Ёсьць горад, дзе адчуваецца перанасычанасьць беларускім жыцьцём

У сьвеце ёсьць горад, дзе адчуваецца перанасычанасьць беларускім жыцьцём — гэта Варшава. З налібоцкім варшавяком Зьмітром Гурневічам гутарыць Наталка Бабіна.

«Наша Ніва»: Ці многа беларусаў жыве цяпер у Варшаве?

Зьміцер Гурневіч: Па розных падліках тут знаходзяцца некалькі тысяч беларусаў — такія зьвесткі агучыла мэрыя Варшавы. На ўліку ў пасольстве — больш за 500 грамадзянаў Беларусі, якія тут галасуюць.

«НН»: Ці Вы асабіста адчуваеце сябе беларусам, ці ўжо грамадзянінам глябалізаванага сьвету?

ЗГ: Апошнім часам многа думаю пра гэта. Дакладна не адчуваю сябе палякам, хоць маю польскія карані. Мне вельмі падабаецца Польшча, я вельмі рады, што апошнім часам яна дынамічна і хутка разьвіваецца, мае многа посьпехаў, людзі робяцца ўсё больш багатымі. Але я не зьбіраюся адмаўляцца ад беларускага грамадзянства ніколі, нават тады, калі б атрымаў польскі пашпарт. Я адчуваю сябе беларусам, мне гэта падабаецца, аднак мне найбольш блізкая такая пазыцыя, якая цяпер пашырана ў многіх краінах сьвету: ня так важна, якой ты нацыянальнасьці. Можна сказаць, што я грамадзянін сьвету, які мае беларускія погляды і ганарыцца тым, што нарадзіўся ў Беларусі. Але я не скажу, што я так ужо моцна прывязаны да зямлі, што адчуваю настальгію. У мяне вялікая беларуская бібліятэка, многа беларускіх дыскаў, я гавару са сваімі сябрамі і дзяўчынай толькі па‑беларуску… Але канчатковы адказ на пытаньне, ці я беларус, ці я паляк, ці я грамадзянін сьвету, мне зараз нават не патрэбны.

«НН»: Вы кажаце, што цяпер у Варшаве многа беларусаў. Ці адчуваецца іх прысутнасьць? Ці ёсьць тут беларускае культурнае жыцьцё?

ЗГ: Беларуская прысутнасьць тут адчуваецца бадай хвалямі. У 2001 г., калі я прыехаў у Варшаву, тут дзейнічаў Інстытут беларускай культуры, які часта ладзіў імпрэзы. Пазьней, як беларусы гэта любяць, усе між сабой пасварыліся і імпрэзы скончыліся. Потым быў створаны фонд «Беларуская ініцыятыва». Гэтая арганізацыя актыўна працавала ў 2004—2007 г.: амаль штотыдзень тут адбываліся падзеі. Прычым вось што цікава: калі сюды я прыехаў, такія імпрэзы рабіліся для беларусаў, а цяпер на іх прыходзяць пераважна палякі.

«НН»: Чаму так?

ЗГ: Бо іх ужо было зашмат. Я амаль не хаджу на канцэрты беларускіх гуртоў, бо ўжо на памяць ведаю ўсе беларускія песьні.

«НН»: А што Вам цікава? Куды Вы ходзіце?

ЗГ: Я выбіраю больш экзатычныя справы. Праўда, цяпер у мяне зусім мала часу, бо маю дзьве працы, але калі час ёсьць, то выбіраю нешта скандынаўскае або афрыканскае. Я вельмі люблю Ісьляндыю, удзельнічаў у ісьляндзкім студэнцкім клюбе ў Варшаве. Да слова, браў удзел і ў яго арганізацыі.

«НН»: І Лакснэса, можа, любіце?

ЗГ: Так, я маю яго кніжкі, праўда, у перакладзе на ангельскую. І трынаццацігадовую акулу давялося пакаштаваць, калі мы зь сябрамі былі ў Ісьляндыі. Пачуцьцё такое, нібы ясі хлёрную вапну! Але вернемся да беларускіх спраў: у Варшаве адчуваецца перанасычанасьць беларускім жыцьцём. Беларускіх падзей шмат. Многа робіць у гэтым кірунку і беларускае пасольства. Вось ужо другі год яны вельмі актыўна дзейнічаюць. Тут працуе вельмі добры аташэ па культуры, Тадэвуш Стружэцкі. Пасольства ладзіць цікавыя канцэрты. На апошнім зь іх выступаў хор імя Цітовіча, і там сабраліся больш за 2000 чалавек. Гледачы былі проста ў захапленьні! 2000 чалавек для Варшавы — гэта вельмі многа. Тут на канцэрты супэрпапулярных поп‑гуртоў зьбіраецца столькі.

У Варшаве выстаўляецца мноства сучасных беларускіх мастакоў. Прычым некаторыя з выстаў арганізуе пасольства, некаторыя — прыватныя галерысты.

Самі палякі прадусуюць беларускіх музыкаў. Яны арганізуюць канцэрты для палякаў, прычым гэта робіцца на камэрцыйнай аснове. Увогуле, можна сказаць, манаполію на беларускія імпрэзы цяпер маюць палякі. Яны прывозяць сюды немцаў, амэрыканцаў, вось Дзіму Білана павінны былі прывезьці — прывозяць і беларусаў. «NRМ», «Крама» — яны тут папулярныя. Раней гэта рабілася ў такім палітычным ключы, пад лёзунгам «пашкадуйма бедных беларусаў, ахвяраў Лукашэнкі», а цяпер гэта робіцца ў ключы мастацкім. Раней беларусаў тут выстаўлялі і папулярызавалі таму, што, маўляў, яны ня могуць зрабіць гэта ў Менску, а цяпер — таму што гэта сапраўднае мастацтва, таму што гэта цікава.

«НН»: Цяпер у Варшаве працуе шмат СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь. Ці спраўляюцца яны са сваімі задачамі?

ЗГ: Цяжкае пытаньне. На сёньня ў Польшчы працуюць радыё «Рацыя», «Белсат», «Польскае радыё для замежжа», «Эўрапейскае радыё для Беларусі». Іх некарэктна параўноўваць, бо яны вельмі розныя. Думаю, усе пералічаныя мэдыі працуюць у меру сваіх магчымасьцяў. Я магу больш падрабязна расказаць пра «Польскае радыё для замежжа», дзе я працую. Яно папулярызуе Польшчу, польска‑беларускія адносіны. Вяшчаем мы на ўсю Беларусь. Колькі чалавек нас слухае — сказаць цяжка. Калі выкарыстаць мэтодыку Бі‑Бі‑Сі, што адзін чалавек, які напісаў ліст, прэзэнтуе трыста слухачоў, то «Польскае радыё для замежжа» можа разьлічваць на больш як дзясятак тысяч слухачоў.

«НН»: Ці шмат увагі Беларусі надаюць польскія СМІ?

ЗГ: Так. Сапраўды палякі цікавяцца Ўсходняй Эўропай, гэта ў іх ёсьць. Кожная з галоўных польскіх газэт амаль штодня зьмяшчае матэрыялы пра Беларусь. Іншая рэч, што гэта за матэрыялы. Я часта, прачытаўшы іх, абураюся, пасылаю ім мэйлы, даводжу, што яны памыляюцца… Бо зь іх інфармацыі складаецца ўражаньне, што Беларусь — гэта нейкая Паўночная Карэя. Пераважаюць навіны з нэгатыўнай афарбоўкай. На ўсходзе, маўляў, ня можа быць нічога добрага. Жыцьцё малюецца толькі адной фарбай.

«НН»: На Ваш погляд, гэта сьвядомая фальсыфікацыя ці такі мэнтальны падыход?

ЗГ: Вядома ж, не фальсыфікацыя. Палякі шчыра жадаюць беларусам свабоды й посьпехаў. Але пэўныя стэрэатыпы пра тое, што на ўсход ад польскай мяжы адзін нэгатыў, сапраўды існуюць. Антырасейскія настроі існуюць, і пад гэтыя антырасейскія настроі часам трапляюць і беларусы, але ўсё менш і менш. Па праўдзе кажучы, беларусы ня маюць у Польшчы дрэннага іміджу, бо пра нас яшчэ мала ведаюць як пра нацыю. Пакуль нам толькі спачуваюць.

Нязноснасьць больш характэрная для старэйшага пакаленьня, маладыя больш адкрытыя для сьвету. Асабіста мне ў Польшчы прасьцей быць беларусам, чым у Беларусі. Калі палякі пачалі самі шмат езьдзіць па сьвеце ня толькі як турысты, але і ў пошуках працы, яны зразумелі, што значыць быць іншаземцам і змагацца са стэрэатыпамі. Некалі сьвет захоча шчыльна супрацоўнічаць зь Беларусьсю, і важна, каб гэтыя людзі ведалі ня толькі пра Чарнобыль, Лукашэнку й танную гарэлку.

«НН»: Ці многа вядомых, знакамітых беларусаў жывуць цяпер у Варшаве?

ЗГ: Пазьняк жыве паміж Варшавай і Нью‑Ёркам. Жыве ў Варшаве адзін з найвядомейшых беларускіх гісторыкаў Юры Туронак. Мастак Лёнік Тарасевіч час ад часу тут зьяўляецца. Многа вядомых людзей жывуць часова, выкладаюць ва ўнівэрсытэтах.

«НН»: Ці існуе тут рэлігійнае беларускае жыцьцё?

ЗГ: Так, у кляштары дамініканаў раз на месяц ладзіцца беларуская імша каталіцкага абраду. Вакол яе таксама гуртуюцца беларусы, прычым ня толькі каталікі, але і праваслаўныя, і атэісты — таму што там магчыма пагаварыць між сабой. Многа прыходзіць моладзі. Прычым моладзь часта далёкая ад беларускасьці, расейскамоўная. Бывае, ня ведаюць, хто такі Мілінкевіч, — а гэта ж пра многае сьведчыць, пагадзіцеся. Але жыцьцё ў замежжы так пераварочвае сьвядомасьць! Чалавек прыяжджае сюды абсалютна не падазраючы, што такое зь ім можа адбыцца. Адкрыцьцё сьвету памагае адкрыць сябе. Чалавек пачынае мяняцца, таму што людзі бачаць іншае жыцьцё, яны пачынаюць шукаць сваё месца. Беларусы пачынаюць прэзэнтаваць сябе як беларусы. Прыкладаў шмат. Ніколі ня бачыў, каб сюды прыехаў беларускамоўны беларус і адмовіўся ад сваёй беларускасьці. А вось каб расейскамоўны загаварыў па‑беларуску і ўсьвядоміў сябе беларусам — колькі заўгодна.

Зьміцер Гурневіч — журналіст. Вось ужо сем гадоў ён жыве ў Польшчы. Прыехаў са сваіх Налібакаў (каля пушчы, Стаўпецкі раён) вучыцца ў Варшаўскі ўнівэры імя кардынала Вышыньскага. Працуе на «Польскім радыё» і на «Белсаце».

Гутарыла Наталка Бабіна

Наша Ніва

 2008-08-25 14:19:32 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі