Участковыя і супрацоўнікі РАУС спецзнакаў на праезд не маюць

Супрацоўнікі праваахоўных органаў насуперак Закону “Аб ільготах” захавалі права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Але, як стала вядома Еўрарадыё, участковыя, якія амаль цэлы дзень праводзяць на нагах, і супрацоўнікі РАУС такога права не маюць. Бо ў іх няма “спецзнака”. І кантралёры маюць права іх штрафаваць. Праўда, у хуткім часе спецзнакі ім абяцаюць выдаць.

Указ прэзідэнта “Аб спецзнаках” дазволіў супрацоўнікам праваахоўных органаў вярнуць сабе права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Але, як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Міхаіл Вавула, далёка не ўсе супрацоўнікі пракуратуры насамрэч гэтае права маюць.

Міхаіл Вавула: “Зараз нам прадастаўлена такое права, але не ўсім. Тым асобам, якія па сваіх службовых паўнамоцтвах здзяйсняюць нагляд за выкананнем заканадаўства, расследуюць крымінальныя справы. Такія асобы маюць гэта права, і ім выдалі жэтоны, так званыя спецзнакі, якія і даюць права на бясплатны праезд”.

Па яго словах, супрацоўнікі праваахоўных органаў павінны прад’яўляць кантралёрам свой спецзнак па першым іх патрабаванні.

Міхаіл Вавула: “Па патрабаванні кантралёра мы павінны паказваць свой спецзнак. Ён выглядае як пасведчанне кіроўцы, невялікае такое. Там ёсць выява, надпіс “Прад’яўніку гэтага дакумента прадастаўляецца права на бясплатны праезд”.

Кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры кажа, што такія спецзнакі выдаюцца толькі тым супрацоўнікам пракуратуры, хто зараз там працуе. Тыя, хто толькі вучыцца альбо сыйшоў на пенсію, права бясплатнага праезду не маюць.

Тое, што супрацоўнікі міліцыі бясплатна ездзяць на грамадскім транспарце па горадзе дзякуючы спецзнакам, прызнаў і выканаўца абавязкаў кіраўніка прэс-службы МУС Алег Слепчанка. Праўда, не ўдакладніў хто канкрэтна. Не захацеў ён і адказваць на пытанне, ці маюць такое права і такія знакі, да прыкладу, курсанты Акадэміі міліцыі.

Алег Слепчанка: “Давайце ўзнімем навучальныя цэнтры, юрыдычныя класы, давайце абмяркуем. Мы ж гаворым пра тое, як ідзе пераразмеркаванне ільгот увогуле ў краіне”.

І дадаў, што праект закону, які вызначыць, хто з міліцыянераў мае права ездзіць бясплатна, ужо ляжыць ва ўрадзе. Праўда не стаў удакладняць, што і каму там плануюць пераразмеркаваць.

Але, як стала вядома Еўрарадыё, звычайныя ўчастковыя інспектары і супрацоўнікі РАУС ніколі спецзнакаў не мелі. Сёння міліцэйская форма не з’яўляецца для іх праязным білетам. Таму яны вымушаныя набываць праязныя альбо ездзіць на ўласным аўтамабілі па службовых справах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў участковы інспектар Алег Лешчанка.

Алег Лешчанка: “Мы перасоўваемся на сваім асабістым транспарце”.

Кажа, няма такіх спецзнакаў ні ў каго з супрацоўнікаў РАУС. Але абяцаюць у хуткім часе выдаць.

Алег Лешчанка: “Знакі нікому ў аддзеле яшчэ не давалі. Размова была, што выдадуць наружным службам – нам і аперам. А кабінетным супрацоўнікам яны не прадугледжваюцца”.

Атрымліваецца, што на працягу 13 год, калі ўступіў у сілу Закон “Аб спецзнаках”, участковыя і супрацоўнікі РАУС парушалі закон. Ездзіць бясплатна яны маглі толькі маючы спецзнакі. А ў іх тых знакаў не было. Толькі міліцэйская форма. Якая служыла ім замест праязнога.
.
У адрозненне ад міліцыянтаў і супрацоўнікаў пракуратуры, супрацоўнікі Дзяржкантролю спецзнакаў не маюць. Таму і карыстацца бясплатным праездам права таксама не маюць. Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Дзяржкантролю, усе іх супрацоўнікі набываюць праязныя за свой кошт.

Па словах начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення "Мінсктрансу" Ганны Міхайлоўскай, кантралёры і рэвізоры ведаюць пра сваё права патрабаваць у міліцыянераў паказаць спецзнак. І карыстаюцца ім.

Ганна Міхайлоўская: “Правяраюць. І калі паказваюць спецзнак, то едуць бясплатна”.

Вось толькі, ці штрафавалі ўжо кагосьці ў форме, але без спецзнаку, супрацоўніца "Мінсктрансу" не ведае. Кажа, трэба пацікавіцца, ці быў хоць адзін такі выпадак.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2008-02-06 17:27:53 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі