Аманцы хочуць будаваць новы Мінск

Інвэстары з Аману плянуюць пабудаваць новы жылы і офісны цэнтар ў Менску. Аманскі праект мае ўзьнікнуць на тэрыторыі, расчышчанай не толькі ад савецкай архітэктуры, але і будоваў другога гарадзкога шпіталя, колішняга комплексу Сьвятога Траецкага кляштару базыліянак, які пачаў узводзіцца ў 17-м стагодзьдзі.

Пляны аманскіх інвэстараў ахопліваюць 25 гэктараў плошчы, уключна з тэрыторыяй заводу імя Кірава (яго маецца вынесьці ў іншае месца) і вуліцай Янкі Купалы. У першым выпадку прапанаваны праект будаўніцтва жылога комплексу. А на месцы выставачнага цэнтру й 2-га клінічнага шпіталя плянуецца дзелавая забудова з гатэлем і спускам да «акультуранай» Сьвіслачы. У Менгарвыканкаме кажуць, што праекты задавальняюць абодва бакі. Генадзь Вырко, намесьнік старшыні Менгарвыканкаму, перакананы: арабскі калярыт не папсуе рэалій эўрапейскага Менску:

“Краіна, якая ня мае якіхсьці сваіх прыродных рэсурсаў, карысных выкапняў, энэрганосьбітаў, канечне, павінна разьвіваць у сябе, выкарыстоўваючы сваё геапалітычнае, геаграфічнае становішча, новыя магчымасьці. Станавіцца нейкім дзелавым цэнтрам. І замежныя інвэстары гэта дакладна разумеюць. Што да гэтай канцэпцыі, то яна распрацаваная перадусім з гледзішча ашчаднага стаўленьня да прыроды. То бок, гэта не якіясьці высотныя дамінанты, а гэта такія досыць камфортныя кварталы”.
Гісторык Уладзімер Дзянісаў зьвяртае ўвагу: паводле генэральнага пляну разьвіцьця Менска, гэтыя раёны падлягалі рэканструкцыі. Але літаральна за некалькі дзясяткаў мэтраў ад анансаванай у раёне колішняй ВДНГ будпляцоўкі ўжо ёсьць прыклад нібыта аднаўленьня гістарычных помнікаў. У межах гістарычнага кальца на цяперашніх вуліцах Гандлёвай і Кірыла і Мятоды паўсталі навабуды, якія ня маюць ніякага дачыненьня да мэтадаў рэстаўрацыі. Аманскі праект маецца рэалізаваць у тым ліку на месцы 2-га гарадзкога шпіталя, за плотам якога можна бачыць фрагмэнты будынкаў кляштару базыліянак, які ўзводзіўся і перабудоўваўся ў 1630, 1799 і 1809 гадох. Комплекс адносіцца да помнікаў 2-й катэгорыі:

“Паводле сучаснага падыходу да захаваньня гісторыка-культурнай каштоўнасьці, у першую чаргу павінна захоўвацца аўтэнтычнасьць аб’екту і аўтэнтычнасьць яго матэрыялу – сапраўднасьць усіх яго элемэнтаў, якія дайшлі да нашага часу. Хачу падкрэсьліць: усе працы, зьвязаныя з помнікамі, павінны спрыяць захаваньню яго аўтэнтычнасьці альбо сапраўднасьці. А што тычыцца захаваньня муроўкі, то існуюць і нашы мэтодыкі, распрацаваныя нашымі рэстаўратарамі яшчэ ў 1970-80 гадох. А ўвогуле над гэтай тэмай працуюць усе інстытуты ў сьвеце, якія займаюцца захаваньнем спадчыны. Таму што галоўны падыход – нават не рэстаўрацыя, не рэканструкцыя аб’екта, а кансэрвацыя, якая прынятая ва ўсім сьвеце. На жаль, у нас усё гэта не выконваецца”.

Архітэктар Уладзімер Папруга летась перадаў на разгляд у Менгарвыканкам вынік сваёй 6-гадовай працы – плян рэканструкцыі і рэгенэрацыі гістарычнага цэнтру Менску, які ня толькі вырашае праблему захаваньня спадчыны, але і разьвязвае праблему транспартнага патоку. Нягледзячы на тое, што чыноўнікі абяцалі ўзяць на ўзбраеньне тое-сёе з маштабнай працы, паралельнае “засваеньне” Верхняга горада працягваецца шпаркімі тэмпамі.

Гаворыць Уладзімер Папруга:
“Мы мелі ўнікальную мажлівасьць пры канцы 1990-х і напачатку новага тысячагодзьдзя папросту з чыстага ліста пачаць не засваеньне, скажам так, а рэканструкцыю і рэгенэрацыю гістарычнага цэнтру Менску – абсалютна лягічна, спакойна і бяз стрэсаў. Але ў 2004 годзе з будаўніцтвам рынкавага комплексу на Нямізе сытуацыя вельмі моцна ўскладнілася. Таму што гэта дало магчымасьць пранікненьня на ахоўваемую заканадаўствам тэрыторыю іншых аб’ектаў, якія ў такой самай лёгіцы прадукуюцца, будуюцца, плянуюцца і ў бліжэйшым часе будуць ужо ўзводзіцца на гэтай тэрыторыі”.

Прадстаўнік Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі лічыць, што ніводны праект ня можа прэтэндаваць на ісьціну ў апошняй інстанцыі. Але такога меркаваньня ён перадусім да прапановы спадара Папругі; аманскі ж на дзяржаўным узроўні не аспрэчваецца:
“Мы, нават разглядаючы праектную дакумэнтацыю, калі асабліва знакавыя аб’екты і могуць быць складаныя рашэньні, заўсёды патрабуем прадставіць у варыянтах. Каб можна было прааналізаваць адно, другое, трэцяе і выбраць найбольш прымальнае. І гэта закладзена ў той жа Вашынгтонскай хартыі, што рашэньне, ісьціна ляжыць дзесьці пасярэдзіне, а не з аднаго боку. Таму я так і стаўлюся да гэтай працы Папругі. Гэта меркаваньне аднаго чалавека, хоць яно падтрымліваецца, наколькі я ведаю, Таварыствам аховы помнікаў. Ну, але гэта аднабаковы погляд на гэту праблему”.
Цягам апошняга паўгода прадстаўнікі Дзяржаўнага рэзэрвовага фонду Султанату Аман чатыры разы прыяжджалі ў Менск і кожны раз знаходзілі поўнае паразуменьне з распараджальнікамі менскіх земляў. Такі ўзровень аднадумства аманцам падставу казаць пра тое, што будаўніцтва можна будзе пачынаць ужо пры канцы 2008 году.

Радыё Свабода

 2008-04-09 10:29:34 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1570
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі