Прафэсар Шыбека: Беларусь трымаецца на ўзаемадапаўненьні «русінаў» ды «ліцьвінаў»

Гутарка з доктарам гістарычных навук Захарам Шыбекам.

Да гутаркі са знаным гісторыкам, аўтарам папулярных гістарычных кніг Захарам Шыбекам я рыхтавалася, як калісьці да экзамэнаў: гэткая адказнасьць — размаўляць з унікальна абазнаным у гісторыі спэцыялістам ад імя чытачоў «НН», многія зь якіх ведаюць гісторыю амаль так сама глыбока, як і ён… Напярэдадні нашай сустрэчы ў Рэдакцыі я пабывала на прэзэнтацыі новай кнігі прафэсара Шыбекі «Минскъ сто гадоў таму», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Беларусь». Там спадар Шыбека выявіўся такім шоўмэнам: вёў рэй, жартаваў, раздаваў аўтографы. А цяпер насупраць мяне сядзеў уважлівы, спакойны чалавек, які пасьля кожнага пытаньня па‑прафэсарску ненадоўга задумваўся, а потым адказваў, дакладна падбіраючы словы.

Але ў гутарцы я пераканалася: каб даць чытачам уяўленьне пра гэтую асобу, трэба распавесьці пра рэчы яшчэ больш вартасныя, больш вызначальныя, чым навука. Пра мужнасьць і высакародзтва.

Захар Шыбека: Што для мяне гісторыя? Сапраўды, можна сказаць, што гэта справа майго жыцьця. Яна мая аддушына, мая падтрымка. Але прыйшоў я да яе выпадкова. Я хацеў стаць акторам, але не ўдалося, і толькі пасьля гэтага вырашыў вучыцца на гісторыка. Паміж прафэсіямі актора і гісторыка, як ні дзіўна, шмат супольнага. І там і там патрабуецца добрая памяць, уменьне аналізаваць, назіральнасьць, фантазія… Так, гісторыку таксама патрэбная фантазія, каб ажывіць факты, з дробных фактаў узнавіць цэласную карціну… Калі займаесься гісторыяй, перажываеш тое, што вывучаеш. Пасьля таго, як я напісаў кнігу «Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)» я сьмела кажу, што зьяўляюся адным з самых старых людзей на Беларусі, бо нарадзіўся ў 1795 г. Я выкладаю ў Эканамічным унівэрсытэце, і, магчыма, акторскія здольнасьці дапамагаюць мне рабіць гэта…

А Менск — гэта горад майго жыцьця, я прыехаў сюды юнаком, тут я закахаўся, стварыў сям’ю, атрымаў адукацыю, тут працую… Мяне непакоіць тое, што сучасны горад становіцца ўсё больш нялюдзкім і нязручным. Гарады заўсёды былі цэнтрамі прагрэсу, яны прыцягвалі людзей, але на пэўным этапе горад, нібы жывая і небясьпечная істота, перастаў слухацца людзей, вырваўся з‑пад кантролю. Горад стаў жыць сваім жыцьцём, і людзі не пасьпяваюць за ім, не разумеюць яго, ім становіцца тут няўтульна, а часта проста небясьпечна.

І мяне яшчэ турбуе ход абнаўленьня гораду. Не заўсёды тое, што будуецца на руінах мінулага, бывае лепшым толькі ад таго, што яно новае. У кнізе я напамінаю пра разбурэньні Менску ў мінулым. Памяць — наш страхавы капітал, які гарантуе ад памылак у будучыні.

Незалежныя гісторыкі ствараюць канкурэнтаздольны прадукт

«Наша Ніва»: Як бы Вы ацанілі стан гістарычнай навукі ў Беларусі?

ЗШ: У адрозьненьне ад савецкіх часоў, калі магла існаваць толькі генэральная лінія партыі, цяпер ёсьць розныя падыходы. Ёсьць гісторыя Сагановіча, а ёсьць — Трашчанка. Адну гісторыю пішуць, скажам, у Гарадзенскім унівэрсытэце, іншую — у Магілёўскім. Гэта выклікае дыскусію, а ў дыскусіі і нараджаецца праўда.

Вядома, у цэлым узровень нашай гістарычнай навукі ніжэйшы за ўзровень суседзяў. Нашыя гісторыкі зашмат карыстаюцца толькі апісальным мэтадам, у той час як за мяжой выкарыстоўваюцца іншыя: матэматычныя, сацыялягічныя, антрапалягічныя, гендэрныя. Папулярная цяпер мікрагісторыя: гэта калі вывучаецца гісторыя, напрыклад, адной вёскі або ўвогуле нейкага прадмета — піпкі або фрызуры, і на прыкладзе эвалюцыі прыватнага прасочваецца агульнае. У нас гэтага яшчэ, за рэдкімі выпадкамі, няма.


Захар Шыбека
нар. у 1948 у вёсцы Асінаўка на Сеньненшчыне. Доктар гістарычных навук, прафэсар.
Працаваў у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, Скарынаўскім цэнтры, быў дырэктарам Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры, в.а. галоўнага рэдактара часопісу «Спадчына». З 2000 — выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дасьледуе гісторыю Менску 2‑й паловы ХІХ — ХХ ст.

Я не прыхільнік дзяленьня гісторыкаў на школы. Гістарычнае дасьледаваньне — рэч індывідуальная. Тут не патрабуецца каапэрацыі, як у дакладных навуках. Гісторыкаў цяпер дзеляць па перакананьнях. Дзяржава імкнецца трымаць гісторыю пад ідэалягічным кантролем. Ёсьць гісторыкі старэйшага пакаленьня, погляды якіх сфармаваліся за савецкім часам. Менавіта яны запатрабаваныя для выкананьня дзяржаўнага заказу. А сярод маладзейшых назіраецца пэўнае разьдзяленьне. Адны — кан’юнктуршчыкі, якія абслугоўваюць дзяржзаказ і гавораць тое, што ад іх патрабуюць. Другія імкнуцца да кампрамісу, каб працаваць аб’ектыўна, хай сабе і азіраючыся на начальства. Трэція ж не ідуць на кампрамісы. Яны, натуральна, ня маюць ніякай дзяржаўнай падтрымкі і могуць разьлічваць толькі на сябе. Таму авалодваюць новымі мэтодыкамі, удасканальваюцца, вучаць мовы. Гэтыя найчасьцей ствараюць канкурэнтаздольны прадукт, цікавы ня толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. А ёсьць яшчэ непрафэсійныя гісторыкі. Яны вывучаюць гісторыю свайго гораду, вёскі, роду, друкуюць у пэрыёдыцы, выдаюць кніжкі, і там аказваецца шмат цікавага. А ў цэлым ідзе няўхільны працэс станаўленьня нацыянальнай гістарыяграфіі.

Гісторыкам мусіць быць кожны

«НН»: Чаму гісторыя такая прыцягальная? Чаму ёю цікавіцца столькі людзей самых розных прафэсіяў?

ЗШ: Бо самасьцьвярджэньне асобы немагчымае без асэнсаваньня досьведу продкаў, бязь веданьня каранёў. У постіндустрыйным грамадзтве гэта таксама актуальна, як і раней. Мы не засвоім новых каштоўнасьцяў, не асэнсаваўшы ранейшыя, а гэта немагчыма без вывучэньня гісторыі. Гісторыкі‑прафэсіяналы часам абураюцца, што ў гісторыі кожны лічыць сябе спэцыялістам. Аднак гэта выдатна, гэта значыць, працэс фармаваньня нацыі ідзе пасьпяхова.

Цікавасьць да гісторыі ня падае. Толькі што жыцьцё цяпер рацыянальнейшае, і яно спрыяе рацыянальнаму пераасэнсаваньню гісторыі.

Захапляльных кніг, датычных розных аспэктаў гісторыі, усё больш.

«НН»: Людзі, якія цікавяцца гісторыяй, прыходзяць у музэй. Ці адпавядаюць беларускія музэі, і ў прыватнасьці Нацыянальны музэй гісторыі і культуры, сучасным патрабаваньням?

ЗШ: Людзі прыходзяць у музэй, на жаль, рэдка. Раней хадзілі часьцей, бо іх вадзілі туды строем. Музэйшчыкі — прафэсіяналы, і робяць шмат для пашырэньня ведаў пра мінуўшчыну. Шкада, што іх самаахвярнасьць мала шануецца. Пра Аладаву, якая стварыла фонды Мастацкага музэю, ведаюць многія. А імя Лявона Клока, які стварыў фонды Музэю гісторыі і культуры, ня ведае ніхто. Можа таму, што ён не займаў пасаду дырэктара, а быў простым супрацоўнікам? Так, бракуе дзяржаўных датацыяў. Аднак нават ня гэта галоўнае. Супрацоўнікам музэю цяжка зьдзівіць наведнікаў. Усе рарытэты, уся прыцягальная матэрыяльная культура беларускіх магнатаў вывезеныя ў Пецярбург, Варшаву, Кракаў, Маскву. Таму адпавядаць узроўню эўрапейскіх музэяў складана.

Лічу, што Нацыянальны гіcтарычны павінен быць галоўным у нашай краіне; не былая карцінная галерэя, а гэты музэй. Як нацыянальны прыярытэт, ён стаіць на адным узроўні з Нацыянальнай бібліятэкай ці БДУ. Разуменьне гэтага павольна расьце.

Нас чакае сустрэча з іншаплянэтнікамі!

«НН»: Спадару Захар, гісторык выразьней бачыць, адкуль і куды мы ідзем. Таму галоўнае пытаньне, якое я хацела задаць гісторыку Шыбеку: што нас чакае ў будучыні?

ЗШ: Сустрэча з іншаплянэтнікамі! Ня сьмейцеся! Час сустрэчы зь незямной цывілізацыяй блізкі. Як на пэўным этапе аказалася, што, не аб’яднаўшы зямныя рэсурсы, зямляне ня змогуць разьвівацца далей — і тады адбыліся вялікія геаграфічныя адкрыцьці, так і цяпер відавочна, што чалавецтва ня зможа абысьціся бяз доступу да рэсурсаў космасу, без аб’яднаньня з іншаплянэтнікамі.

А калі трымацца бліжэй да Беларусі, то я сказаў бы, што я хутчэй аптыміст. Існуюць пэўныя гістарычныя законы, якія немагчыма адмяніць, як немагчыма прымусіць раку цячы ад вусьця да вытокаў. Можна штучна памяняць рэчышча, можна збудаваць плаціну, але ня больш за тое.

Магчыма, нашая Беларусь сапраўды трымаецца на пастаянным узаемадзеяньні, узаемадапаўненьні «русінаў» ды «ліцьвінаў». Узмацняюцца адны — тады, незадаволеныя, актывізуюцца другія. І гэтая дынамічная раўнавага павінная трываць. Магчыма, гэта і ёсьць наш шлях.

Удзячны Сафіі

«НН»: Ваша першая кніга «Мінск. Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага гораду» напісаная ў суаўтарстве з жонкай Сафіяй. Раскажэце пра яе, калі можна.

ЗШ: Я вельмі ўдзячны Сафіі. Яна дапамагла мне стаць такім, як я ёсьць. Яна дапамагла мне, прыежджаму зь вёскі, набыць адукаванасьць, зразумець і палюбіць Менск. Яна была вельмі прыгожай, пяшчотнай, разумнай. На жаль, неўзабаве пасьля вясельля яна цяжка захварэла бакавым амеатрафічным склерозам — пры гэтай хваробе адміраюць цягліцы і чалавек робіцца бездапаможным. Каб яе падтрымаць, каб яе заняць, я тады і вырашыў падрыхтаваць на аснове сваёй дысэртацыі кнігу пра Менск. Паводле адукацыі яна была праграмістам, але шмат мне дапамагала ў падрыхтоўцы кнігі, сыстэматызавала матэрыял, рабіла шмат іншай працы — тады яна яшчэ магла гэтым заняцца. Суаўтарства — гэта быў стымул для яе змагацца з хваробай. Яна пісала вершы, і, зноў‑такі, каб падтрымаць яе, я іх выдаў. Але хвароба прагрэсавала, і пяць год таму яна памерла. Цяпер я жыву адзін. У мяне ёсьць дарослая дачка Ірына. Яна працуе ў бібліятэцы. Шмат чытае і сама піша раманы‑фантасмагорыі.

Мамін плед

ЗШ: Усё, чаго я змог дабіцца ў жыцьці — гэта дзякуючы маме. Яна заўсёды ў мяне верыла, заўсёды падтрымлівала і дапамагала. Яна была настаўніцай малодшых клясаў, і ёй выпала нялёгкая доля вучыць і мяне. Як вучань я быў не падарунак. Але яна бясконца мяне любіла і ўсё даравала. Ёй хацелася, каб я таксама стаў настаўнікам і дарос да дырэктара школы… Але потым, калі я ўжо заняўся навукай, яна неяк паглядзела стары фільм «Дэпутат Балтыкі» пра прафэсара Паляжаева. І фільм ёй так спадабаўся, што яна стала марыць, каб і я стаў таксама прафэсарам. Яна нават купіла мне такі самы плед, у які ўхутваўся ў фільме прафэсар… Але мне складана ўспамінаць яе бязь сьлёз, прабачце…

Простыя словы і простыя рэчы прафэсара Шыбекі

Ці гэта проста: не пакінуць блізкага чалавека ў бездапаможнасьці і сямнаццаць год даглядаць прыкутую да ложка жонку? Пісаць і гаварыць тое, што думаеш, не аглядаючыся на цэнзараў? Так, напэўна, можна сказаць, што проста. Нават адзіна магчыма. Калі ў цябе ёсьць мужнасьць і высакародзтва, як у прафэсара Захара Шыбекі.


Гутарыла Наталка Бабіна
Наша Ніва

 2007-11-02 05:03:58 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1602
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі