Брацкім могiлкам няма спакою

Пра Старажоўскi рынак у Мiнску памятаюць амаль усе дарослыя мiнчане, а вось сведкаў таго, што на гэтым месцы былi вайсковыя могiлкi часоў Першай сусветнай, ужо амаль не засталося. Аднак знайшлiся архiўныя дакументы, якiя пацвердзiлi: памiж сучаснымi вулiцамi Старавiленскi тракт i Чарвякова з 1914‑га да пасляваенных гадоў iснавалi могiлкi. Сёння гэтаму месцу прысвоены статус гiсторыка‑культурнай каштоўнасцi. З 2004 года Мiнгарвыканкамам i Мiнкультуры праводзiцца распрацоўка праекта добраўпарадкавання тэрыторыi. Нямала тут зрабіў і Уладзiмiр Дзянiсаў, галоўны архiвiст Нацыянальнага гiстарычнага архiва Рэспублiкi Беларусь. Яго мы распыталi пра гiсторыю Брацкiх могiлак i сучасны iх стан.

— Уладзiмiр Мiкалаевiч, нагадайце, калi i пры якiх абставiнах былi ўтвораны Брацкiя могiлкi?

У адпаведнасцi з гэтым дакументам было прапанавана ва ўсiх прыходскiх цэрквах усталёўваць дошкi з iмёнамi загiнулых воiнаў. Акрамя таго, на радзiме забiтых, на прыкметных мясцiнах трэба было ставiць помнiкi ў выглядзе каплiц, крыжоў, каменных слупоў або плiт. У клопатах аб увекавечаннi памяцi ахвяраў вайны Аляксандраўскi камiтэт аб параненых «повергал на Высочайшее благовоззрение пожелание о том, чтобы умирающие воины были хоронены в каждом городе лишь на определенном кладбище и в одном месте». І вось што вельмi важна ў гэтым дакуменце: «Впоследствии такие кладбища могут быть обсажены деревьями, обнесены оградой и будут представлять собой особые братские кладбища… Такие братские кладбища будут напоминать будущим поколениям о жертвах Великой Европейской войны».

У Мiнску такiя могiлкi былi ўтвораны праз месяц пасля пачатку ваенных дзеянняў. Актыўна падключылiся i гарадскiя ўлады, i органы ваеннага кiравання. Планавалася стварыць нават не адны, а некалькi Брацкiх могiлак. Але ў вынiку былi створаны Мiнскiя вайсковыя брацкiя могiлкi, якiя знаходзiлiся памiж Вiленскiм i Даўгiнаўскiм трактамi, цяпер гэта вулiцы Старавiленскі тракт i Чарвякова. Работы былi арганiзаваныя вельмi хутка, бо сталi прыбываць параненыя з франтоў i вельмi шмат iх памiрала ў шпiталях. Ужо напрыканцы 1914 года вакол могiлак была ўсталяваная агароджа. З 29 лiстапада там пачалiся пахаваннi. У 1915 годзе Мiнск стаў прыфрантавым горадам, памерлых стала значна больш, да таго ж горад напоўнiўся бежанцамi. Тады вайсковыя могiлкi былi пашыраныя i побач з iмi ўтвораны могiлкi для бежанцаў, якiя праз некалькi месяцаў былi далучаны да Брацкiх. У 1915 годзе завяршылася будаўнiцтва на могiлках драўлянай каплiцы, якая пазней атрымала статус царквы.

— Раней на гэтым месцы могiлак не было?

— Не. Яны былi ўтвораны менавiта падчас Першай сусветнай вайны i з самага пачатку планавалiся як мемарыяльныя. Больш за тое, згодна з законам Расiйскай iмперыi, кожны ваеннаслужачы павiнен быць пахаваны ў асобнай магiле i труне. Могiлкi хоць i называлiся Брацкiмi (у iмя воiнскага брацтва), але брацкiх у нашым разуменнi, г.зн. агульных магiл там не было, былi толькi iндывiдуальныя пахаваннi. Акрамя таго, i зноў жа, згодна з законам Расiйскай iмперыi, могiлкi стваралiся з улiкам рэлiгiйнай прыналежнасцi загiнулых. Памiж Вiленскiм (пазней Старавіленскім) i Даўгiнаўскiм трактамi былi пахаваныя толькi праваслаўныя воiны. На Кальварыi быў адведзены спецыяльны ўчастак для ваеннаслужачых‑каталiкоў, знайсцi яго зараз, на жаль, немагчыма. Для iудзеяў быў зроблены ўчастак на яўрэйскiх могiлках — гэта раён вулiцы Калектарнай. Ён таксама зараз закiнуты, там нават вялiся апошнiм часам нейкiя зямельныя работы. Тое ж самае было i на мусульманскiх могiлках. Але тут хавалi толькi праваслаўных, якiх была большасць. Хавалi не толькi беларусаў, але i рускiх, i ўкраiнцаў.

— Розных вайсковых званняў?

— Так. I радавых, i афiцэраў, прычым афiцэры былi высокiх званняў. На жаль, у нашым архiве не захавалiся спiсы загiнулых, пахаваных на Мiнскiх брацкiх могiлках. Але ўсе спiсы знаходзяцца ў Расiйскiм дзяржаўным ваенна‑гiстарычным архiве ў Маскве. Па запыту i на сродкi Мiжнароднага грамадскага аб’яднання «Русь адзiная» быў праведзены пошук, i некалькi тысяч iмёнаў выяўлена. А так як могiлкi атрымалi вельмi дакладную рэгулярную планiроўку, то сёння цалкам рэальна знайсцi месца i iмя многiх магiл.

Пахаваннi ваеннаслужачых там праводзiлiся да 1920 года.

На жаль, пасля рэвалюцыi Першая сусветная вайна была названа iмперыялiстычнай, i людзi, якiя загiнулi на франтах, сталi лiчыцца проста ахвярамi, а не героямi. Брацкiя могiлкi аказалiся закiнутымi. Яны iснавалi, былi агароджаныя, але ў 30‑х гадах царква была ўжо знесеная.

На пачатку нямецка‑фашысцкай акупацыi Мiнска ў лiпенi 1941 года на тэрыторыi Брацкiх могiлак адбылася яшчэ адна трагедыя. Побач з могiлкамi i часткова на iх тэрыторыi быў арганiзаваны адзiн з самых жудасных канцэнтрацыйных лагераў. Некалькi дзесяткаў тысяч палонных ваеннаслужачых i цывiльных амаль месяц стаялi на 30‑градуснай спёцы без ежы i вады. Яны стаялi так шчыльна, што не маглi нi сесцi, нi легчы. Матэрыялы па гэтым канцлагеры, у тым лiку карта, ёсць у Музеi Вялiкай Айчыннай вайны. Людзi там памiралi сотнямi. Немцы вырылi некалькi траншэй для пахавання загiнулых насупраць могiлак — там зараз праходзiць тратуар па вулiцы Чарвякова.

Пасля вайны ў горада было, вядома ж, безлiч праблем. I тады гарадскiя ўлады не прыдумалi нiчога больш блюзнерскага, як на тэрыторыi могiлак адкрыць жывёльны рынак. Ён вядомы як Старажоўскi, там гандлявалi свiннямi, каровамi i ўсякай дробнай жывёлай. Магiлы проста зраўнялi бульдозерам, знiшчылi ўсе крыжы, надпiсы, выраўнялi пляцоўку, забрукавалi i ўладкавалi рынак, якi праiснаваў у Мiнску да 90‑х гадоў XX стагоддзя.

Пасля гэтага пачаўся новы эпiзод у гiсторыi Брацкiх могiлак. Шэраг камерцыйных фiрмаў захацелi асвоiць гэты ўчастак. Пачалася распрацоўка праекта пабудовы на тэрыторыi гэтых пахаванняў буйнога бiзнэс‑цэнтра. Праект знаходзiўся ўжо на стадыi ўзгаднення i зацвярджэння. Тады, у 1996 годзе, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры падняло пытанне аб захаваннi гэтых могiлак i прыняццi iх пад дзяржаўную ахову. Адразу ж рашэнне гэтага пытання сустрэла супрацiўленне, перш за ўсё гарадскiх уладаў, якiя тады лабiравалi праект забудовы, i, як нi дзiўна, тагачаснага Камiтэта па ахове гiсторыка‑культурнай спадчыны Мiнiстэрства культуры. У абавязкi апошняга ўваходзiла якраз выяўленне, улiк i ахова помнiкаў. Камiтэт адмаўляўся прымаць да разгляду прапанову аб уключэннi Брацкiх могiлак у дзяржаўны спiс гiсторыка‑культурных каштоўнасцяў Беларусi, хоць па закону абавязаны быў гэта зрабiць.

Дарэчы, ў «Звяздзе» тады быў апублiкаваны артыкул у абарону Брацкiх могiлак. Тое ж зрабiлi i ўсе рэспублiканскiя газеты.

Былi падрыхтаваныя экспертныя заключэннi Iнстытута гiсторыi НАН, Нацыянальны гiстарычны архiў падрыхтаваў разгорнутую даведку аб наяўнасцi архiўных дакументаў, якiя пацвярджаюць каштоўнасць гэтага аб’екта. Але рашэнне гэтага пытання ўсяляк тармазiлася.

— У чым была прычына?

— У тым, што з’явiлiся асобы i арганiзацыi, якiя былi зацiкаўленыя ў прыватызацыi гэтага ўчастка. Праз некалькi гадоў, пасля звароту да кiраўнiка дзяржавы, было дадзена ўказанне Мiнiстэрству культуры, i могiлкi былi ўзятыя пад дзяржаўную ахову i ўключаны ў дзяржаўны спiс гiсторыка‑культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь.

Адначасова быў распрацаваны праект ахоўнай зоны дадзенай тэрыторыi, якi вызначыў рэжым яе выкарыстання. Тут было забаронена любое новае будаўнiцтва, павiнен быў быць выкананы праект добраўпарадкавання тэрыторыi, усталяваны ахоўны знак, агароджа i адноўлена царква. Там да нядаўняга часу ўстройвалiся звалкi, туды скiдвалi снег, там быў пункт прыёму другаснай сыравiны…

— Што там зараз?

— Там зараз пустка. Справа ў тым, што быў распрацаваны навукова абгрунтаваны праект аднаўлення там драўлянага храма i добраўпарадкавання тэрыторыi. З таго часу прайшло, напэўна, гадоў сем, але дагэтуль нiчога не было зроблена, каб прывесцi гэтую тэрыторыю ў парадак i стварыць там не тое што мемарыял, а хоць бы абгарадзiць i абазначыць гэтае месца.

— Колькi там пахавана людзей?

— Да 1918 года там было пахавана больш за 5 тысяч воiнаў, сёння ўстаноўлены прозвiшчы звыш 2 тысяч чалавек. Акрамя таго, нiхто не лiчыў колькасць пахаваных бежанцаў. Часткова могiлкi былi знiшчаныя на пачатку 1980‑х гадоў, калi пачалi будаваць дамы для ваеннаслужачых па вулiцы Чарвякова. У асноўным гэта былi пахаваннi бежанцаў. Але i цяпер, калi помнiк узяты пад ахову, там з’яўляюцца новыя аб’екты. З боку Старавiленскага тракту знаходзiцца невялiкае кафэ, якое, у адпаведнасцi з праектам ахоўнай зоны, павiнна было быць вынесена. Сёлета кафэ павялiчыла сваю тэрыторыю за кошт могiлак, наладзiла там аўтастаянку i летнi рэстаран з драўлянымi павiльёнамi.

— Уладзiмiр Мiкалаевiч, скажыце, астанкi людзей там так i ляжаць?

— Так. Некалькi гадоў таму там, ужо на ахоўнай тэрыторыi, былi распачаты зямельныя работы, прычым яны былi цалкам узгодненыя. Таварыства аховы помнiкаў разам з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства абароны прыйшлi і за адну хвiлiну назбiралi полiэтыленавы мяшок чалавечых костак. Там усюды ляжаць людзi. А мiж iншым, нават па савецкiх санiтарных нормах на тэрыторыi могiлак забаронена любое будаўнiцтва.

Сёння мы бачым, як добраўпарадкоўваецца горад, iдзе шмат сродкаў на аднаўленне тратуараў, а гэтая тэрыторыя застаецца пакуль кiнутай…


Размаўляла Вольга Мядзведзева, «Звязда»

 2007-10-18 03:33:28 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі