Расейцы зноў паставілі беларусаў у чаргу

На беларуска-расейскай мяжы аднавілася афармленьне часовага ўвозу легкавых аўтамабіляў для грамадзян Беларусі. За дакумэнты трэба плаціць грошы.
Ад сёньняшняга дня расейскія мытнікі бяруць плату за рэгістрацыю дакумэнтаў зь беларусаў, якія кіруюцца ў Расею. У сувязі з гэтым прастоі ў чэргах на беларуска-расейскай мяжы складаюць 3—4 гадзіны.

Аршанскі прадпрымальнік Сяргей Антоненка быў непрыемна зьдзіўлены, калі па дарозе ў Смаленск убачыў чаргу зь легкавых і грузавых аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, якія выстраіліся на подступах да “празрыстай” беларуска-расейскай мяжы. Калі дагэтуль працэдура часовага ўвозу распаўсюджвалася выключна на грузавы транспарт, то ад сёньня афармляць яго абавязкова і для ўладальнікаў прыватных аўтамабіляў:

“Гэта было поўнай нечаканасьцю. Заганяюць на стаянку — і далей ідзеш, афармляеш часовы ўвоз. Чарга вялізная, бо для ўсіх агульная — тут і грузавікі, і легкавікі, кіроўцы ўсе разам стаяць. На цэнтральным пераезьдзе “Красная горка” з расейскага боку дакумэнты прымаюць толькі тры чалавекі. Ну і, адпаведна, чарга, каб аформіць. Бо фур, само сабой, вельмі шмат: якраз цяпер астатнія дарогі перакрытыя для руху цяжкога транспарту і ўсе ходзяць праз цэнтральныя пераходы”.

Карэспандэнт: “Але тычыцца гэта толькі беларусаў?”

“Так, беларусаў. Расейцы праяжджаюць вольна, бо афармляе ж дакумэнты расейская мытня. Гэта афармленьне часовага ўвозу транспарту: запаўняеш дэклярацыю, у якую ўпісваеш транспарт, нумар машыны, рухавіка, кузава. А калі выяжджаеш — гэтую паперку здаеш. І цягам 15 дзён мусіш выехаць назад. Калі пратэрмінаваў, то як мінімум — штраф. Але могуць загнаць на штрафную пляцоўку, падаць у суд, і справа — ажно да канфіскацыі. У расейцаў гэта сурова, калі пратэрмінаваў часовы ўвоз. Там наўпрост запісана: маеш права ўехаць, але бяз права продажу, перадаверваньня і г.д.”
Расейцы праяжджаюць вольна, бо афармляе ж дакумэнты расейская мытня

Акрамя часу — як кажа мой суразмоўца, ён адстаяў у чарзе больш за тры гадзіны — афармленьне патрабуе і грошай. 250 расейскіх рублёў за рэгістрацыю плюс 50 рублёў — за кампутарныя паслугі. Разам — больш за 10 даляраў.

Варта ўзгадаць, што на пачатку мінулага году Фэдэральная мытная служба Расеі ўжо ўводзіла афармленьне часовага ўвозу легкавога аўтатранспарту для грамадзянаў Беларусі. Але ў выніку перамоваў паміж кіраўнікамі мытных ведамстваў праз два тыдні працэдуру скасавалі, і больш за год беларусы езьдзілі ў Расею без шматгадзінных вымушаных прастояў на мяжы.

У прэсавай службе Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі на запыт Радыё Свабода сказалі, што ніякіх папярэджаньняў пра пачатак працэдуры афармленьня часовага ўвозу легкавога аўтатранспарту для грамадзянаў Беларусі з боку Фэдэральнай мытнай службы Расеі не атрымлівалі.

У сваю чаргу, прэсавы сакратар Смаленскай мытні Ўладзімер Сафонаў факт прастою беларускага аўтатранспарту на ўчастку беларуска-расейскай мяжы пацьвердзіў, але адмовіўся патлумачыць, чым выкліканае вяртаньне да рэгістрацыі транспарту зь беларускімі нумарамі. Зь іншых крыніцаў стала вядома, што 27 сакавіка 2008 году Фэдэральная мытная служба Расеі адмысловым лістом скасавала дзеяньне свайго ж ліста ад 6 красавіка 2007 году, якім і была прыпыненая працэдура афармленьня аўтатранспарту.

Радыё Свабода

 2008-04-11 15:03:17 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1571
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі