Упершыню пасьля 1917 году ў Менску зьявіцца новы касьцёл

Упершыню за апошнія 90 гадоў у Менску пачынаюць будаваць новы касьцёл. Падмурак пад храм закладваецца ў сталічным мікрараёне Серабранка побач з капліцай, якая была тут пабудаваная пяць гадоў таму. А ўжо напачатку 2009-га ў храме павінна адбыцца першая імша.

Мэтадам народнай будоўлі

Сёлета ўвесну вернікі мікрараёну Серабранка атрымалі дазвол Менгарвыканкаму на будаўніцтва храму. Як расказвае адна з прыхаджанак рыма-каталіцкай абшчыны сьвятога Яна Хрысьціцеля, для гэтага вельмі шмат зрабіў ксёндз-пробашч Ігар Лашук:

“На сьвяты вельмі шмат вернікаў зьбіраецца, на вуліцы больш нават людзей стаіць, чым у каплічцы. Бо прыяжджаюць з прыгарадаў. І хоць гэта ў нас Ленінскі раён, але яшчэ прыяжджаюць з Заводзкага раёну, бо там няма касьцёлу. Канечне, цяжка было б гэта рэалізаваць, каб не наш ксёндз. Хапіла нашаму ксяндзу, паклаў ён тут нямала здароўя. Але гэта ўсё ксёндз, усё тут ягонымі высілкамі. Адным словам, хапіла яму”.

Сам ксёндз Ігар Лашук гэтымі днямі праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі зацікаўленых гарадзкіх арганізацыяй і ведамстваў: касьцёл узводзіцца выключна на сродкі беларускіх і замежных вернікаў, і ксёндз спадзяецца, што дзяржава падтрымае будоўлю і вызваліць ад цяжару падаткаў".

Касьцёл фундуюць салезыяне

Адзін з выкладчыкаў дзіцячай касьцельнай школкі Аляксей Станкевіч кажа, што капліца ў Серабранцы ўжо ня можа зьмясьціць усіх вернікаў. У нядзелю і па сьвятах тут адбываецца па 5-6 набажэнстваў. Вось што спадар Станкевіч кажа пра фінансаваньне новага храму:

“Асноўную частку грошай выдаткаваў Генэральны дом салезыянаў. Гэта той закон, які працуе менавіта ў гэтай парафіі. Увогуле гэта манаская супольнасьць, якая апякуецца дзецьмі. А з улікам, што гэта ўсясьветны закон, то быў прадстаўлены наш праект, тое, што ён мае рэальную карысьць і Генэральны дом даў дазвол. Летась прыяжджаў сюды генэрал салезыянаў з Рыму, усё пабачыў і нават мы спадзяемся на такую рэч: калі будзе пабудаваны касьцёл, то ён прыедзе на яго асьвячэньне. Прынамсі, ён так абяцаў. Маюцца ў нас драбнейшыя фундатары. Таксама мы, напрыклад, кожную трэцюю нядзелю месяца зьбіраем адмысловыя ахвяраваньні на будаўніцтва. Канечне, гэта не якіясьці велізарныя грошы, але зьбіраюцца. То бок, нешта атрымліваецца”.

Да канца году плянуецца закласьці падмурак касьцёлу і правесьці інжынэрныя камунікацыі, а на наступны год – пачаць выводзіць сьцены і накрыць дах.

Прапорцыя на карысьць праваслаўных храмаў

Цяпер у Беларусі 400 каталіцкіх парафіяў і 326 касьцёлаў. Праваслаўных прыходаў у Беларусі больш за тысячу.
Пра колькасьць храмаў у Беларускім экзархаце Расейскай праваслаўнай царквы, пабудаваных за час незалежнасьці краіны, не паведамілі. Прадстаўнік экзархату Андрэй Петрашкевіч удакладніў, што для такіх падлікаў патрэбны час.

Аднак у адным толькі Менску праваслаўныя храмы ўзводзяцца на праспэкце Прытыцкага, вуліцах Шаранговіча, Каліноўскага, Мірашнічэнкі. Такія будоўлі ёсьць у большасьці беларускіх гарадоў.
А вось іўдэі не дамагліся вяртаньня менскай сынагогі, дзе і цяпер месьціцца Расейскі тэатар. Ля іншай сынагогі ў раёне вуліцы Камуністычнай, побач з амбасадай Украіны, пасьля трох гадоў зацішша толькі нядаўна зьявіліся рыштаваньні.

За 10 гадоў -- ніводнага дазволу на арэнду зямлі

На пачатку 1990-х эвангельскія хрысьціяне распачалі цэлы шэраг будаўніцтваў храмаў. Цяпер некаторыя пратэстанцкія дамы пераўтварыліся ў даўгабуды... А спробы набажэнстваў у прыватных будынках перасьледуюцца ўладамі. Гаворыць пастар менскай царквы “Ян Прадцеча” Антоній Бокун:

“Увогуле цягам апошніх 10 гадоў ніводная неправаслаўная грамада не атрымала зямлю пад будаўніцтва культавых будынкаў у Беларусі. У Менску прынамсі дакладна. Усё, што і было збудавана, дык зямля пад іх была атрымана даволі позна. То бок даўно была атрымана. І адпаведна ўсе пратэстанцкія храмы, якія будаваліся, атрымалі дазвол на будаўніцтва яшчэ напачатку 1990-х. А за апошнія 10 гадоў, можна сказаць, ніхто такога дазволу так і не атрымаў”.
Радыё Свабода

 2007-07-12 07:26:50 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1565
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі