Акадэмія навук, магчыма, папросіць новых дэпутатаў размаўляць па-беларуску

Начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Рагачук абавязаў чыноўнікаў гэтай дзяржустановы раз на тыдзень размаўляць на працы па-беларуску. У дзяржаўнай прэсе пачалі друкаваць артыкулы, дзе звяртаецца ўвага на ганебны стан мовы бацькоў у Беларусі. А БТ заявіла пра намер распачаць паказ новага праекту “Зямля Беларуская”, весці якую таксама будуць на роднай мове. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, ці не азначае гэтая “нездаровая” цікаўнасць да мовы прыкметай будучай глабальнай беларусізацыі краіны.

У адказ на гэта пытанне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч выказаў меркаванне, што раптоўнай беларусізацыі не будзе, але мы здолеем дажыць да таго часу, калі па-беларуску загаворыць нават прэзідэнт Лукашэнка.

Уладзімір Здановіч: “Будзеце ж жыць доўга - пачуеце. Не засмучайцеся!”

Праўда, потым прызнаўся, што сам ён толькі адзін раз чуў, каб Лукашэнка гаварыў на дзяржаўнай мове - у 1995 годзе, падчас цырымоніі ўручэння настаўніку Здановічу ўзнагароды “Крыштальны журавель”.

Дэпутат сцвярджае, што дзяржава шмат робіць для пашырэння гэтай цікавасці. Але ў якасці канкрэтнага прыкладу здолеў назваць толькі прыняты сёлета спрэчны закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і правапісу”. На яго думку, гэты закон зробіць мову больш цікавай і зручнай да вывучэння. А вось калі ёй зацікавяцца, кажа дэпутат, то гэта дасць падставы ўнесці ў закон “Аб мовах” праўкі, якія нават чыноўнікаў прымусяць весці справаводства па-беларуску. Праўда, прызнаўся, што пагаварыць па-беларуску ў Авальнай зале ён можа толькі з дэпутатам Свірыдам. Астатнія нават прапанову дубляваць на беларускай мове законы, якія прымае парламент, адхілілі.

Уладзімір Здановіч: “Такая прапанова некалькі гадоў таму прагучала ад нашай камісіі пра тое, што давайце ўсе законы прымаць на двух мовах. А тут узніклі шэраг арганізацыйных пытанняў. Патрэбна шмат перакладчыкаў. Прычым, не проста перакладчыкаў з рускай на беларускаю, а патрэбны кваліфікаваныя перакладчыкі-юрысты. Каб не страціць сэнс нормы, якая закладалася раней. Але думаю, што ў гэтым накірунку праца будзе весціся”.

Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў назваў сённяшняе стаўленне дзяржаўных чыноўнікаў да беларускай мовы дыскрымінацыйным.

Міхаіл Пастухоў: “Гэта супярэчыць канстытуцыйнай норме аб наданні роўнага статусу дзвюм мовам - беларускай і рускай. Калі надпіс на шыльдзе робіцца на расійскай мове, то ніжэй павінна рабіцца і на беларускай. Гэта ж тычыцца аб’яў па радыё ці іншых СМІ. А спасылкі чыноўнікаў на тое, што яны могуць карыстацца ці той, ці іншай мовай, лічу адчэпкай. Каб забяспечыць роўны статус чыноўнікі павінны валодаць як рускай мовай, так у першую чаргу і беларускай - мовай тытульнай нацыі”.

Прыблізна год таму, падчас выступу на пасяджэнні секцыі па гуманітарных навуках і мастацтве дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец прапанаваў навукоўцам ініцыяваць заканадаўчую норму, згодна з якой свабоднае валоданне абедзвюма мовамі стане абавязковай умовай прыёму спецыялістаў на дзяржслужбу. Еўрарадыё паспрабавала даведацца ў навукоўца, які лёс напаткаў яго ініцыятыву. Высветлілася, што ніякай будучыні ў яе не было. Дырэктар Інстытуту не хоча нават называць свае словы прапановай. Так - сказаў і сказаў.

Аляксандар Лукашанец: “Я проста закінуў гэту ідэю, грунтуючыся на палажэннях Канстытуцыі і закона “Аб мовах”. Але гэта не была афіцыйная прапанова. У прынцыпе, гэта норма, якая выцякае з дзяржаўнага дзвюхмоўя. Вось і ўсё”.

Па словах Лукашанца, тое, што гэтую ідэю навукоўцы сапраўды маглі аформіць у якасці афіцыйнай прапановы Інстытута мовазнаўства і накіраваць на разгляд дэпутатам, яны проста не падумалі.

Аляксандар Лукашанец: “Вы добра падказалі! Я падумаю пра гэта”.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2008-10-24 04:27:23 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі