Эксперт: У 30-я з Беларусі выcлалі каля 100 тысяч сялян

У менскім выдавецтве “Канфідо” выйшла дакумэнтальная праца, якая адкрывае трагічныя старонкі гісторыі беларускай вёскі пачатку 1930-х гадоў ХХ ст.

Аўтар кнігі “Кулацкі эшалён” - журналіст і выдавец Яраслаў Чапля. Ён расказвае пра найбольш жорсткі пэрыяд у жыцьці беларускіх сялянаў - калектывізацыю, раскулачваньне і высылку дзясяткаў тысяч беларусаў у аддаленыя рэгіёны СССР.

Збор матэрыялаў для кнігі Яраслаў Чапля пачаў яшчэ напачатку 1990-х, калі пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў крыху прыадчынілі свае таямніцы дзяржаўныя архівы. Амаль адразу ж выправіўся на поўнач Расеі ў спадзяваньні адшукаць так званых беларускіх спэцперасяленцаў.

Яшчэ жывых сьведкаў трагічных падзеяў пачатку 1930-х Яраслаў Чапля знайшоў у Архангельскай вобласьці. Бальшыня зь іх так і пражылі пад грыфам сакрэтнасьці, не расказалі нават жонкам і дзецям, як трапілі зь Беларусі ў гэты суворы край. Навучаныя горкім вопытам, на генным узроўні баяліся - пасьля іх аповедаў можа стаць горш. Хоць куды ўжо горш?

Увогуле асноўную частку раскулачаных вывозілі ў тагачасны Паўночны край, у які ўваходзіла Вяцкая і Архангельская губэрніі, а таксама на Ўрал, на Далёкі Ўсход і ў Якуцію. Ці можна апэляваць да лічбаў вывезеных зь Беларусі? І ці тычыцца гэта толькі “кулакоў”? Гаворыць Яраслаў Чапля:

“Вывозілі ў 1930 і 1931 годзе. У 1930-м ва Ўральскую вобласьць былі вывезеныя больш за 21 тысячу чалавек. У 1931 годзе туды ж - 20 тысяч. У Паўночны край за два гады вывезьлі 22 тысячы чалавек. На Далёкі Ўсход - 7 тысяч 300. А ўсяго па тых дадзеных, якія мне ўдалося адшукаць, вывезьлі зь беларускіх вёсак 73,5 тысяч чалавек. Гэта, можна наўпрост казаць, генафонд нацыі, добрыя працаўнікі, гультаёў там не было. Увогуле былі пляны ў АДПУ (былое ЧК, а потым КДБ) цягам 1933-34-га вывезьці яшчэ столькі ж. Але нешта не спрацавала ў Палітбюро, і гэтыя задумы не ажыцьцявіліся”.

Як кажа Яраслаў Чапля, зрэдку здаралася, што людзей, як памылкова рэпрэсаваных, вярталі дадому. Аднак гэта былі адзінкавыя выпадкі. Большая частка была прыраўнаная да ворагаў народу і амністыі не падлягала:

“Я пішу толькі пра людзей, у якіх адабралі зямлю, сваю маленькую гаспадарку і вывезьлі. То бок, будзем гаварыць толькі умоўна пра раскулачаных. Вельмі многа выпадкаў, калі сям’я з 5-8 чалавек, у іх адзін конь, дзьве каровы, але проста нечым яны не дагадзілі сельсавецкаму начальству ці суседу, які напісаў звычайны данос. Іх таксама вывозілі. Людзі тады пісалі вельмі многа скаргаў, пісалі Калініну, Чарвякову. Гэтыя скаргі адсылаліся ў пракуратуру, і я прыводжу ў сваёй кнізе дадзеныя, калі ў пракуратуру за раз, за адзін дзень прыходзіць на разгляд па 112 скаргаў. З рэспубліканскай пракуратуры скаргі вярталіся на месы, і найчасьцей ішла ў Менск адпіска: раскулачаныя правільна”.

Паводле аўтара, на поўначы Расеі, за Ўралам ды ў іншых месцах раскулачаных сялілі кампактна, але без намёкаў на чалавечыя ўмовы далейшага існаваньня:

“Будаваліся спэцыяльныя пасёлкі. У кожным пасёлку былі буданы на 300-500 чалавек. Такіх буданоў магло быць 20, магло быць 30. Яны былі з простых жэрдак. На гэтыя жэрдкі накідвалі пяску, потым сьнегу. Першы эшалён выйшаў з Беларусі ў 1930 годзе 3 сакавіка. Калі ў Беларусі ў такі час ужо пахла вясной, то там зіма была абсалютная, сьнегу было вышэй, чым па калена. Людзей у гэты сьнег выкінулі - уцякай, не ўцякай. Куды бегчы? Вакол тайга. А праз тры дні старэйшых людзей, жанчын і малых дзяцей пакінулі, а мужчынаў пагналі этапам у тайгу валіць лес”.

Яраслаў Чапля падкрэсьлівае, што задумаў кнігу не як навуковую працу, перапоўненую афіцыйнымі дакумэнтамі, а з намерам перадаць мову людзей, якія праз дзесяцігодзьдзі бедавалі і плакалі, узгадваючы сваё ў бальшыні выпадкаў паламанае жыцьцё. І цяпер магнітафонныя стужкі з успамінамі раскулачаных беларусаў - ледзьве не адзінае дакумэнтальнае сьведчаньне зь першых вуснаў іх асабістых трагедый, трагедыі ўсяго беларускага народу.

Прадмову да кнігі “Кулацкі эшалён” напісаў доктар гістарычных навук, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгій Штыхаў: “Кожны раз, калі адкрываю першую старонку чарговай працы, побач зь цікаўнасьцю стаіць боязь сустрэчы з тэкстам няхай сабе глыбокім ды разумным, але цяжкім для ўспрыманьня”, - піша навуковец. І адразу ж аддае належнае аўтару, які “не патануў” у мностве дакумэнтальны матэрыялаў, даступных дасьледчыкам:

“Такая кніга вельмі патрэбная. Яна насычаная фактамі, у літаральным сэнсе ўражвае. Я яе прачытаў з пачуцьцём амаль рэальнага перажываньня таго, што ў нас было ў мінулым. Успамінаў і свайго бацьку, які загінуў у ГУЛАГу. Але гэта было наша жыцьцё і быў наш лёс. І мы перажылі страшэнныя часы”.

Пасьля ІІ Усясьветнай вайны многія спэцперасяленцы вярнуліся на радзіму. Але шмат каму вяртацца папросту не было куды. І у іх, і ў іхных сваякоў на карысьць калгасаў экспрапрыявана было ўсё - ад гаспадаркі да дамоў. Такія людзі міжволі пускалі карані на чужыне.

Радыё Свабода

 2008-06-27 19:12:45 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1586
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі