Дазвольны штамп з 1 студзеня ўжо не адмяняюць?

У сітуацыі з дазвольным штампам Еўрарадыё заўважыла казус: беларускія ўлады абяцаюць, што з Новага года яго адменяць, аднак ніякіх афіцыйных дакументаў пакуль няма. Амбасады толькі разводзяць рукамі і не даюць віз на 2008 год без запаветнага штампа, а АВІРы тым часам адмаўляюцца яго ставіць, спасылаючыся на абяцанні чыноўнікаў. Еўрарадыё паспрабавала разабрацца ў каверзнай сітуацыі і высветліла, што штамп ужо не адмяняюць.

Тыдзень таму намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун сцвярджаў у інтэрв’ю нашаму радыё, што ў наступным годзе дазвольнага штампа не будзе. Сёння ён гэту інфармацыю не можа пацвердзіць. Перш чым адмяніць штамп, трэба прайсці не адну інстанцыю.

Аляксей Бягун: Праект закону падрыхтаваны. Указ прззідэнта даручыць Саўміну прывесці ў адпаведнасць нарматыўныя акты. Прэзідэнт у гэтым месяцы павінны быў прыняць рашэнне, але я не магу сказаць, што ён прыме яго да канца месяца. Дакладнасць з’явіцца ў снежні - гэта 100%. Да 20-га, да 10-га, да 1-га… Я не магу гаварыць.

На пытанне Еўрарадыё, ці дакладна можна разлічваць на адмену дазвольнага штампа, Аляксей Бягун адказаў:

Аляксей Бягун: Не, канешне.

Памочнік візавага аддзела Польскай амбасады Таццяна Пачабінская распавяла Еўрарадыё, што чула пра адмену дазвольнага штампа, але ніякіх дакументаў не атрымлівала. Таму польскую візу на 2008 год без штампа нельга атрымаць. Выключэннем можа стаць наяўнасць запрашэння, тады консул разглядае гэта пытанне асобна і можа даць візу.

Таццяна Пачабінская: Мы глядзім, каб штамп быў сапраўдны на момант падачы і за 3 месяцы, каб быў сапраўдны сам пашпарт. Пасля Новага года мы не ставім візы, таму што яшчэ нічога не вядома, і просім, каб людзі прыйшлі ў пачатку снежня. Нібыта з 2008 года штамп адмяняецца. Але мы пакуль нічога не ведаем.

У нямецкай амбасадзе нас запэўнілі, што працуюць толькі з тымі пашпартамі, у якіх ёсць штамп. Прэс-аташэ Алена Ляпіна не можа сказаць з упэўненасцю, што штамп адменяць у студзені.

Алена Ляпіна: Мы прымаем зараз дакументы, калі штамп - ніхто не ведае, і яго пакуль ніхто не адмяніў.

Тое ж самае адказваюць і ў літоўскай амбасадзе: ёсць штамп на наступны год - будзе і віза.

Адзіная амбасада, якая не надае ніякай ўвагі дазвольнаму штампу і сёння, - французская. У консульскім аддзеле кажуць, што зыходзячы з каментароў МУС, яны зрабілі выснову, што штампа хутка не будзе, але на іх гэта рашэнне ніяк не паўплывае.

Консульскі аддзел: Па-першае, штампа не будзе, наколькі вы памятаеце: яго афіцыйна адмяняюць. Я, канешне, не маю права гэта пацвярджаць. Але ў любым выпадку, нас гэты штамп не цікавіць. Мы ставім візу, калі штамп ёсць, калі яго няма, сапраўдны ён ці не. Гэта ваша праблема: выпусцяць вас памежнікі ці не.

Інспектар аддзела па грамадзянскай міграцыі АВІРа Фрунзенскага раёна не ведае нават, што рэкамендаваць - ставіць (працягваць) дазвольны штамп на 2008 год ці пачакаць, калі ўсё набудзе афіцыйны статус. Супрацоўнікі АВІРа рэкамендуюць ставіць дазвольны штамп да сакавіка.

Інспектар: Плануюць адмяніць, але не ведаю, адменяць ці не. Сёння нам кажуць, што да сакавіка людзі павінны ставіць дазвольны штамп, учора - да Новага года. Ну, не ведаю.

Кацярына Ярмалаева

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2007-11-20 17:21:18 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі