ДАІ: Без флікера могуць аштрафаваць і на пешаходным пераходзе

“Мы набылі 3 балончыкі спецыяльнай аэразолі і наносім яе на вопратку маламаёмасным людзям у сельскай мясцовасці замест флікераў. Каб забяспечыць народ”, - сказаў Еўрарадыё начальнік Салігорскай ДАІ Валянцін Сяўрук. Па краіне штодня штрафуюць да 700 пешаходаў без флікераў.

Як даведалася Еўрарадыё, ДАІшнікі флікер мець рэкамендуюць. Але могуць аштрафаваць за яго адсутнасць нават на асветленым пешаходным пераходзе.

Праўда, толькі ў тым выпадку, калі на вуліцы туман альбо ідзе снег ці дождж, і пешахода цяжка заўважыць. Пра гэта Еўрарадыё расказаў начальнік салігорскага ДАІ Валянцін Сяўрук.

Валянцін Сяўрук: “Здараюцца наезды на пешаходаў, хоць той і знаходзіцца на пешаходным пераходзе на асветленым участку дарогі. І наезды гэтыя адбываюцца, калі наступаюць неспрыяльныя ўмовы надвор’я - мокры снег, дождж. Калі ўсё зліваецца і кіроўцы складана ўбачыць пешахода на пешаходным пераходзе. Таму ён павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам”.

У такім выпадку, кажа начальнік Салігорскага ДАІ, інспектар мае права аштрафаваць пешахода. Сума штрафу вагаецца ад 8000 да 17 500 рублёў. Між тым, Правілы дарожнага руху не абавязваюць, а толькі рэкамендуюць пешаходам абазначаць сябе флікерамі. А рэкамендацыі можна не выконваць. Еўрарадыё пацікавілася ў салігорскага ДАІшніка, наколькі законна штрафаваць людзей, якія не выконваюць таго, што рабіць не абавязаныя.

Валянцін Сяўрук: “Законна выпісваюць па артыкуле 18.23 КаАП РБ, калі пешаход ідзе непадалёк праезнай часткі па неасветленым участку дарогі без святлоадбівальнага элемента. Калі ён знаходзіцца на асветленым участку без флікера, гэта незаконна”.

Па яго словах, абавязкова насіць флікер неабходна менавіта на неасветленых участках дарогі. Ці то ў горадзе, ці то за горадам. Нават калі вы ідзяце па неасветленым тратуары. У адваротным выпадку вы маеце поўнае права адмовіцца плаціць штраф, калі інспектар раптам з вас яго запатрабуе.

Валянцін Сяўрук: “Пытанняў няма, канешне, можаце адмовіцца! На асветленым участку - носіць толькі рэкамендацыйны характар. Інспектар можа папярэдзіць, што зараз вы знаходзіцеся на асветленым участку, а праз 5 хвілін вы будзеце ісці па неасветленым. Інспектар можа толькі папярэдзіць і растлумачыць усё”.

За няпоўны студзень у Салігорску за адсутнасць флікераў аштрафавалі 239 чалавек. Колькі з іх тых, хто яшчэ 5 хвілін таму стаяў пад ліхтаром, а потым, не паслухаўшыся парад інспектара, перайшоў на неасветлены ўчастак і быў аштрафаваны, звестак у ДАІ няма. Альбо знаходзіўся на асветленым пешаходным пераходзе, калі ішоў снег.

Вынайшлі ў Салігорску сродак зрабіць так, каб пешаходы не забывалі флікеры дома. Для гэтай мэты, кажа начальнік мясцовага ДАІ, яны набылі тры балончыкі спецыяльнай аэразолі. І пазначаюць з яе дапамогай машыны, трактары, вазы і адзежу людзей. Праўда, не ўсіх, а толькі маламаёмасных.

Валянцін Сяўрук: “Набылі 3 балончыкі аэразолі і ў сельскай мясцовасці праводзім гэта мерапрыемства. Людзям, якія маюць невялікую заработную плату і не могуць набыць флікеры, бо не маюць грошай, на фуфайкі альбо іншую працоўную вопратку наносім такое пакрыццё. Каб забяспечыць наш народ”.

Днямі ў Інтэрнэце з’явіліся аповеды пра тое, што такія пазначэнні салігорскія ДАІшнікі наносяць не толькі на працоўную вопратку маламаёмасных жыхароў сельскай мясцовасці. Нібыта, такія знакі з дапамогай інспектараў з’явіліся і на дублёнках некаторых жыхароў горада. Але начальнік ДАІ катэгарычна гэта адмовіў.

Валянцін Сяўрук: “Гэтыя мерапрыемствы па горадзе мы не праводзім. Калі мы будзем наносіць на дублёнкі, то… Яно-то, можа, было б і нічога, але каб не псаваць вопратку, якую штодзённа носяць. Таму - толькі на спецвопратку, якая выкарыстоўваецца толькі на працы”.

Як расказаў Еўрарадыё намеснік начальніка рэспубліканскага ДАІ Ігар Ваніцкі, па краіне штодня за адсутнасць флікера штрафуюць каля 700 чалавек. Кажа, чамусьці ў апошні час людзі сталі ўсё часцей выходзіць на вуліцу без флікераў. З-за гэтага толькі ў нядзелю загінулі 3 чалавекі. Адсутнасць флікера, па яго словах, можа нават змякчыць віну кіроўцы ў выпадку ДТЗ.

Ігар Ваніцкі: “Будзе праводзіцца следчы эксперымент. Выбіраюцца такія ж умовы, як былі на момант здарэння, і ацэньваецца - калі кіроўца мог заўважыць пешахода. Са святлоадбіўнікам ці без яго. І ці меў ён тэхнічную магчымасць спыніць машыну ці іншым манеўрам пазбегнуць наезду”.

А вось штрафаваць пешахода без флікера, кажа ён, на асветленым пешаходным пераходзе нельга. Які б снег альбо дождж ні ішоў.

Зміцер Панямонаў
Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2008-01-28 18:03:20 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі