Калі на Беларусі з'явіліся цыганы?

Яшчэ ў ХIХ стагоддзi вядомы польскi гiсторык Нарушэвiч меркаваў, што цыганы - гэта аселыя жыхары Падляшша i Палесся. Нашчадкi старажытных языбаў i яцвягаў. Наколькi такая версiя верагодная, можна паспрачацца. Але лепш пагутарыць з дасведчаным спецыялiстам, якiм на Вiцебшчыне лiчыцца прафесiянальны гiсторык i краязнаўца Мiледзiй БУНТО.

— Мiледзiй Уладзiмiравiч, без мiнулага, як вядома, нельга ўявiць будучае. Працяглы час вы натхнёна вывучалi, калi так можна выказацца, цыганскую тэму. Цi знайшлi ў ёй што-небудзь адметнае?

— А як жа! Хто шукае - той знаходзiць. Тым больш што ў мяне даўнiя творчыя адносiны з вядомым цыганскiм паэтам, пiсьменнiкам, фiлосафам i вучоным Вальдэмарам Калiнiным. Праўда, цяпер ён жыве i выкладае ў Англii, але самыя актыўныя гады жыцця яго прайшлi ў Вiцебску. Дарэчы, цi ведаеце вы, што ён нават Бiблiю пераклаў на цыганскую мову?

Але ж вернемся да нашай размовы. Мне ўдалося высветлiць, што беларускiя цыганы з’явiлiся на нашай зямлi з боку Нямеччыны i Польшчы. Часткова з Венгрыi ў канцы ХVI - пачатку ХVII стагоддзяў. А паколькi Вялiкае княства Лiтоўскае суiснавала з Польшчай, то гэта спрыяла хуткай асiмiляцыi цыганоў на беларускай тэрыторыi.

— А чым гэта можна па-цвердзiць?

— У шматлiкай даведачнай лiтаратуры я адшукаў першы дакументальны ўспамiн, якi датуецца 1501 годам, дзе гаворыцца пра першага правадыра i "старшага войта" Васiля. Аднак тагачасным уладам павелiчэнне колькасцi цыганоў не надта падабалася. Адсюль з’явiлiся першыя законы, якiя забаранялi вандроўку i нават заахвочвалi выгнанне такiх табараў за межы краю. Але ганеннi толькi спрыялi згуртаванню цыганоў у трывалую сацыяльную структуру на чале з войтамi i ваяводамi.

— Знешне яны адрознiвалiся ад iншага насельнiцтва?

— Якраз экзотыка ў адзеннi, звычках i паводзiнах выклiкала, як нi дзiўна, цiкавасць да цыганоў з боку тагачасных магнатаў, асаблiва князёў Радзiвiлаў. Ды i ў сваiм асяродку iснавалi экзатычныя рытуалы. Скажам, да ХVIII стагоддзя ў Мiрскiм полi выбiралi "старшын" - пераважна сярэдняга ўзросту, статных i багатых. Выбары праходзiлi дужа ўрачыста. Для будучага ваяводы шылi багатую вопратку: жупан з чырвоным каўняром, а зверху яго - перакiнутае праз плячо "джупло", прасцей кажучы, нагайка цi плётка з сярэбранай ручкай. Убор завяршала высокая футравая шапка з чырвонага сукна.

— I як удавалася пад-трымлiваць такое "двоеўладдзе" ў межах адной дзяржавы?

— Вельмi няпроста. Практычна ў межах цыганскiх паселiшчаў цi табараў унутраная ўлада была, па сутнасцi, неабмежаванай. Тут сам ваявода выносiў прысуды, якiя бездакорна выконвалiся. З другога боку, узмацняўся прыгнёт цыганоў з боку дзяржавы. Асаблiва жорсткiм ён быў у ХVII стагоддзi. У нейкi момант мог узнiкнуць стыхiйны выбух, своеасаблiвы бунт. Але ў караля Радзiвiла хапiла здагадлiвасцi не абвастраць сiтуацыю да крайняй рысы. Ён заключыў з вярхушкай цыганскай знацi магчымае перамiр’е. Яны таксама займелi тытул каралёў. Паўнамоцтвы зацвярджалiся дзяржаўнай каралеўскай канцылярыяй.

Самымi вядомымi цыганскiмi каралямi лiчылiся Мiласнiцкi, Марцiнкевiч i Багуслаўскi. Найвышэйшай улады дасягнуў Якуб Знамяроўскi. Ён меў тытул цыганскага караля Беларусi, Лiтвы, Украiны i Польшчы. Кiраваў ён ажно да 1795 года - да апошняга падзелу Польшчы. Багацце Якуба Знамяроўскага было не меншым, чым у дзяржаўных манархаў. У прыватнасцi, цыганскаму каралю належалi кожны дзесяты конь, кацёл i талер.

— А дзе геаграфiчна на тэрыторыi тагачаснай Беларусi iх пражывала больш?

— Калi звярнуцца да ХVII стагоддзя, то цыганы сустракалiся паўсюдна, у тым лiку i на ўсходзе краiны. Але найбольшыя паселiшчы былi пад Нясвiжам, Мiрам, Зэльвай, Слонiмам. Паступова яны абжывалi тэрыторыi ў ваколiцах Мiнска, Барысава, Вiцебска i Слуцка. Як польскiя, так i расiйскiя афiцыйныя ўлады iмкнулiся абмежаваць мiграцыю цыганоў, прымусiць iх да аселага ладу жыцця. Такiя спробы аказалiся няўдалымi, бо вандроўнiцтва кiпела, як кажуць, у цыганскай крывi.

З другога боку, сярод iх было нямала рамеснiкаў, гандляроў, купцоў i нават уладальнiкаў фабрык. Часцей за ўсё дзецi вольнага табара трымалi ў сваiх руках гандаль коньмi, любiлi кiрмашы, удзел у народных i рэлiгiйных святах. I тут дарэчы прыгадаць знакамiты "мядзведжы гарадок" цi цыганскi цырк пад Смаргонню. Такiя вiдовiшчы славiлiся на ўсю Еўропу!

— Цi растварылiся, калi так можна выказацца, цыганы ў iншых народах i нацыянальнасцях? Не згубiлiся iх твар i культура ў плынi стагоддзяў?

— Сцвярджаць такое памылкова. I сучасны прадстаўнiк, нават iнтэлектуальны "кароль" беларускiх цыганоў родам з Вiцебска Вальдэмар Калiнiн шмат зрабiў, каб культура i традыцыi гэтага народа не згубiлiся ў часе i прасторы. Урэшце, месца пад сонцам хапае для ўсiх. Ды i ў нашы днi мы маем магчымасць сцвярджаць, што беларускiя цыганы здолелi захаваць свае звычаi, мову, адзенне, музыку i спевы з танцамi. Нават у эпоху змрочнага Сярэднявечча i наступныя перыяды лiхалецця гэты вясёлы i адначасова гаротны народ не страцiў сваёй iснасцi. Калi па Еўропе кацiлiся рэлiгiйныя войны, беларусам i цыганам хапiла мудрасцi i абачлiвасцi, каб не ўцягнуць сябе ў розныя правакацыi i канфлiкты. Iм удалося пазбегнуць праяў нацыяналiстычнай варо-жасцi, захаваць гонар i паразуменне памiж прадстаўнiкамi розных этнiчных груп. Хочацца спадзявацца, што i ў наш няпросты час выпрацаваная стагоддзямi мудрая раўнавага застанецца вызначальнай для ўсiх нацый i народнасцей, якiя засяляюць зямлю пад белымi крыламi.

Рэспубліка

 2008-06-30 16:00:22 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1586
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі