У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін

Пачало зьдзяйсьняцца тое, пра што гаварылася ў незалежнай прэсе на пачатку году. У новавыдадзеных праграмах па беларускай і расійскай літаратуры для сярэдніх школаў (Менск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007) выразна праглядаюцца сьляды ўсёмагутнае цэнзуры й "нястомнай дзейнасьці" чаргінцоўскага Саюзу пісьменьнікаў.

Першае, што кідаецца ў вочы пра пабежным праглядзе праграмаў па беларускай літаратуры, — гэта поўная адсутнасьць якіх‑кольвечы згадак пра купалаўскіх "Тутэйшых" ва ўсіх разьдзелах праграмаў. Вось жа, Купала й атрымаў падарунак на сваё 125‑годзьдзе ад сучасных "тутэйшых" ды іх памагатых!

У разьдзелах пра літаратуру 1930—1950‑х гадоў няма ані паўслоўца пра зьняволеньне ды фізычнае вынішчэньне бальшыні тагачасных беларускіх літаратараў — так што Леаніду Маракову няма чаго высільвацца, выдаючы чарговыя тамы з прозьвішчамі "ахвяраў і катаў"… Натуральна, што з праграмаў зьніклі і быкаўская "Аблава", і нават "Ахвяры" Івана Шамякіна.

Што ж зьявілася на месцы тых твораў, што вывучаліся раней у якасьці абавязковых? Ну, вядома ж, гэта творы ўсюдыіснай Раісы Баравіковай (вершы, п’еса "Барбара Радзівіл") і "шэдэўры" Георгія Марчука ("Давыд‑гарадоцкія каноны"). Вось жа, нічога новага пад Месяцам няма: вяртаньне "прыпасаднай клясыкі" ідзе поўным ходам.

Вельмі нялюбым для ананімных складальнікаў новых праграмаў зрабіўся Ўладзімер Арлоў: толькі дзьве ці тры ягоныя кнігі згадваюцца ў сьпісах літаратуры "для пазакласнага чытаньня". Пра вывучэньне на занятках "Часу чумы" альбо "Еўфрасіньні Полацкай" гаворкі не вядзецца.

Сярод "новых імёнаў" сучаснай беларускай літаратуры згадваюцца такія "геніяльныя" літаратары, як К.Жук, Т.Трафімава, З.Падліпская (ах, я зусім забыўся: яна ж цяпер працуе ў Міністэрстве адукацыі!), М.Шабовіч альбо В.(?) Шклярава, але прозьвішчаў Уладзімера Някляева, Вінцэся Мудрова, Барыса Пятровіча, Валянціна Акудовіча, Лявона Вольскага альбо Андрэя Хадановіча вы там не сустрэнеце. Няважна, што менавіта гэтых аўтараў сёньня выдаюць ва Ўкраіне, Польшчы, Швэцыі, Чэхіі, Польшчы ці Нямеччыне. Галоўнае ж — не пакрыўдзіць "сваіх" і, у першую чаргу, самых сябе.

У сваю чаргу, у праграмах па расійскай літаратуры (ХІ—ХІІ класы) зьмешчаныя цэлыя разьдзелы пад сумнеўнай з навуковага гледзішча назвай: "Русская литература Беларуси". Там ідзе згадка пра такіх "геніяў пяра", як М.Чаргінец, А.Скарынкін, А.Аўруцін, В.Паліканіна, С.Трахімёнак, але, вядома, "забытыя" Сьвятлана Алексіевіч, Радзіслаў Лапушын ці Андрэй Курэйчык.

Пры чытаньні праграмаў кідаецца ў вочы немалая колькасьць недакладнасьцяў, спасылак на няісныя альбо маральна састарэлыя выданьні.

Вядома, аўтар гэтых радкоў і не спадзяваўся, што ў праграмах могуць быць згаданыя напісаныя ім адмыслова для старшаклясьнікаў і настаўнікаў кнігі "Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму" і (у суаўтарстве з П.Васючэнкам і М.Тычынам) "Беларуская літаратура і сьвет". Але што сапраўды ўразіла, дык гэта тое, што ў двух месцах (с.145—146 і с.210) артыкулы Л.Баршчэўскага "Старагрэцкі эпас: Гамер", "Старагрэцкая драма: тэатр", "Старагрэцкая проза" і "Літаратура Старажытнага Рыму", некалі апублікаваныя ў часопісе "Роднае слова", прыпісаныя аўтарству Тацяны Шамякінай.

Вядома, цешыць, што ў праграмах па беларускай літаратуры засталіся "Знак бяды" Быкава, "Чужая бацькаўшчына" Адамчыка, "Каласы пад сярпом тваім" Караткевіча, апавяданьні Міхася Стральцова, паасобныя вершы Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Генадзя Бураўкіна альбо Ніла Гілевіча. Але пры гэткім імпэце сёньняшніх "рэфарматараў" ніхто ня можа гарантаваць, што і яны адтуль ня зьнікнуць і што ўжо наступнаму пакаленьню дзетак не давядзецца вывучаць беларускую літаратуру па перакладзеных на беларускую мову тварэньнях Сяргея Трахімёнка, Анатоля Аўруціна, Андрэя Скарынкіна альбо Тамары Красновай‑Гусачэнкі…

Я далёкі ад таго, каб пераацэньваць у сёньняшняй Беларусі — зь сёньняшнімі настаўнікамі і зь сёньняшняй дзяржаўнай адукацыйнай палітыкай — ролі беларускай літаратуры як гуманітарнай дысцыпліны. Але, далібог, наша літаратура не заслугоўвае таго, каб ад і надалей ад я імя імкнуліся прамаўляць графаманы й проста хворыя людзі.

Лявон Баршчэўскі

Наша Ніва

 2007-08-31 05:37:35 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1554
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі