Бяроза падае прыклад

Алег Лабовіч — бацька двух сыноў: Алёшы і Вані. Ваню тры гады, а Алесіку 18 кастрычніка споўніцца шэсьць. І налета ён пойдзе да школы. Бацька заўсёды хацеў, каб ягоны сын вучыўся ў беларускай клясе. І ён свайго дабіўся.

Алег Лабовіч заўсёды хацеў, каб ягоны сын вучыўся ў беларускай клясе. Але са зьдзіўленьнем ён даведаўся, што ў Бярозе няма такіх.

Алег Лабовіч нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1976 г. З аднаго году жыцьця жыў у вёсцы Сакалова. Сам вучыўся ў беларускамоўнай Сакалоўскай школе (яна і цяпер лічыцца беларускай). На лета часта езьдзіў да бабулі зь дзядулем у Зэльвенскі раён (Навасёлкі). Скончыў Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт. Пяць гадоў працуе ў ААТ «Бярозаўскі маторарамонтны завод». Інжынэр-канструктар.

Спадар Алег зьвярнуўся зь лістом да начальніка раённага аддзелу адукацыі сп. А. Курыловіча. У адказах было напісана:


«...У раёне налічваецца 23 агульнаадукацыйныя школы і 16 дзіцячых дашкольных устаноў, якія зьдзяйсняюць навучаньне і выхаваньне на беларускай мове. Гарадзкія школы і дзіцячыя сады зьяўляюцца расейскамоўнымі паводле жаданьня бацькоў. На падставе заяў законных прадстаўнікоў вядзецца камплектаваньне груп і клясаў. Беларуская мова вывучаецца ва ўсіх школах раёну без выключэньня. Ва ўсіх дзіцячых дашкольных установах праводзяцца заняткі на беларускай мове з мэтай выхаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці. Ва ўсіх установах адукацыі ажыцьцяўляецца выхаваўчая работа па далучэньні дзяцей да культурнай спадчыны беларускага народу: знаёмства з этнаграфіяй, краязнаўствам, фальклёрам. Праводзяцца з выкарыстаньнем беларускай нацыянальнай вопраткі народныя сьвяты, гульні, іншыя формы работы, працуюць гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Асабліва багаты вопыт работы па фарміраваньні беларускай культуры, нацыянальнай самасьвядомасьці дзяцей дашкольнага ўзросту напрацаваны ў дзіцячых садах № 8, № 3 г. Бярозы, а таксама ва ўсіх гарадзкіх школах.


Такім чынам, беларуская мова, культура народу не губляюцца, і калі будзе жаданьне і заявы бацькоў з мэтай выхаваньня і навучаньня дзяцей у беларускамоўных групах дзіцячага саду і беларускамоўных клясах школы, аддзел адукацыі, разам з навучальнымі ўстановамі, будзе спрыяць іх адкрыцьцю».

«...Сапраўды, ва ўсіх школах гораду выкладаньне вучэбных прадметаў вядзецца на расейскай мове. У пэрыяд з 1987 да 1996 году ў школах функцыявалі беларускамоўныя клясы: у кожнай паралелі было па пяць такіх клясаў. З зацьверджаньнем у краіне Закону «Пра мовы ў Рэспубліцы Беларусь» і бацькі і дзеці мелі права выбару мовы навучаньня. Таму паступова колькасьць беларускамоўных клясаў зьмяншалася і нават на сёньняшні момант яны зусім зьніклі...»

Тады сп. Лабовіч даведаўся адрас і зьвярнуўся зь лістом у Менск у грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Там, каб абараніць ягонае канстытуцыйнае права на «свабоду выбару мовы выхаваньня і навучаньня» (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі, арт.50), параілі зьвярнуцца зь лістамі на тры адрасы: да міністра адукацыі, генэральнага пракурора і старшыні Канстытуцыйнага Суду.

У адказе з ТБМ былі ўказаныя адпаведныя адрасы.

Сп. Алег скарыстаўся гэтаю парадаю і адправіў туды свае звароты. Звароты ў пракуратуру і ў Канстытуцыйны Суд былі адтуль пераадрасаваныя ў Міністэрства адукацыі. Міністэрства даручыла раённаму аддзелу адукацыі «вывучыць пытаньне пра неабходнасьць адкрыцьця беларускамоўных клясаў у г. Бярозе… ў сувязі з пажаданьнямі законных прадстаўнікоў навучэнцаў і, пры неабходнасьці ў рамках прававога поля, вырашыць пытаньне пра іх адкрыцьцё».

27 жніўня гэтага году ў сярэдняй школе № 2 быў праведзены сход бацькоў першаклясьнікаў, якія павінны былі пайсьці ў школу з 1 верасьня. Са 130 бацькоў прысутнічала каля 115. Перад імі выступілі дырэктар школы Сьвятаслаў Гук, настаўніца беларускай мовы Галіна Халімончык, намесьніца дырэктара па пачатковых клясах Тацяна Атрошчанка, намесьніца загадчыка раённага аддзелу адукацыі Тацяна Брэнька, намесьніца дырэктара па замежнай мове Тацяна Гардзейчык. Яны распавялі, як важна і неабходна ў наш час валодаць ня толькі замежнаю, але і роднаю моваю.

Галіна Сямёнаўна прывяла яскравыя прыклады ўжываньня роднай мовы, паказала на фактах, што беларускую мову любяць у школе, што яе выбіраюць выпускнікі да здачы тэставаньня, з задавальненьнем навучаюцца ў клясах філялягічнага профілю, дзе беларуская мова вывучаецца на павышаным узроўні. Сёлета сярод 10-11-ых такіх клясаў 5. Ды ўжо і таму варта вучыцца на беларускай, што гэта свая, родная мова. «Сваё слоўка, што салоўка».

Бацькам было прапанавана стварыць беларуска-ангельскую 1 «Г»клясу. Дзякуючы прамовам выступоўцаў і жаданьню бацькоў, каб іхняе дзіця зь першай клясы вывучала ангельскую мову, у беларускамоўную клясу было пададзена 15 заяваў.

Такім чынам, упершыню за 10 гадоў у Бярозе зноў зьявіўся першая беларускамоўная кляса.

Умовы для 1-й «Г» створаныя нават трошкі лепшыя, чым для астатніх першых клясаў. Ён адзіны з 7-мі першых клясаў у школе № 2 разьмешчаны ў самой школе (астатнія клясы знаходзяцца ў дзіцячых садках). Большасьць вучняў клясы знаходзяцца ў школе да 18-00. Тут яны і сьпяць (ціхая гадзіна з 14-00 да 16-00) і харчуюцца. Вядзе клясу маладая настаўніца Віталія Кавальчук, якая мае спэцыялізацыю: пачатковыя клясы і беларуская мова.

Віталія Кавальчук скончыла Баранавіцкі вышэйшы пэдагагічны каледж. Пачала сваю пэдагагічную дзейнасьць у 2000 г., тады ў школе № 2 яна вяла 4-тую беларускамоўную клясу (цяпер тыя школьнікі вучацца ўжо ў 11-й клясе і заканчваюць школу). 2 гады была ў дэкрэце, цяпер сыну ўжо 5 гадоў. 3 гады вяла фізкультуру і сёлета, нарэшце дачакаўшыся чаргі, атрымала сваю клясу.

Са словаў спн. Віталіі, беларускія падручнікі ў школе ёсьць. Праўда, пакуль ёсьць недахоп у кніжках-чытанках, падручніках для дадатковага навучаньня, картках, плакатах, бо беларуская кляса была створаная літаральна перад самым пачаткам навучальнага году.

Дзеткі патрошкі асвойваюць беларускую мову і ўжо пачынаюць прывучаць да яе і вучыць ёй бацькоў. Хоць амаль усе яны зь беларускіх сем’яў (толькі адзін хлопчык з расейска-армянскай), аднак і ў сям’і, і ў дзіцячым садку большасьць жыве ў расейскамоўным асяродку.

Штодня ў іх па 4-5 урокаў па 35 хвілінаў. І недзе да 12:00 яны вучацца разам з настаўнікамі. Ангельскай мове па-беларуску іх навучаюць Наталя Ківатыцкая і Наталя Буткарова. Музыку вядзе Людміла Трафіменка. Расейская мова — пакуль ідзе вусным курсам. А пасьля ўрокаў зь імі ўжо займаецца выхавацелька Тацяна Зянкевіч.

Хочацца падзякаваць усім настаўнікам з другой школы і супрацоўнікам раённага аддзелу адукацыі, якія спрычыніліся і паспрыялі аднаўленьню беларускамоўнага навучаньня ў нашым горадзе. Па-добраму зайздрошчу ініцыятару — Алегу Лабовічу, дзякуючы настойлівасьці якога сёньня ў Бярозе ёсьць беларуска-ангельская кляса. У свой час нас было двое бацькоў, якія спрабавалі стварыць для сваіх дачок такую ж беларуска-ангельскую клясу, аднак мы выніку не дасягнулі.



Сяржук Русецкі, сябар ТБМ, г. Бяроза Берасьцейскай вобл.
Наша Ніва

 2007-10-26 03:40:48 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі