Прэзідэнт лічыць неабходным паскорыць завяршэнне рэканструкцыі Нацыянальнага мастацкага музея

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 снежня наведаў Нацыянальны мастацкі музей. Кіраўнік дзяржавы агледзеў новы корпус музея, азнаёміўся з экспазіцыямі і сустрэўся з кіраўнікамі мастацкіх музеяў Расіі, Украіны і Літвы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідэра.

Будаўніцтва новага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея было пачата ў 1991 годзе. З яго адкрыццём выставачныя плошчы музея павялічыліся больш як у 4 разы. На гэтым аб'екце ўпершыню ў рэспубліцы выкарыстана найноўшае музейнае абсталяванне для падтрымання тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, аўтаматычнага пылавыдалення з памяшканняў, укаранёны сучасныя сістэмы відэакантролю, захоўвання экспанатаў, унікальнае рэстаўрацыйнае абсталяванне.

Увод новых плошчаў даў магчымасць значна пашырыць экспазіцыю старажытнабеларускага і заходнееўрапейскага мастацтва, упершыню прадэманстраваць творы з краін Усходу, а таксама карціны беларускіх мастакоў з пачатку ХХ стагоддзя і да нашых дзён.

Пасля агляду гэтых экспазіцый Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з планамі музея па далейшай рэканструкцыі. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў прадэманстраваў прэзідэнту макет новага музейнага комплексу, які плануецца поўнасцю стварыць за пяць гадоў.

Адкрыццё новага музейнага корпуса завяршыла першы этап генеральнай рэканструкцыі музея. Другая чарга прадугледжвае рэканструкцыю з рэстаўрацыяй адміністрацыйнага і экспазіцыйнага карпусоў, будаўніцтва падземнай аўтастаянкі, закрытай галерэі, якая злучае будынкі. Трэцяя - рэканструкцыю з рэстаўрацыяй галоўнага корпуса музея, узвядзенне экспазіцыйнай прыбудовы з летнім кафэ.

У перспектыве ўсе чатыры будынкі музея аб'яднаюцца ў сучасны музейны комплекс - "Адзіны комплекс будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь".

Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, Нацыянальны мастацкі музей праз пяць гадоў штогод будзе прымаць да 1 млн. наведвальнікаў. Цяпер музей наведваюць каля 200 тыс. чалавек у год.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць больш хуткага завяршэння ўсіх рэстаўрацыйных і будаўнічых работ у музеі.

Пасля агляду экспазіцыі рускага мастацтва XVIII - пачатку XX стагоддзя прэзідэнт азнаёміўся з выстаўкай народнага мастака Расіі члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі мастацтваў Васіля Несцярэнкі. Яго персанальныя выстаўкі праходзілі ў буйнейшых залах Расіі і замежных дзяржаў.

Васіль Несцярэнка адзначыў, што для яго вялікі гонар выстаўляцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, бо гэта адзін з лепшых мастацкіх выставачных цэнтраў Еўропы.

На сустрэчы з кіраўнікамі музеяў Расіі, Украіны і Літвы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава мае намер і ў далейшым актыўна падтрымліваць установы культуры краіны. "Хачу адрэагаваць на крытыку сваіх апанентаў, якія гавораць, што я радзей бываю ў культурных установах, чым на спартыўных аб'ектах. Я сапраўды публічна на іх радзей бываю. Але не таму, што не люблю мастацтва, проста не лічу сябе вялікім знаўцам у гэтай галіне. Аднак па меры магчымасці надаю ўвагу ўсім напрамкам культуры, стараюся рабіць тое, што неабходна для нашых мастакоў, кампазітараў, прадстаўнікоў іншых сфер", - падкрэсліў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў Беларусі за апошнія гады створана нямала аб'ектаў культуры, якія цяпер з'яўляюцца гонарам краіны. Беларускі лідэр дадаў, што дзяржава садзейнічае рэканструкцыі важных культурна-гістарычных будынкаў. Адзін з яркіх прыкладаў - палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі.

У бліжэйшы час, паводле слоў прэзідэнта, трэба максімальна засяродзіць намаганні на завяршэнні рэканструкцыі Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама будынка тэатра оперы і балета. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: ні ў якім разе нельга зацягваць будаўнічыя работы на гэтых двух важных аб'ектах. "Ураду трэба падумаць, як зрабіць гэта хутчэй", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У час гутаркі кіраўнікі музеяў суседніх краін адзначылі вялікую ўвагу, якая ўдзяляецца ў Беларусі развіццю культуры і мастацтва, падтрымцы таленавітых людзей. На іх думку, адным са знакавых аб'ектаў для рэспублікі стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Гэта наш адказ сучаснасці. Сёння кніга страчвае сваю ролю, таму мы хацелі яе ўвекавечыць. Нацыянальная бібліятэка з'яўляецца своеасаблівым помнікам кнізе".

Прэзідэнт сказаў пра тое, што галоўная інтэлектуальная скарбніца краіны павінна больш актыўна выкарыстоўвацца для экспанавання твораў мастацтва: у новым будынку бібліятэкі для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы. Штодзень бібліятэка прымае вялікую колькасць чытачоў, якія змогуць азнаёміцца не толькі з літаратурнымі творамі, але і з творамі айчынных і замежных майстроў мастацтва.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў прадстаўнікам вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы за тое, што яны захоўваюць кантакты, аказваюць адзін аднаму падтрымку. Замежныя госці высока ацанілі новы будынак Нацыянальнага мастацкага музея, адзначыўшы, што ва ўсіх адносінах гэта ўзор сусветнага ўзроўню.

Белта

 2006-12-05 19:44:30 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1583
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі