На плошчы Перамогі плітка яшчэ больш радыеактыўная, чым на Незалежнасці

Еўрарадыё знайшло прадпрыемства, на якім выраблялася плітка для плошчы Незалежнасці, а таксама высветліла, што ўкраінскі граніт прайшоў выпрабаванні ў Беларускім інстытуце будматэрыялаў.

Як даведалася Еўрарадыё, кіраўнік “Дырэкцыі па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці” Павел Улашчанка, пры якім укладвалася радыеактыўная плітка на галоўнай плошчы сталіцы, звольніўся яшчэ ў сакавіку.

Верагодна, яго сыход не звязаны са скандалам вакол пліткі, таму што першы замер адбыўся толькі ў траўні. Цяпер арганізацыю ўзначальвае Аляксандр Трыфанаў. Паводле яго слоў, “Дырэкцыя” не мае дачынення да пліткі.

Аляксандр Трыфанаў: “Дырэкцыя ўсяго толькі аплачвала граніт. Як заказчык, мы аплачвалі работы і ажыццяўлялі тэхнічны нагляд за будаўніцтвам. Пастаўляла плітку зусім іншая арганізацыя — прадпрыемства “Белгран”, а тэндэр праводзіў тэндэрны цэнтр. Нейкі фон ёсць, праводзілася праверка, былі ўзятыя пробы. Канчатковае рашэнне будзе прынята пазней у выканкаме”.

Па словах Аляксандра Трыфанава, плітка прайшла сертыфікацыю ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце будаўнічых матэрыялаў, а таксама мела неабходную дакументацыю з Украіны.

Паводле пашпарту, плітка, згодна з радыеактыўным фонам, адносіцца да другога класа. Яе выкарыстанне дазваляецца ў горадзе.

Аляксандр Трыфанаў: “Плітка другога класа ўсюды ляжыць. Але ж вы зразумейце, гэта ў межах нормы!”

Еўрарадыё звярнулася да галоўнага інжынера прадпрыемства “Белгран” Леаніда Цыганкова. Ён пацвердзіў, што на граніт ёсць уся дакументацыя з Украіны, а таксама вынікі выпрабаванняў у Інстытуце будматэрыялаў.

Паводле яго слоў, у Беларусі было выраблена толькі 125 кубаметраў пліткі, астатнюю частку прывезлі з Украіны ў гатовым выглядзе.

Леанід Цыганкоў: “Усе паказчыкі, якія былі нам прадастаўлены, яны адпавядалі другому класу па радыелагічнай актыўнасці ў межах 680 бекерэляў. Самі мы праводзім выпрабаванні толькі па фізіка-тэхнічных паказчыках: трываласць, водапаглынанне, на ўдары і гэтак далей”.

Цыганкоў адзначыў, што другі клас граніту не рэкамендуецца ўкладаць у памяшканнях, а на адкрытым паветры дазваляецца.

Леанід Цыганкоў: “Сертыфікат выдадзены фірмай “Біютага” з Днепрапятроўску, бо менавіта там знаходзіцца Токаўскае радовішча, адкуль пастаўляўся граніт.

У сертыфікаце напісана, што згодна з метадам гамаспектраметрыі граніт адносіцца да другога класу. Па ўсіх паказчыках таксама стаіць “другі клас”. Таксама ёсць “Пашпарт радыяцыйнай якасці сыравіны і будаўнічага матэрыялу”, падпісаны галоўным лекарам Днепрапятроўскай вобласці.

Тут напісана: граніт токаўскі, клас радыеактыўнасці другі. Далей распісана ўтрыманне радыеактыўных рэчываў: торый-232 — менш за 400 бекерэляў на кілаграм, радый-226 — менш за 170 Бк/кг, калій-40 — менш за 1,5 тысячы Бк/кг, агульная эфектыўнасць — менш за 730 Бк/кг”.

Аднак, згодна з пратаколам выпрабаванняў аддзела радыяцыйнай бяспекі і аховы працы Інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”, тратуарная плітка на плошчы Незалежнасці, валодае эфектыўнасцю 1060 Бк/кг, што на 330 Бк/кг перавышае ўзровень, пазначаны ва ўкраінскім пашпарце.




Згодна з Дзяржаўным стандартам 30108 — 94, будаўнічыя матэрыялы, удзельная эфектыўная актыўнасць прыродных радыенуклідаў якіх знаходзіцца ў межах ад 740 да 1350 Бк/кг, адносяцца да будаўнічых матэрыялаў трэцяга класа.

Паводле гэтага ж ДАСТу, такой пліткай можна ўкладаць дарогі па-за межамі населеных пунктаў. Аднак, як прызнаўся галоўны інжынер Белграна, трэці клас усё ж такі выкарыстоўваецца ў Мінску.

Леанід Цыганкоў: “Трэці клас — гэта граніт з Янцаўскага радовішча. Такая плітка ляжыць на плошчы Перамогі”.

На пытанне, чаму на плошчы Незалежнасці з’явіўся менавіта гэты граніт, Леанід Цыганкоў адказаў, што такой была замова праекціроўшчыкаў, якія канкрэтна запыталі токаўскі граніт. Згодна з гэтай замовай, “Белгран” яго і набываў.

Цыганкоў таксама паведаміў, што на гэты момант усе дакументы, звязаныя з пліткай на плошчы Незалежнасці, забраныя пракуратурай, дзе праходзяць праверку. На жаль, у пракуратуры адмовіліся каментаваць, на якім этапе знаходзіцца справа аб радыеактыўнай плітцы ў цэнтры горада.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2007-11-10 06:09:23 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі