Скрыжаванне

Ёсць у Менску скрыжаванне, дзе на працягу апошняга стагоддзя адбываюцца самыя важныя для Беларусі падзеі.

Раней тое месца называлася Тэатральным пляцам, і там перакрыжоўваліся вуліцы Падгорная і Петрапаўлаўская. Менавіта ў Менскім гарадскім тэатры ў снежні 1917 сабраўся Першы Ўсебеларускі Кангрэс, на якім прагучаў заклік да стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэатр цяпер носіць імя Янкі Купалы, а вуліцы пераназваліся; Падгорная зрабілася Карла Маркса, а Петрапаўлаўская — Фрыдрыха Энгельса. Пад былым Тэатральным пляцам пабудавалася платформа станцыі метро Купалаўская.

Скрыжаванне тое даволі ціхае, як для двухмільённай еўрапейскай сталіцы, дык і зусім зацішнае, але на ім як адбывалася, так і адбываецца ўсё лёсавызначальнае для нашай дзяржавы.

На гэтым скрыжаванні стаяў дом, дзе пад час другой Сусветнай вайны быў пакараны смерцю гаўляйтэр Кубэ.

Па вайне ў тым доме працаваў Саюз пісьменнікаў. Насупраць якога, над кнігарняю, жылі выдатныя беларускія літаратары: Васіль Вітка, Янка Маўр, Пятро Глебка, Іван Навуменка і Янка Брыль. Крыху пазней у тым жа доме працавалі і Ніл Гілевіч, і Вячаслаў Адамчык, і Ўладзімір Караткевіч.

На гэтым скрыжаванні быў зруйнаваны савецкі рэжым у Беларусі. Людзі прыйшлі, каб ачапіць палац і павыганяць камуначыноўнікаў з іх гнёздаў. Чыноўнікі, сагнуўшыся, выбягалі з палаца пад дождж народных пляўкоў. Народ аплёўваў мярзоідаў. Я стаяў у ланцугу ачаплення. Стаяў і думаў, што пляўкі ў адно імгненне могуць ператварыцца ў кулі. А як толькі яны ператворацца ў кулі, распачнецца сапраўдная вайна.

Вайна не пачалася.

Яна не пачалася нават тады, калі на скрыжаванне прыйшлі дзесяткі тысячаў дэманстрантаў з бел-чырвона-белымі сцягамі.

На невялікай пляцоўцы творыцца шмат добрых і кепскіх падзеяў, робіцца шмат драматычных і злых учынкаў, але дзівіць тое, як шмат сярод тых дзеянняў ёсць важных і знакавых.

На асфальт гэтага скрыжавання выкінуўся з вакна паэт Рыгор Семашкевіч. Ягоная заўчасная смерць паставіла крыж на ўсім пакаленні раўналеткаў Семашкевіча. Яны былі сапраўды нікчэмнымі, разгубленымі і няздатнымі да канструктыўных ды стваральных дзеянняў. Іх самаахвярнасць звялася да самазабойства.

Яшчэ адна драматычная падзея адбылася на тым скрыжаванні: Іван Ціцянкоў парваў бел-чырвона-белы сцяг. Такі вандалізм і такую знявагу нашая Беларусь ніколі не даруе. Я веру ў гэта.

Як веру ў тое, што вуліцы Маркса і Энгельса зменяць свае імёны. Мне б хацелася, каб Маркса стала зноў Падгорнай, а вуліцу Энгельса я б назваў Тэатральнай ці яшчэ прасцей — Беларускай.

Калі ты хоць раз не прайшоў па гэтым скрыжаванні, значыць, ты не маеш ніякага дачынення да беларускай гісторыі.

Калі ты не ведаеш гэтага скрыжавання, ты не ведаеш Беларусі зусім, бо менавіта на ім тварылася і творыцца жыццё нашай Радзімы.

І не трэба быць вялікім прарокам, каб зразумець, што і будучыня Беларусі вырашалася, вырашаецца і будзе вырашацца тут.

Адам Глобус

Даведка.

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

 2008-03-13 07:25:08 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


https://kanati-verevki.ru Шнуры капроновые.

Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі