раз быў пераабраны вядомы грамадскі дзеяч кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. У інтэрв’ю Еўрарадыё ён адзначыў, што ў Беларусі пачалася замена кіраўніцтва краіны на прабеларускае, а таксама распавёў пра тое, як Уладзімір Канаплёў збіраўся паправіць Закон “Аб мовах”, але раптоўна знік.

“Замена кіраўніцтва краіны на прабеларускае ўжо пачалося”

Алег Трусаў: Магу сказаць, што наша мова перасяляецца з занядбаных калгасных палеткаў на гарадскі асфальт. Яна становіцца элітарнай. У ХХ стагоддзі здарылася ўнікальная рэч: пасля 200-гадовага заняпаду мы атрымалі нацыянальны беларускі горад. Бо яшчэ да Другой сусветнай вайны наш горад не быў беларускім. Было шмат яўрэяў, расіянаў, шмат апалячанай інтэлігенцыі… Пасля ж вайны сітуацыя кардынальна змянілася, і ўсе гарады засялілі беларускія вяскоўцы.

Еўрарадыё: Але ж і беларускага ўсе гэтыя вяскоўцы не надта прагнулі…

Алег Трусаў: Спачатку ўсё беларускае вынішчалася. Носьбіты калгаснай вёскі варожа ставіліся да чужога горада - польскага, яўрэйскага, расійскага, знішчалася архітэктура. Усе гэтыя вяскоўцы літаратурнай беларускай мовы не ведалі, кожны гаварыў на сваім дыялекце альбо стараўся быць гарадскім. Да таго ж пасля вайны ў Беларусь прысылалася небеларускае кіраўніцтва. І найбольшымі русіфікатармі былі армяне, грузіны, яўрэі, якія ў свой час адмовіліся ад свайго. Напрыклад, возьмем Сталіна. Тыповы прыклад ці то грузіна, ці то асеціна, які і ад свайго адмовіўся, і ўсім чужым пагарджаў. І такіх міністалінаў у Беларусі было на кожным кроку.

Еўрарадыё: Чаму гэтая безвыходная сітуацыя не прывяла да поўнага вымірання беларусаў як нацыі?
Алег Трусаў: Законы гісторыі такія, што сёння ў гарадах трэцяе ці чацвёртае пакаленне жыхароў - гэта ўжо этнічныя беларусы. І, нягледзячы на знешнія прыкметы русіфікацыі, мова стала мовай эліты. Калі раней усіх, хто гаварыў па-беларуску, называлі “бээнэфаўцамі”, то цяпер да цябе ставяцца як да пісьменніка ці мастака. У любым выпадку ты не дзядзя Вася з падшыпнікавага завода. І цяпер мы чакаем палітычных зменаў. Дастаткова, каб кіраўніком дзяржавы стаў чалавек, які будзе па-беларуску гаварыць 24 гадзіны ў суткі, усё стане на месцы. Нават пры гэтым заканадаўстве і гэтым дзвюхмоўі.

Еўрарадыё: А калі гэтыя палітычныя змены адбудуцца не так хутка?

Алег Трусаў: У гістарычным працэсе яны адбудуцца хутка, таму што жыццё чалавека вельмі нядоўгае. І ў апошнія гады ўжо пачалася змена кіраўніцтва краіны. Раённая эліта - гэта дзеці перабудовы, якім 35-40. Яны хадзілі пад бел-чырвона-белым сцягам. Яны ведаюць Ермаловіча і ведаюць, што Скарына ў Піцеры не тварыў, а працаваў у іншых месцах (смяецца). І гэтыя людзі добра ведаюць беларускую мову. Я з імі часта сутыкаюся. І як толькі Лукашэнка новага кіраўніка прызначыць, хлопца 35-40 гадоў, так адразу з’яўляюцца вуліцы таго ж Сапегі, пачынаюцца фэсты беларускія і гэтак далей. І гадоў няхай праз дваццаць зменіцца і прэзідэнт. І яго Міколка будзе ўжо гаварыць па-беларуску.


“Носьбітаў чыстай рускай мовы ў Мінску засталося каля 5%”

Еўрарадыё: Спадар Алег, як лічыце, з якога перапуду чыноўнікі з аддзела ідэалогіі брэсцкага аблвыканкама ўвялі дні беларускай мовы?

Алег Трусаў: Гэта натуральная тэндэнцыя, такіх дзён з кожным днём будзе больш і больш. Іх абставіны прымушаюць. Чыноўніцтва на чале з Лукашэнкам зразумела, што такое незалежнасць, значна лепей, чым дзядзя Вася з падшыпнікавага заводу. І ў Расію іх ніяк не загоніш. Яны будуць бараніць свае прыбыткі, свой дабрабыт са зброяй у руках. Днямі Лукашэнка пра гэта адкрыта і сказаў. Бо супраць каго ён збіраецца аўтамат падымаць? Ну, канешне, супраць Расіі. Зразумела, што вораг з Усходу, а не з Захаду. А мова гэта і ёсць фактар ідэнтыфікацыі. І дзякуй богу, што цяпер літаратурная руская мова ў Мінску знікае катастрафічна. Усё больш людзей размаўляюць на трасянцы.

Еўрарадыё:Тым не менш, руская мова чуецца паўсюдна…

Алег Трусаў: Па маіх дадзеных носьбітаў чыстай рускай мовы ў Мінску засталося 5 працэнтаў. Мяне паправіла газета “Комсомольская правда”. Яны далі іншую статыстыку - 1 працэнт. Мабыць, ім лепш ведаць, бо газета расійская.


“Паправіць закон “Аб мовах” абяцаў Уладзімір Канаплёў, але раптоўна знік”

Еўрарадыё: Да вас прыходзіў ліст з Міністэрства адукацыі. Абяцалі, што Палата прадстаўнікоў зменіць закон “Аб мовах”. Ці праўда гэта?

Алег Трусаў: Справа ў тым, што з 2003 года мы распачалі кампанію аб унясенні зменаў у закон “Аб мовах”. У 1998 годзе пасля славутых рэферэндумаў у гэты закон унеслі папраўкі, якія пярэчаць і рэферэндуму, і канстытуцыі. Гэтыя папраўкі далі права чыноўнікам зусім не карыстацца беларускай мовай. Мы звярнуліся ў Канстытуцыйны суд, У судзе прынялі рашэнне, што Канстытуцыя парушана, і ў закон “Аб мовах” трэба ўносіць праўкі. І вось мы з Палатай прадстаўнікоў ваюем ужо з 2003 года. Яны нас кармілі абяцанкамі, што паправяць гэты закон. Гэтым займаўся Канаплёў, але потым ён раптоўна знік. І без яго “палатка”, якая, дзякуй Богу ўжо ў адстаўцы, адмовілася ўносіць праўкі. Таму на з’ездзе ТБМ мы будзем рыхтаваць новы зварот да Палаты прадстаўнікоў. І будзем збіраць подпісы грамадзян, як гэта мы ўмеем рабіць. Нам трэба дзвюхмоўе зрабіць рэальным, каб усё было на дзвюх мовах. І шыльды, і бланкі, і пашпарты…

Еўрарадыё: Але і сёння многія неспрыяльна ставяцца да беларускай мовы. У крамах, шапіках, міліцыянты.

Алег Трусаў: Пакуль я ўсім настойліва раю: калі што не так, не трэба лаяцца, павышаць голас, папрасіце кнігу скаргаў. Чалавек адразу па-беларуску загаворыць. Усё стане нармальна. Таму кожнаму грамадзяніну трэба не баяцца бараніць свае правы, у тым ліку лінгвістычныя. Патрабуйце кнігу скаргаў, вунь Лукашэнку дзякуй, што ён іх увёў. Там прынцып такі: запіс ёсць - падатковая штраф улупіць, няважна, што ты там запісаў.



“Чыноўнікі па ідэалогіі прымаюць нас ледзь не з кветкамі”

Еўрарадыё: А калі сфера ўжывання беларускай мовы будзе рэальна пашырацца, вы падтрымаеце сучасную літаратурную мову, то бок “наркамаўку”, ці ўсё ж “тарашкевіцу”?

Алег Трусаў: З насельніцтвам мы прынцыпова працуем на палепшанай “наркамаўцы”. Мы не можам, напрыклад, выдаваць сваю газету правапісам, які ў школе не вывучаюць. Усе спробы эліты пашыраць “тарашкевіцу” ў гэтай эліце і замыкаюцца.

Еўрарадыё: А якіх гучных акцый ад вас можна чакаць?

Алег Трусаў: Ужо запушчаны праект “Будзьма беларусамі”. Нядаўна мы правялі тры літаратурныя сустрэчы на Лідчыне, дзве сустрэчы ў Дзятлава, дзве сустрэчы ў Баранавічах, дзе запрашалі пісьменнікаў, філолагаў, распаўсюджвалі інфармацыю пра гэту акцыю. Уручалі прызы дзецям, заклікалі іх быць беларусамі. Фактычна мы робім тое самае, што робіць дзяржава, але па-беларуску. І, дарэчы, у многіх раёнах чыноўнікі па ідэалогіі прымалі нас ледзь не з кветкамі…

Еўрарадыё: А ці здаралася, каб вы прывучылі да роднай мовы якую-небудзь аўтарытэтную шышку?

Алег Трусаў: Вось звярнуўся я да кіраўніка Магілёва: “Зрабіце талончыкі і праязныя па-беларуску”. А мне адказваюць: “А нам и с русским языком хорошо”. Тады я бяру цытату Лукашэнкі пра тое, як трэба любіць беларускую мову, і кажу: “У мяне склалася ўражанне, што вы не адпавядаеце пасадзе, якую займаеце, не падзяляеце думку прэзідэнта”. Праз дзесяць дзён мне даслалі беларускамоўны праязны. Праверыў - і сапраўды праязныя ў Магілёве зрабілі беларускамоўнымі. І ўсё нармальна. І такіх цытатаў у нас вельмі шмат.

Еўрарадыё: Спадар Алег, вы ўпэўнілі мяне, што ТБМ арганізацыя ўплывовая. Колькі ў вас сяброў, як можна стаць вашым актывістам?

Алег Трусаў: Сяброў у нас па-рознаму. Тыя, што плацяць складкі, унесеныя ў камп’ютар, маюць пасведчанне, іх прыкладна 5,5 тысяч. Насамрэч людзей у нас больш, чым ва ўсіх беларускіх палітычных партыях разам узятых. І самыя нашы гучныя справы яшчэ наперадзе…

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2008-10-27 06:46:12 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Заказать рекламный ролик - создание рекламных роликов diktor24.ru.

Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі