А.Астаповіч: Страты аўтэнтычных помнікаў -- тэндэнцыя па ўсёй Беларусі

Госьць “Начной Свабоды” -- старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Юрась Бушлякоў: “На мінулым тыдні прадстаўнікі прадпрыемства "Мінская спадчына” апячаталі сталічны офіс Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў доме № 5 на вуліцы Старажоўскай. Паводле "Мінскай спадчыны" прычына апячатаньня -- гэта адсутнасьць дагавора арэнды памяшканьня паміж прадпрыемствам "Мінская спадчына” і Таварыствам аховы помнікаў. Ад кіраўніцтва таварыства патрабуюць падпісаць дагавор арэнды памяшканьня, заплаціць за арэнду і тады офіс зноў будзе даступны. Так паведамляе інфармацыйная кампанія БелаПАН. Аднак на тых умовах, якія вам прапаноўвае "Мінская спадчына", вы падпісваць дагавор адмаўляецеся, чаму?”

Мы цяпер, як гаворыцца, на вуліцы, нягледзячы на тое, што будынак на 60 працэнтаў пабудаваны на грошы Таварыства аховы помнікаў яшчэ за савецкім часам
Антон Астаповіч: “Па-першае, "Мінская спадчына" нам не прапановаўвае падоўжыць дамову арэнды. Гэтае прадпрыемства скасавала арэнду і ўсё. Мы цяпер, як гаворыцца, на вуліцы, нягледзячы на тое, што будынак на 60 працэнтаў пабудаваны на грошы Таварыства аховы помнікаў яшчэ за савецкім часам. У 2004 годзе ён перададзены на балянс гарвыканкаму і адпаведна структуры гарвыканкаму "Мінская спадчына". І таварыства стала арандатарам. Былое кіраўніцтва, на жаль, не пайшло ў гэтым прынцыповым пытаньні да канца. Як гаворыцца, капітулявалі, і цяпер прыходзіцца нам з усім гэтым разьбірацца, і мы ўжо рыхтуем усе дакумэнты для Гаспадарчага суду. Сутнасьць пазову -- каб таварыству кампэнсавалі яго фінансава-долевы ўдзел у будаўніцтве гэтага будынку, што прадугледжана беларускім заканадаўствам.”

Бушлякоў: “Гэта азначае, што на працягу трох ці чатырох гадоў таварыства плаціла арэндную палту за тое памяшканьне ў доме № 5 па вуліцы Старажоўскай?..”

Астаповіч: “Так, за тое памяшканьне, якое было адбудавана на 60 працэнтаў на грошы таварыства. 40 працэнтаў Камітэт міру інвэставаў у гэты будынак, у якім зараз і Камітэт, і Фонд міру на правах арандатара, які мусіць плаціць”.

Бушлякоў: “На сёньняшні дзень таварыства ня хоча плаціць гэтых грошай і хоча аднавіць свае правы як долевы інвэстар?”

Астаповіч: “Так, таму што мы маем і юрыдычнае, і маральнае права. Але ж гэтае пытаньне мы вырашым толькі праз суд, таму што на іншым узроўні гэтае пытаньне не вырашаецца”.

Бушлякоў: “Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры існуе больш за 40 гадоў з 1966 году. Да нядаўняга часу таварыства не выступала адкрыта супраць дзяржаўных органаў, ад пазыцыі якіх залежыць захаваньне гістарычных і культурных помнікаў. Што зьмянілася? Пазыцыя кіраўніцтва зьмянілася, бо ў кіраўніцтва таварыства прыйшлі новыя людзі?”

Астаповіч: “Так яно атрымалася. Ужо амаль што год у кіраўніцтве таварыства новыя людзі. Практычна поўнасьцю аднавілася і рэспубліканская рада, і прэзыдыюм, і іншыя кіраўнічыя органы. Проста я хачу сказаць, што складаная сытуацыя ў нас у краіне ў сфэры аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У гэтым і віна таварыства, таму што менавіта сваёй пазыцыяй, досыць вялай у пляне грамадзкага кантролю... Зараз мы стараемся і маніторынг рабіць. Мы прынамсі стараемся забясьпечыць інфармаваньне нашага грамадзтва пра тыя парушэньні заканадаўства, якія адбываюцца ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. І гэта хоць нейкі плён дае. Ужо значна болей пашырылася кола тых асобаў, якія заклапочаныя станам нашай нацыянальнай спадчыны. Гэта і то ўжо вельмі вялікі прарыў”.

Бушлякоў: “За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі асновы архітэктурнай спадчыны, ў больш-менш некранутым выглядзе засталіся толькі чатыры дзясяткі. Яшчэ летась Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадала на разгляд Менскага гарвыканкаму альтэрнатыўны праект рэгенэрацыі гістарычнага цэнтру Менску. Спадар Антон, што прадугледжвае гэты праект і які яго лёс?”

Ненармальна, калі ня толькі гістарычны цэнтар, а ўвогуле цэнтральная частка гораду прыцягвае да сябе дадатковыя транспартныя патокі, што зараз робіцца ў нас у сталіцы
Астаповіч: “Па-першае, невялічкая прыамбула. Страты аўтэнтычных помнікаў -- гэта тэндэнцыя па ўсёй Беларусі. У першую чаргу з той прычыны, што нават пазыцыя нашых дзяржаўных органаў -- гэта рэгулярнае скарачэньне сьпісу ахоўваемай гісторыка-культурнай спадчыны. А то, што тычыцца праекту, то пра яго шмат гаварылася ў і эфіры Радыё Свабода. Распрацаваны ён Уладзімерам Папругам і прадугледжвае рэгенэрацыю гістарычнага цэнтру менавіта з мінімізацыяй парушэньняў ахоўнага заканадаўства і з вельмі цудоўнымі прапановамі па вываду транспартных патокаў за межы гістарычнага цэнтру, а гэта важна ня толькі для гістарычнага цэнтру, а для ўсяго гораду .

Ненармальна, калі ня толькі гістарычны цэнтар, а ўвогуле цэнтральная частка гораду прыцягвае да сябе дадатковыя транспартныя патокі, што зараз робіцца ў нас у сталіцы. І гэта ненармальная горадабудаўнічая сытуацыя і ненармальная сытуацыя аховы гістарычнага цэнтру. І адкрывае дадатковыя інвэстыцыйныя плошчы -- не тыя шкадобныя тысячы квадратных мэтраў, якія ёсьць зараз, а сотні тысячаў квадратных мэтраў плошчаў для інвэстыцыяў па пэрымэтры гістарычнага цэнтру. І самае галоўнае -- гістарычны цэнтар згодна з гэтым праектам будзе зьвязаны ў адно цэлае. Ён ня будзе пасечаны на 4 часткі, але ж, на жаль, гарвыканкам да гэтай прапановы паставіўся вельмі холадна. Было 2 нарады ў камітэце горадабудаўніцтва і архітэктуры, на гэтым усё і скончылася. Да гэтага часу мы ня можам узяць нармальныя экспэртныя заключэньні на праект. Ім няма чаго сказаць. А тыя лісты ад камітэту архітэктуры, ад інстытуту "Мінскградо", якія менавіта па праекце нам прыходзілі, не зьяўляюцца экспэртнымі заключэньнямі. І там канкрэтных заўвагаў няма. Ім няма нават падставы крытыкаваць праект, яны проста яго ігнаруюць. Таму што яны гуляюць з гістарычным цэнтрам у сваю гульню і цьвярозую думку слухаць ня хочуць”.

Бушлякоў: “Спадар Антон, яшчэ ў лютым Вы як старшыня рады Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зьвярнуліся ў міністэрства культуры Беларусі з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Пад увагу, калі Вы зьвярталіся з такой прапановай, быў узяты і той факт, што герб “Пагоня” з 1995 году ўключаны ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў менавіта як нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына. Ці атрымалі вы адказ з міністэрства культуры?”

Астаповіч: “Так, атрымаў. Тут зноўку пачынаецца звычайная гульня. Я, ў прынцыпе, падаваў гэтую прапанову без надзеі, што яна ажыцьцявіцца. У прынцыпе, я прагназаваў пэўны негатыўны варыянт, як я гаварыў, гэта быў такі пробны шар праверкі -- як зрэагуе наша міністэрства культуры, навукова-мэтадычная рада менавіта на нашу нацыянальную сымболіку. А міністэрства культуры мне адказала наступным чынам: мае абгрунтаваньні няпэўныя, і таму яны перадалі матэрыялы для далейшай прапрацоўкі ў інстытут гісторыі і ў інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.

калі і пазбавяць нас рэгістрацыі, то справа грамадзкага маніторынгу, рэагаваньня грамадзкага не заглохне, таму што, калі мы гэтага не зробім, гэтага ня зробіць ніхто
Дарэчы, я накіраваў лісты ў гэтыя дзьве ўстановы з прапановай падключыць да гэтага дасьледаваньня незалежных спэцыялістаў з боку таварыства. Ад інстытуту гісторыі калі двух тыдняў таму я атрымаў афіцыйны адказ за подпісам дырэктара інстытуту спадара Кавалені. Напісана, што пытаньне патрабуе дадатковых дасьледаваньняў, чым інстытут гісторыі будзе займацца. З інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру я адказу не атрымаў. Дарэчы, ужо прайшлі ўсталяваныя заканадаўствам тэрміны на атрыманьне адказу. Абавязкова буду пісаць ліст на імя М.Мясьніковіча, страшыні прэзыдыюма Беларускай Нацыянальнай Акадэміі Навук, што спадар Лакотка Аляксандар Іванавіч як дырэктар вышэйназванага інстытуту парушае заканадаўства Беларусі ў галіне афіцыйнай перапіскі. Праўда, пакуль яшчэ рукі не дайшлі. Таму што вельмі шмат часу займае вось гэтае арэнднае пытаньне. Але ж толькі зьявіцца вольны час, абавязкова буду гэтае пытаньне прапрацоўваць, таму што хачу расставіць усе кропкі над і”.

Бушлякоў: “Спадар Антон, днямі таварыства заявіла, што будзе працягваць сваю дзейнасьць нават у выпадку пазбаўленьня яго рэгістрацыі. Вы не выключаеце такога змрочнага разьвіцьця сытуацыі?”

Астаповіч: “Я аптыміст, але ж проста гэтыя дзеяньні з арэндай я расцэньваю проста як спробу ліквідаваць арганізацыю, і таму я прагназую і горшы варыянт разьвіцьця, хаця спадзяюся і на лепшае. А калі і пазбавяць нас рэгістрацыі, то справа грамадзкага маніторынгу, рэагаваньня грамадзкага не заглохне, таму што, калі мы гэтага не зробім, гэты актыў, які зараз працуе, гэтага ня зробіць ніхто. Мы хоць дакумэнтальна зараз фіксуем усе парушэньні, якія адбываюцца. Мы хоць складаем храналёгію падзей. Пакуль мы больш нічога зрабіць ня можам, але ж гэта таксама вельмі важна і вельмі карысна. І самае галоўнае -- мы інфармуем грамадзтва. Раней інфармацыя была дзякуючы толькі журналістам, зараз за гэта нарэшце ўзялася і нашае грамадзкае аб'яднаньне”.

Радыё Свабода

 2008-05-29 07:55:48 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1569
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі