Партыя БНФ выступіць з пакетам прапановаў па перайменаваньні вуліцаў гістарычнага цэнтру Менску
Лідэры Партыі БНФ і дзячы культуры накіравалі адкрыты ліст на імя прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і старшыні менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з прапановай ушанаваць памяць Вялікага князя Альгерда і юбілей вялікай перамогі ў бітве на Сініх Водах. Ініцыятары прапануюць перайменаваць вуліцу і плошчу Мясьнікова у імя Альгерда. У кастрычніку Партыя БНФ выступіць з пакетам прапановаў па перайменаваньні вуліцаў цэнтру Менску.
У лісьце гаворыцца: "Сёлета спаўняецца 645 гадоў з часу выдатнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Украіны. 15 верасьня 1362 г. беларускімі войскамі пад камандаваньнем Вялікага князя ВКЛ Альгерда на Сьнівадзе былі ушчэнт разгромленыя ў некалькі разоў большыя вайсковыя фармаваньні трох татарскіх ханаў".
Аўтары прапановы прапануюць ушанаваць гонар Вялікай перамогі, надаўшы імя Альгерда вуліцы і плошчы ў Мінску, а таксама закласьці і збудаваць помнік пасярод плошчы Мясьнікова.
Партыя БНФ плянцуе распачаць у кастрычніку кампанію па вяртаньні вуліцам іх гістарычных назоваў. Плянуецца апублікаваць прапановы па перайменаваньні болей як 30 вуліцаў Менску. Моладзевыя актывісты будуць зьбіраць подпісы у жыхароў гэтых вуліцаў. Менавіта дзякуючы подпісам жыхароў у пачатку 90-х гадоў вуліца Максіма Горкага займела імя Максіма Багдановіча.