У Менску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтар

Па вуліцы Арджанікідзэ, 6 у Менску пачаў дзейнічаць Грэка‑каталіцкі цэнтар Cьвятога Язэпа з капліцай, бібліятэкай, іншымі памяшканьнямі для сьвятароў і вернікаў. Будынак стаўся чарговым матэрыяльным знакам адраджэньня грэка‑каталіцкай, або ўніяцкай, царквы на Беларусі.

Наш карэспандэнт Валер Каліноўскі сустрэўся ў новым памяшканьні цэнтру Cьвятога Язэпа з асыстэнтам прэсавай службы Апостальскага візытатара для грэка‑католікаў у Беларусі айцом Андрэем Буйнічам.

Каліноўскі: «Гісторыя ўніяцкай царквы налічвае больш за 400 гадоў. З 1839 году па 1991 грэка‑каталіцкая царква на беларускіх землях была забароненая. Што з тых старых традыцыяў вы перанялі, ад чаго адмовіліся, аднаўляючы на беларускіх землях свае цэрквы?

Айцец Андрэй: «Што тычыцца традыцый, то, вядома, Грэка‑каталіцкая Царква сёньня абрадава і духоўна адрозьніваецца ад Царквы мінулых стагодзьдзяў. Вось толькі адзін з прыкладаў: да 1839 г. грэка‑каталікі ўжывалі арган, сёньня мы ў нашых багаслужбах яго не ўжываем. Ня буду пералічваць падрабязна падабенства і розьніцы, а лепей патлумачу адкуль яны ўзьнікаюць. А яны вынікаюць перадусім з нашага бачаньня саміх сябе. Нашая Царква — адна з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, таму падмуркам, на якім мы будуем, зьяўляецца нашая супольная спадчына. Гэтая спадчына — бізантыйскае богаслужэньне і тэалёгія Ўсходніх Айцоў Царквы».

Каліноўскі: «Якія набыткі новай гісторыі Уніі на Беларусі пасьля 1991 году вы лічыце найбольш важнымі?»

Айцец Андрэй: «Самое адраджэньне БГКЦ ёсьць, без сумневаў, набыткам новай гісторыі Беларусі. Калі ж больш канкрэтна, то такі вельмі важны набытак — беларускамоўнае богаслужэньне, за што мы, грэка‑каталікі, удзячныя а. Аляксандру Надсану. Чарговым набыткам можна назваць пілігрымку зь Віцебску ў Полацак. У ёй кожны год прымаюць удзел сотні маладых людзей. Яшчэ нядаўна мы ішлі па мясьцінах, дзе не было ніводнай хрысьціянскай сьвятыні: ані праваслаўнай, ані каталіцкай. Цяпер ужо ёсьць — упэўнены, што таксама дзякуючы нашай малітве за нашу Беларусь. У гэтым годзе пілігрымка, дай Божа, таксама адбудзецца. І, карыстаючыся нагодай, запрашаю ўсіх на яе з 8 па 13 ліпеня. Гэтая пілігрымка прысьвечаная памяці сьвятога Ясафата Кунцэвіча, яна выходзіць зь Віцебску, дзе ён прыняў пакутніцкую сьмерць, і таксама прысьвечана пакутнікам, замучаным у Сафіі ў часе захопу Полацку расейскім царом Пятром I. Зацікаўленыя асобы змогуць знайсьці кантактныя тэлефоны на нашым сайце

Каліноўскі: «У якім стане знаходзіцца цяпер Беларуская Грэка‑каталіцкая царква? Колькі парафіяў і сьвятароў мае? У якіх гарадах? Як шмат вернікаў?»

Айцец Андрэй: «БГКЦ знаходзіцца ў добрым стане. Нашая Царква — жывая. Ёсьць вернікі, якія рэгулярна спавядаюцца і прычашчаюцца, ёсьць нашыя беларускія сьвятары, а таксама сэмінарысты, якія, можна сказаць, выступаюць «індыкатарам» таго, што Царква жыве. Мы маем 15 зарэгістраваных парафіяў, і яшчэ каля 10 чакаюць рэгістрацыі. Мы маем 16 сьвятароў і молімся амаль ва ўсіх вялікіх гарадах Беларусі (Мінск, Маладэчна, Брэст, Гродна, Ліда, Віцебск, Магілёў). Што тычыцца колькасьці вернікаў, то, вядома, ніхто не лічыў іх, але можна прыкладна сказаць, што вызнаюць сябе грэка‑каталікамі каля 10.000 вернікаў».

Каліноўскі: «Наколькі вострая праблема будаўніцтва храмаў? У Менску ўзьведзены прыгожы грэка‑каталіцкі цэнтар, а ці дазваляюць у іншых гарадах улады ўзводзіць культавыя памяшканьні?»

Айцец Андрэй: «Мы маем, на жаль, пакуль толькі два храмы: царкву ў Полацку і маленькую капліцу ў Магілёве. У іншых гарадах пабудаваныя душпастырскія цэнтры, падобныя да цэнтру Сьв. Язэпа ў Мінску».

Каліноўскі:«БГКЦ ня мае свайго біскупа, яго функцыі выконвае апостальскі візытатар архімандрыт Сяргей Гаек. Ці чакаеце вы прызначэньня свайго біскупа і калі?»

Айцец Андрэй:«Упэўнены, што ад пачатку адраджэньня ў 90‑х нашай Царквы, кожны вернік чакае прызначэньня біскупа для БГКЦ. Мне невядомы канкрэтны тэрмін ці асоба. Аднак веру ў тое, што такое прызначэньне адбудзецца».

Каліноўскі: «Як складаюцца вашыя адносіны з рыма‑каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі?»

Айцец Андрэй: «Мой асабісты досьвед паказвае, што нашыя адносіны складаюцца добра, у духу ўзаемнага прызнаньня і павагі. Нашыя браты па Каталіцкай Царкве, каталікі лацінскага абраду, заўсёды адгукаюцца на нашыя патрэбы, і мы шчыльна супрацоўнічаем зь імі. Таксама і з братамі праваслаўнымі: напрыклад, на праваслаўным факультэце мы мелі студэнтку, і, наколькі мне вядома, у яе не было вялікіх праблемаў ва ўзаемаадносінах зь іншымі праваслаўнымі студэнтамі на глебе веры. Зрэшты, так і павінна быць паміж хрысьціянамі».

Каліноўскі: «Якія сувязі беларускіх грэка‑каталікоў з украінскімі?»

Айцец Андрэй: «Мы сябруем. Некаторыя нашыя сэмінарысты вучацца ў Івана‑Франкоўскай сэмінарыі. Больш за тое, украінскія біскупы рукапакладаюць нам сьвятароў».

Каліноўскі:«Ці адносяць улады грэка‑каталіцтва да традыцыйных вераваньняў?»

Айцец Андрэй: «Безумоўна. Улады адносяць грэка‑каталікоў да прадстаўнікоў традыцыйных вераваньняў, бо грэка‑каталіцтва фактычна такім вераваньнем і зьяўляецца».

Каліноўскі: «Як вы ацэньваеце ўхвалены ў 2002 годзе закон аб свабодзе сумленьня, які пратэстанты называюць рэпрэсіўным?»

Айцец Андрэй: «Мы жывем у краіне Беларусь і імкнемся знайсьці сябе ў той сытуацыі, у якой жывем. Дадам толькі, што ўсе нашыя парафіі прайшлі перарэгістрацыю паводле новага закону».

Каліноўскі: «Што для беларускіх грэка‑каталікоў азначаў прыезд у Беларусь дзяржсакратара Сьвятога Пасаду кардынала Бэртонэ, зь якім вы сустракаліся на мінулым тыдні?»

Айцец Андрэй:«Прыезд кардынала Тарчызіё Бэртонэ быў для нас, сьвятароў і вернікаў БГКЦ, сапраўднай радасьцю. І крыніца гэтай радасьці — у сьвядомасьці і перажываньні духоўнай сулучнасьці з Апосталам Пятром нашых часоў, Бэнэдыктам XVI. Візыт пасланьніка Сьвятога Айца дапамог нам яшчэ раз адчуць сябе часткай Паўсюднай Каталіцкай Царквы».

Каліноўскі: «Калі, на вашу думку, папа Бэнэдыкт XVI прыедзе ў Беларусь?»

Айцец Андрэй: «Мяркую, што папа прыедзе на Беларусь, і гэта непазьбежна. Асноўныя аргумэнты тут такія: па‑першае, на Беларусь папа яшчэ не прыяжджаў, а тут яго чакае досыць вялікая паства; па‑другое, папа хоча прыехаць; і, па‑трэцяе, Аляксандар Лукашэнка яго запрасіў… Думаю, што хутка прыедзе. А тэрміны прыезду — гэта ня нам вырашаць».

Радыё Свабода

 2008-06-27 11:05:27 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1609
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі