У Мінску пачалі зносіць гандлёвыя шапікі

Размовы пра ліквідацыю кіёскаў ператвараюцца ў рэальнасць. Шапікі зніклі з вуліцы Варанянскага, з праспекту Машэрава і шэрагу іншых вуліцаў сталіцы.

Гаспадар кіёска па вуліцы Сурганава Сяргей Паплаўскі ўжо гатовы да таго, што ягоны шапік знясуць. Дату яму пакуль не сказалі. Але будзе гэта дакладна сёлета.

Сяргей Паплаўскі: “Дату пакуль не называлі, аднак кажуць, што ў гэтым годзе. Прадаўцоў дваіх ніхто не працаўладкуе. І бухгалтара, які працуе на фірме, таксама ніхто не працаўладкуе”.

Састарэласць і неадпаведнасць эстэтычнаму ўзроўню - галоўная прычына, з-за якой шапікі пачынаюць зносіць. Цікава, што кіёскі “Белсаюздруку” ніхто зносіць не збіраецца. Таму яны мяняюць свой знешні выгляд. Сяргей Паплаўскі таксама не супраць мадэрнізаваць свой шапік. Аднак да яго прапановы пакуль не прыслухаліся.

Сяргей Паплаўскі: “Калі б нам прапанавалі паставіць новага ўзору так, як “Саюздруку”. Вось побач стаіць новенькі. Яму месяцы тры-чатыры. Нам не прапаноўваюць. Хаця ўсе ІПэшнікі гатовыя ставіць новыя, з уваходам, з нармальным прыпыначным навесам. Таму што гэты і маральна, і фізічна састарэў. Сказалі, што пакуль па горадзе не ўзгодненыя новага ўзору павільёны, ніхто згоды не дае”.

Некаторыя прадпрымальнікі ўсё ж такі на працягу некалькіх год неаднаразова мянялі знешні выгляд сваіх шапікаў і самі ўсталёўвалі прыпыначныя навесы, укладаючы ў гэта свае грошы. Аднак нават гэта не дапаможа ім захаваць шапікі. Кіёскі знясуць разам з навесамі. Гаворыць намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Андрэй Ясючэня:

“Калі гэта ўласнасць прадпрымальніка, ён мае права яго забраць. Калі ён забірае, ніхто не пратэстуе, проста горад ставіць на яго месца свой уласны навес ужо без кіёска”.

Начальніца аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алена Сухадулава кажа, што ў прадпрымальнікаў не атрымаецца пакінуць навес, нават калі б яны гэтага захацелі:

“Гэтыя навесы ўсё роўна зробленыя так, што яны мацаваліся на кіёскі. Таму яго ўсё адно трэба перараблівац, ці дадатковыя нейкія стойкі рабіць”.

У Фрунзенскім раёне, да прыкладу, збіраюцца знесці ўсе 94 шапікі. А ў Кастрычніцкім ужо нават графік зносу распрацаваны. Не ўратавацца й тым ЧУПам, што толькі месяц таму атрымалі ліцэнзію. Так, ля самой адміністрацыі Кастрычніцкага раёна стаіць шапік, уладальнік якога атрымаў ліцэнзію ўсяго 21 снежня 2007 года. Гаворыць Алена Сухадулава:

“А што, перарэгістрацыя неяк уплывае на рашэнні горада? Мы зацвердзілі графікі зносу і будзем ў гэтым годзе працаваць”.

Ужо некалькі год пры капітальным рамонце вуліц шапікі ў плане рэканструкцыі не значацца. Гаворыць Андрэй Ясючэня:

“Дзе ідзе капітальны рамонт вуліцаў, то там ужо па праекце ідуць замены кіёскаў на навесы без кіёскаў. І гэтыя працы вяліся і ў мінулым, і ў пазамінулым годзе”.

Акрамя таго, што пацерпяць самі прадпрымальнікі і гандляры, а таксама пакупнікі, страты панясе і дзяржава. Прадпрымальнік Сяргей Паплаўскі аддаваў у беларускі бюджэт немалыя падаткі:

“Каля чатырох мільёнаў у месяц. Гэта без падаткаў па заробках. Калі ўзяць яшчэ тое, што мы плацім па зарплаце, то гэта яшчэ 800 тысячаў. У выніку - пад пяць мільёнаў. І гэта не найлепшы месяц”.

У Мінгарвыканкаме выслухоўваюць прапановы прадпрымальнікаў. Аднак шапікі з вуліцаў сталіцы паступова працягваюць знікаць.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2008-02-06 17:29:23 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі