"Плюсы" i "мiнусы" працы ў начную змену

Медсястра i адмiнiстратар у камп’ютарным клубе, тэлефанiст i таксiст, бармен i ды-джэй на начной дыскатэцы, вахцёр i ахоўнiк… Людзi гэтых (i не толькi) прафесiй выходзяць на працу ў той час, калi большасць з нас бачыць дзесяты сон. У пошуках станоўчых i адмоўных бакоў працы ў начны час я адправiлася на хлебазавод № 4 КУП "Мiнскхлебпрам". Каму-каму, а хлебапёкам вядома "хараство" начной змены.

На ўваходзе мяне сустрэла пекар-майстар Ганна Рыгораўна Белашэўская, якой выпала быць маiм гiдам у ноч з нядзелi на панядзелак. Перад тым як трапiць у "святое святых" — хлебны цэх, мяне адзелi ў спецыяльную форму (белы халат i касынка цi шапачка абавязкова павiнны быць на кожным, хто пераступiў парог аднаго з цэхаў). Усяго на заводзе іх тры: самы вялiкi — хлебны, булачны i кандытарскi.

У гэтую ноч працавалi больш як 50 чалавек, каб ранiцай кожны з нас, заехаўшы ў краму (штодзённа хлебазавод абслугоўвае 320 хлебных i больш чым 70 кандытарскiх магазiнаў), мог удыхнуць водар свежавыпечанага i яшчэ цёплага хлеба. У суткi (асноўны аб’ём прыходзiцца на вячэрнюю i начную змены) тут выпякаюць больш за 50 тон хлебабулачных вырабаў.

— У канцы лiпеня споўнiлася 37 гадоў, як я працую на гэтым хлебазаводзе, — па дарозе ў цэх расказвае Ганна Белашэўская. — Прыйшла сюды пасля заканчэння Мiнскага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча, у хуткiм часе без адрыву ад вытворчасцi скончыла Маладзечанскi палiтэхнiкум. Муж падтрымлiваў. Калi працавала ў начную, ён быў за няньку. Зараз, вяртаючыся раненька з работы, адразу ж кладуся адпачываць. Раней жа пра сон пачынала думаць толькi пасля таго, як накормленых дзяцей адпраўляла ў школу. У маладосцi ўсё паспявала: i выспацца пасля начной змены, i ў кiно схадзiць. Экскурсii нi адной не прапускала. Зараз жа моладзь слабейшая пайшла, не вiдаць у iх вачах вясёлага агеньчыку, нягледзячы на тое, што з развiццём тэхнiкi, здаецца, i працаваць стала прасцей. Раней мы формы па 6 кiлаграмаў бiлi рукамi. А зараз замест чалавечых рук амаль усё робяць машыны…

У цэху вельмi цёпла i галавакружна пахне здобным цестам, якое па-гаспадарску развалiлася ў вялiкiх чанах. Цестамясiльны аддзел — пачатак пачаткаў.

— Дзевяноста працэнтаў якасцi хлеба закладаецца менавiта тут, — расказваюць мне жанчыны-цестамесы. — Закладка сыравiны згодна з рэцэптам — важны момант, але цеста яшчэ i адчуваць патрэбна.

I вось цеста на маiх вачах саспела, перакiнулася з аднаго чана ў другi i па канвееры пайшло далей, туды, дзе аўтамат дзелiць яго на патрэбныя порцыi. Чалавек уважлiва сочыць за тым, што адбываецца. А потым садзiць хлеб у расстойную шафу, дзе кожная булка расце да патрэбных памераў. I толькi пасля — у печ. Кiруе печкай камп’ютар, але камандуе чалавек: у залежнасцi ад таго, якi вiд булак пасаджаны, работнiк задае адпаведную праграму i пасля толькi назiрае за працэсам.

У цэхах, пераканалася, дастаткова i ручной працы. Прыняць з печы ўжо гатовы хлеб, рассартаваць, адправiць на ўпакоўку.

— У сувязi з павелiчэннем попыту на рэзаны хлеб (людзi апошнiм часам просяць, каб упакоўвалi i па паўбуханкi), на працу, што не патрабуе дадатковай квалiфiкацыi, прымаем i студэнтаў, якiя ў вольны ад вучобы час хочуць падзарабiць, — гаворыць спецыялiст па кадрах Людмiла Мацiеўская.

Пераходзiм з памяшкання ў памяшканне.

— Тут дзяўчаты выпякаюць цёмныя элiтныя заварныя хлябы па складанай чатырохстадыйнай тэхналогii, тут светлыя — па прыбалтыйскай, — расказвае i паказвае Ганна Рыгораўна.

— Цi падабаецца вам працаваць ноччу? — цiкаўлюся ў работнiц.

— Складана (глыбока ўздыхаюць i змахваюць пот з iлба). Душна тут. Спачатку не маглi звыкнуцца з тым, што на выхадныя i святы трэба забыцца, бо для хлебапёка гэта, наадварот, аўральныя днi. З часам жа, як вядома, чалавек да ўсяго прызвычайваецца. У начной змены, безумоўна, ёсць свае перавагi. Гэта два паўнацэнныя выхадныя i адзiн так званы адсыпны. Да таго ж i зарабiць можна больш (за работу ў начныя часы тут даплачваюць 40 працэнтаў тарыфнай стаўкi (акладу)), хоць зарплата не вельмi радуе. 600—700 тысяч — цi ж гэта вялiкiя грошы для сталiцы? Але ж ад нас нiчога не залежыць — хлеб, самi ведаеце, не крэветкi i не iкра, даступны прадукт харчавання…

Па юрыдычную кансультацыю звярнулася ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi:

— Якi парадак працы ў начны час?

— У адпаведнасцi з артыкулам 123 Працоўнага кодэкса рэжым рабочага часу ўстанаўлiваецца правiламi ўнутранага працоўнага распарадку цi графiкам работ (зменнасцi), — гаворыць вядучы спецыялiст юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарата савета ФПБ Вiкторыя Засадыч. — Пры прыёме на працу наймальнiк абавязаны азнаёмiць работнiка з указанымi дакументамi. У выпадку, калi ў арганiзацыi не было раней начной змены, а наймальнiк па ўмовах вытворчасцi прыйшоў да высновы аб неабходнасцi яе ўвядзення, то змены рэжыму працы адбываюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 32 Працоўнага кодэкса. Так, наймальнiк павiнен паведамiць сваiм работнiкам за месяц аб змене рэжыму працы, абгрунтаваўшы гэта рашэнне вытворчымi, арганiзацыйнымi цi эканамiчнымi прычынамi. Работнiк можа адмовiцца ад прадаўжэння працы з-за змянення яе ўмоў. У гэтым выпадку працоўны дагавор спыняецца паводле пункта 5 артыкула 35 Працоўнага кодэкса, пры гэтым работнiк мае права на атрыманне выхадной дапамогi ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку. Згодна з артыкулам 117 Працоўнага кодэкса начным лiчыцца час з 22 да 6 гадзiн. Пры рабоце ў начны час усталяваная працягласць працы (змены) скарачаецца на адну гадзiну з адпаведным скарачэннем працоўнага тыдня. Гэта правiла не распаўсюджваецца на работнiкаў, для якiх ужо прадугледжана скарачэнне працоўнага часу, а таксама калi такое скарачэнне немагчымае па ўмовах вытворчасцi, у тым лiку ў бесперапынных вытворчасцях, цi калi работнiк прыняты для выканання працы толькi ў начны час.

— Якiм катэгорыям людзей супрацьпаказана праца ў начны час?

— Да працы ў начны час не дапускаюцца цяжарныя жанчыны i тыя, каму няма 18 гадоў. Раней да працы ў начную змену не дапускалiся яшчэ i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, — уступае ў размову галоўны прававы iнспектар працы Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя (у гэтай галiне працуе 83 працэнты жанчын) Ванда Бурдукевiч. — Сёлета па просьбе самiх жа жанчын у 263 артыкул Працоўнага кодэкса ўнеслi змены: "Жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццацi гадоў (дзяцей-iнвалiдаў — да васемнаццацi гадоў), могуць прыцягвацца да працы ў начны час толькi з iх пiсьмовай згоды". Ведаеце, нашы спецыялiсты не выказваюць незадавальнення тым, што iм трэба працаваць не толькi днём, але i ноччу. На працягу ўсяго перыяду вучобы будучых маладых урачоў да гэтага маральна рыхтуюць.

— Iнвалiды таксама могуць прыцягвацца да працы ў начны час, — працягвае Вiкторыя Васiльеўна, — але толькi з iх згоды i пры ўмове, што яна не забароненая iм у адпаведнасцi з медыцынскiм заключэннем.

— З чым звязана жаданне некаторых работнiкаў працаваць ноччу?

— Жаданне работнiкаў працаваць у начную змену абумоўлена абавязкам наймальнiка за кожную гадзiну працы ў начны час цi начную змену пры зменным рэжыме праводзiць даплату ў памеры, якi ўстанаўлiваецца калектыўным дагаворам, пагадненнем, але не нiжэйшым за 20 працэнтаў гадзiннай тарыфнай стаўкi (акладу) работнiка. Пры гэтым трэба звярнуць увагу, што начной зменай лiчыцца змена, у якой больш чым 50 працэнтаў часу прыходзiцца на начны час.

— У арганiзацыi ўстаноўлены зменны рэжым работы з 8.00 да 16.00 i з 16.00 да 24.00. Цi будзе змена з 16.00 да 24.00 лiчыцца начной?

— У дадзенай сiтуацыi змена з 16.00 да 24.00 не з’яўляецца начной, паколькi 50 працэнтаў працоўнага часу не прыходзiцца на начны час (з 22.00 да 6.00). Пры гэтым за работу з 22.00 да 24.00 будзе рабiцца даплата.

Слова медыку

У кожнай палiклiнiцы маецца ўрачэбна-кансультацыйная камiсiя, якая, згодна з пералiкам супрацьпаказаных дыягназаў ад начной змены, вызваляе людзей ад працы ў шкодных умовах (да шкодных умоў адносiцца i праца ў начную змену), — расказвае загадчыца аддзялення прафiлактыкi 29 гарадской палiклiнiкi Мiнска Iрына Сiцко. — Гэта такiя дыягназы, як артэрыяльная гiпертэнзiя, iшэмiчная хвароба сэрца, цяжарнасць, недастатковы кровазварот i iншыя. Праца ноччу дрэнна адбiваецца на сардэчна-сасудзiстай сiстэме, узнiкаюць частыя галаўныя болi, можа скакаць артэрыяльны цiск, з’яўляецца рызыка ўзнiкнення тахiкардыi.

Мы рэкамендуем спаць не менш як 7 гадзiн у суткi. Гэта тычыцца ў тым лiку i тых людзей, якiя працуюць у той час, калi ўсе астатнiя людзi спяць. Для гэтага iм спецыяльна выдзеленыя выхадныя днi. Дарэчы, даследаваннi паказалi, што мужчынам трэба больш часу, чым прадстаўнiцам слабага полу, каб аднавiць страчаныя ў час начной працы сiлы.

— Мая знаёмая працуе адмiнiстратарам у зале гульнявых аўтаматаў, дзе пастаянна ўдыхае атруту пракуранай залы…

— Пасiўнае курэнне, як вядома, прыносiць не менш шкоды, чым актыўнае. У многiх падобных установах, начных клубах маюцца спецыяльныя залы для курыльшчыкаў. Мне здаецца мэтазгодна такую практыку ўвесцi ўсюды…

Звязда

 2008-08-14 16:51:43 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі