прыезду ў Менск на мінулым тыдні. Ён прапаноўваў збудаваць на беразе Драздоў буйны жыльлёва‑дзелавы цэнтар на 300 тыс. кв. м. Дарэчы, разам з Кузьміным гасьцяваў і ягоны намесьнік Юры Грыгор’еў, колішні галоўны архітэктар Менску, пры якім разбурэньне традыцыйнага урбаністычнага асяродку ў беларускай сталіцы дасягнула апагею.
Сярод новых праектаў маскоўскіх гасьцей — будаўніцтва таго велізарнага комплексу паміж мікрараёнам Лябяжы і вадасховішчам Дразды. Аўтары ідэі прапануюць забудаваць гэтую тэрыторыю, уключна з ахоўнай зонаю вадасховішча аб’ектамі рознае павярховасьці, уключна з 40‑этажнымі гмахамі. Чынавества з Менгарвыканкаму і Камітэту архітэктуры пакуль ня згодныя на гэты праект. Але, тым ня меней, гэтая прапанова ўлучаная ў пакет дакумэнтаў, што накіраваны ва ўрад, дзеля наступнага зацьвержаньня Лукашэнкам.
Маскоўскія будаўнікі хочуць будаваць па‑маскоўску шырака й вальяжна.
Нагадаем, што прэм’ер Сідорскі і маскоўскі мэр Лужкоў у 2006 годзе падпісалі пратакол, паводле якога плянуецца пабудова на Старажоўцы Дома Масквы, гандлёва‑забаўляльнага цэнтру «Москва» (побач з бізнэс‑центрам «XXI век») і жыльлёвага комплексу ў раёне праспекта Дзяржынскага. Праектыня расейскія прапановы ўжо прадстаўленыя. Толькі няясна дзе і каму. Думка грамадзтва ў такіх выпадках ігнаруецца цалкам.
Відавочна, апетыт прыходзіць падчас ядзеньня. Цяпер пагроза навісла над славутым урочышчам Дразды. Менавіта тут быў створаны першы канцэнтрацыйны лягер гітлераўцаў, дзе з 1941 па 1944 год былі закатаваныя дзясяткі тысячаў людзей.
Ну а ў сьвеце навукі ведама, што на беразе вадасховішча Дразды, выяўлена самае старажытнае тутэйшае гарадзішча Банцараўшчына, што ўзьнікла тут яшчэ за 3 стагодзьдзі да нашае эры. Ад пазьнейшага насельніцтва гэтага гарадзішча, 6—8 стагодзьдзяў нашае эры, атрымала назву цэлая археалягічная Банцараўская культура.
Цяпер пад пагрозаю апынулася ня толькі прыроднае навкольле, але й унікальныя помнікі нашае стражытнай і найноўшай гісторыі.