Ці будзе ў Беларусі нацыянальны музэй Чарнобылю?

Пад Хойнікамі год дзейнічае вясковы чарнобыльскі музэй. Ва Ўкраіне нацыянальны музэй памяці ахвяраў Чарнобылю створаны 16 гадоў таму. Ці ёсьць у беларускім грамадзтве патрэба такога музэю?

Сёньня ў вёсцы Судкова Хойніцкага раёну пройдзе чарнобыльская сустрэча. Да вяскоўцаў прыедуць іхныя землякі, якія пасьля чарнобыльскай навалы разьехаліся па розных рэгіёнах Беларусі. Арганізуе сустрэчу вясковы чарнобыльскі музэй, які такой акцыяй адзначае сваю першую гадавіну.

Ініцыятарам стварэньня мясцовага музэю стаў былы кіраўнік сельскагаспадарчага каапэратыву “Судкова” Мікалай Садчанка. Пасьля ён ачольваў Хойніцкі райвыканкам, а цяпер працуе ў Гомелі. Але Мікалай Садчанка ўпэўнены, што і безь ягонага непасрэднага ўдзелу музэйная справа ўжо не заглухне:

“Пачатак музэю зроблены. Але трэба разьвіваць. Мы ўвялі стаўку дырэктара, ёсьць навуковыя супрацоўнікі. Вызначаныя накірункі, усё робіцца”.

Мікалай Садчанка перакананы: у Беларусі трэба мець нацыянальны Чарнобыльскі музэй, як ва Ўкраіне. Прычым музэй патрэбна адкрыць менавіта ў Хойніцкім раёне, дзе знаходзіўся рэспубліканскі штаб у справе ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы:

“Тады ў мяне пляны былі большыя. У населеным пункце Дворышчы захаваўся трохпавярховы будынак школы, дзе дзеці ўжо 12 гадоў ня вучацца. Я там хацеў рабіць музэй. І разам зь ім мэмарыял адселеных вёсак па тыпу Хатыні. У нас жа 421 населены пункт спынілі існаваньне ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай”.

У музэі “Трагедыя Чарнобылю” пакуль што экспанатаў небагата. Найперш гэта дакумэнты, якія ілюструюць карціну трагедыі лічбамі, фактамі, загадамі. Музэй не перастае зьбіраць экспанаты і вельмі разьлічвае на падтрымку ўсіх зацікаўленых. Найперш, кажа арганізатар музэю Мікалай Садчанка, ставіцца мэта дазнацца лёсы ўсіх ліквідатараў наступстваў трагедыі. Іх імёны, абставіны жыцьця, іхныя згадкі пра тыя трагічныя дні.

Тым часам кіеўскі музэй памяці ахвяраў Чарнобылю дзейнічае ўжо шмат гадоў - ён быў адкрыты ў гадавіну чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1992 году. Экспазыцыя налічвае каля 7000 экспанатаў - рассакрэчаныя дакумэнты, карты, фотаздымкі, прадметы побыту народнай культуры Ўкраінскага Палесься, сабраныя экспэдыцыямі музэю ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня. У кіеўскім музэі можна пабачыць унікальныя відэаматэрыялы, кампутарныя праграмы пра катастрофу і яе наступствы, дзейную трохфазавую дыяраму “Чарнобыльская АЭС да, у часе і пасьля аварыі” і нават макет энэргаблёку ЧАЭС. Але скрозь усю экспазыцыю (музэй налічвае некалькі вялікіх заляў) чырвонай лініяй - лёсы ды імёны загінулых ліквідатараў.

Намесьнік старшыні камісіі ў праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньня Палаты прадстаўнікоў Мікалай Сергіенка сказаў нашаму радыё, што ён асабіста, на жаль, ня бачыў кіеўскага музэю:

“Але я адназначна, як кажуць, рукамі і нагамі за тое, каб мець у нашай краіне такі музэй. Гэта ж гісторыя нашай краіны, гэта сёньняшняя гісторыя. Гэта падзея, якая зьмяніла ўсё жыцьцё рэспублікі”.

Вядомы беларускі эколяг Валер Дранчук лічыць: стварэньне нацыянальнага музэю робіцца асабліва актуальным цяпер, калі ў Беларусі зьбіраюцца будаваць атамную электрастанцыю:

“Але ж Хойніцкі раён - гэта так далёка. А я думаю, што павінен быць народны музэй Чарнобылю. Калі яшчэ пачалі будаваць Палац Рэспублікі, яго празвалі саркафагам, паколькі ён сапраўды спачатку нагадваў саркафаг.

І я далучыўся да гэтага і пачаў праводзіць у публікацыях такую думку: сапраўды, у гэтым будынку трэба ладзіць ня розныя шоў, як цяпер робіцца, а тут мусіць быць Чарнобыльскі музэй. Прычым сапраўдны - эўрапейскага, усясьветнага ўзроўню. Не які-небудзь краязнаўчы з чарнобыльскімі старонкамі, чарнобыльскім экспазыцыямі. А гэта павінен быць вельмі магутны музэй. Таму што чым сёньня ёсьць Чарнобыль? Гэта ўжо гісторыя сьвету. І яна павінна знайсьці сваё адлюстраваньне”.

Тыя, каму давялося наведаць кіеўскі музэй Чарнобылю, расказваюць, што ягоныя маштабы ўражваюць. Лейтматыў экспазыцыі: вялікая моц чалавечага розуму, якому павінна адпавядаць і адказнасьць за дзеяньні. Лёзунгам выставы зьўляецца крылатая лацінскія фраза “Ёсьць мяжа ў смутку - няма яе ў трывогі” (“Est dolendi modus, non est timendi”).

Радыё Свабода

 2008-04-24 09:01:22 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1570
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі