МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
«На Еўрапейскі марш не прыйдуць толькі недаразвітыя»
«Еўрапейcкі марш — гэта не форма пратэсту, — падкрэсліў у інтэрв'ю карэспандэнту «Хіміка» сябра аргкамітэту па правядзенні акцыі, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. — Гэта акцыя ў падтрымку 12 прапаноў, якія Еўрасаюз зрабіў Беларусі, актуальных у кантэксце падвышэння коштаў на энэрганосьбіты. Еўрасаюз год таму прапанаваў сваю падтрымку, звярнушыся да беларускага народа і да беларускага ўрада. І мы на маршы пакажам, што народ пачуў гэты зварот і патрабуе ад ураду адрэагаваць на яго. Еўрапейскі марш патрабуе змены геапалітычнай арыентацыі — з Усходу на Захад, але, вядома, без стварэння канфліктных стасункаў з Расіяй». «На Еўрапейскі марш прыйдуць тыя людзі, якія лічуць сябе еўрапейцамі, — упэўнены Віктар Івашкевіч. — А тыя, хто не прыйдзе на марш, мусяць усведамляць, што яны — недаразвітыя, або прыхільнікі развіцця па накірунку Паўночнай Карэі ці Кітая. Перад кожным стаіць пытанне самаідэнтыфікацыі. Я вырашыў для сябе, што я еўрапеец. Таму я пайду на Еўрапейскі марш». Цяжка меркаваць, колькі людзей насамрэч прыйдзе на Еўрапейскі марш. Пасля 19 сакавіка 2006 года апазіцыйныя мітынгі масавасцю не адзначаліся. Але лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» выказаў надзею ўбачыць на Кастрычніцкай плошчы 14 кастрычніка мірную дэманстрацыю са 120 тысяч чалавек. Віктар Івашкевіч называе меншую колькасць — каля 30 тысяч. Сябры «Моладзі БНФ» глядзяць на гэта, мабыць, больш цвяроза і кажуць: «Максімум — 5 тысяч». Ці варта беларусам ісці на Еўрапейскі марш? Уладзімір Арлоў, пісьменнік: — А якім іншым чынам сённяшняя апазіцыя можа засведчыць пра сваю наяўнасць? Толькі мітынгам. Канешне, сто тысяч не ўдасца сабраць, але калі хаця б палова прыйдзе... Наўрад ці ўлады дазволяць праводзіць мітынг і шэсце там, дзе хочуць арганізатары. Я думаю, што будзе даволі горача — перакрыюць плошчу, многіх будуць затрымліваць. У кароткатэрміновай перспектыве Еўрапейскі марш нічога не зменіць у жыцці краіны. Але ён увойдзе ў гісторыю, як і першыя маршы Свабоды. Алесь Каліта, старшыня «Моладзі БНФ»: — Безумоўна, трэба ісці. Перш за ўсё, па двух прычынах. Па-першае, беларускае грамадства мусіць сапраўды паказаць, наколькі яно прагне нармальных стасункаў з еўрапейскім дэмакратычным домам. Па-другое, Еўрапейскі марш будзе яскравым паказчыкам таго, наколькі ўлада вымушана ісці насустрач Еўропе ў сённяшніх надзвычай складаных эканамічных умовах, у якіх знаходзіцца беларускі рэжым. Таццяна Процька, кандыдат філасофскіх навук, старшыня РАА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»: — Я не пайду на Еўрапейскі марш. Наогул я прынцыпова не хажу на масавыя мерапрыемствы. Я лічу, што сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю я магу зрабіць больш, чым на мітынгу. Хоць у некаторых выпадках, на маю думку, нельга заставацца дома і трэба выходзіць на вуліцу: напрыклад, калі будуць спробы ліквідацыі беларускай незалежнасці ці дзяржаўнасці, таксама я б пайшла на мітынг у падтрымку палітзняволеных, у абарону рэлігійнай свабоды — супраць любой дыскрымінацыі. Калі чалавек мае нейкія сацыяльныя праблемы і лічыць, што іх можна вырашыць, калі Беларусь стане часткай аб'яднанай Еўропы, то яму варта ісці на марш, каб прадэманстраваць сваю дастасоўнасць да еўрапейкіх каштоўнасцей. Але каб чалавек ведаў, што ў яго інтарэсах ісці на марш, трэба правесці вялікую падрыхтоўчую працу. Пакуль што такога не было. Апазіцыя адно абвяшчала, што марш патрэбны, што трэба ісці, а людзям не тлумачылі, навошта ісці. Таму, мяркую, у Еўрапейскім маршы прымуць удзел тыя ж людзі, якія звычайна ходзяць на іншыя апазіцыйныя мітынгі. Вова Л., сябра «Маладога фронта»: — Вялікага сэнсу ў тым, каб ісці на марш, я не бачу і не лічу, што гэта нешта зменіць, на штосьці паўплывае… Але я туды пайду. І раю туды пайсці ўсім маім аднадумцам. А што рабіць яшчэ? Лішні раз збярэмся разам, пакрычым… ximik.info
Папярэднія навіны- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
Апошняе ў праекце |
МенюПошукФотазамалёўкіАпытаньнеАпошняе на форумеНяма дадзеных Апошнія артыкулы- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы" Наш гузік
Лічыльнікі |