Менск – у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?

Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” ў разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць Лёндан, Сэул, Токіё і Ганконг. Колькі каштуе жыцьцё ў Менску ў параўнаньні зь іншымі сталіцамі?

Дзяніс Корбат нарадзіўся на Віцебшчыне, вучыўся ў Менску, цяпер працуе ў Маскве. Але па прыезьдзе ў Менск шмат у чым розьніцу ў коштах паміж Масквой і Менскам называе “сымбалічнай” ці “неістотнай”:

“Калі наведваесься ў які-небудзь менскі “кабак”, то кошт меншы, чым у Маскве. Але калі проста жывеш у Маскве, не як турыст, а як звычайны жыхар, то розьніца не такая адчувальная. Таму што ў прадуктаў прыкладна той жа самы кошт. Хіба толькі транспарт даражэйшы за менскі, і бытавыя паслугі ў Маскве гэтаксама даражэй, таму па вяртаньні ў Менск хаджу ў цырульню. Даражэй у Маскве, канечне, зьняць кватэру (купіць – увогуле недасягальная мэта)”.

Карэспандэнт: “На ўскрайку Масквы колькі каштуе кватэру зьняць?”

“Прыкладна 800 даляраў, гэта звычайная аднапакаёвая кватэра. Адно выратоўвае, што сярэднія заробкі ў Маскве вышэйшыя, чым у Менску, але гэта розьніца прыкладна ў два разы”.

Менск: кошты на жыльлё набліжаюцца да “элітных”

Асноўным паказьнікам дарагавізны ці таннасьці месца пражываньня – арэнда элітнай кватэры. Для Масквы, Лёндана і Токіо гэтая сума неістотна вагаецца ў межах 2000 фунтаў за месяц, для Ганконгу – 3300 фунтаў. Адзін з аўтсайдэраў “хіт-параду”, пакістанскі Карачы, прапануе апартамэнты за 210 фунтаў. Што да Менску, то, як лічаць экспэрты рынку нерухомасьці, само паняцьце “элітнасьці” тут яшчэ не сфармавалася, але ў “элітны дывізіён” Беларусь старанна імкнецца. Гаворыць кіраўніца аднаго з кватэрных агенцтваў Вольга Шуляк:
В.Шуляк: “У бліжэйшым ад цэнтра “навабудзе” на вуліцы Багдановіча пустая аднапакаёвая кватэра здаецца за 900 эўра”.

“Ну, як увогуле вылічыць, ці элітнае жыльлё? Прыкладам, нават у Лошыцы з эўрарамонтам аднапакаёвая кватэра на сёньняшні дзень – 500 даляраў за месяц. Што тычыцца цэнтру, то тут можа быць і за 1200, і за 1500 – гледзячы якая. І гэта пры тым, што ў цэнтры новых пабудоваў фактычна няма. У бліжэйшым ад цэнтра “навабудзе” на вуліцы Багдановіча, ведаю, пустая аднапакаёвая кватэра здаецца за 900 эўра. А недалёка ад вакзалу, на Кірава, кватэра здаецца за тысячу эўра. І кошты не ўпадуць, бо жыльля ўсё роўна на ўсіх не хапае”.

У Менску – гандлёвыя цэнтры, у Маскве – клясычныя кірмашы

У Беларусі ўсё даражэй ня толькі кватэравацца ды харчавацца, але і апранацца. Пераарыентацыя з дэмакратычных рынкаў на нібыта элітныя гандлёвыя цэнтры зь вялізнымі выдаткамі на арэнду выводзіць амаль любую вопратку на ўзровень “haut couture”. А вось тая ж Масква – Мека для гандляроў. Як зазначае адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, дробныя чаўнакі з усяго былога СССР атаварваюцца адзеньнем, буйной і дробнай бытавой, кампутарнай тэхнікай, сродкамі сувязі на маскоўскіх кірмашах і потым яшчэ ўмудраюцца мець прыбытак ад перапродажу тавару дома:

“Ды там зусім іншая сытуацыя, адрозна ад нашай. І гэта сур’ёзна, бо ў іх нават у паміне няма тых патрабаваньняў, якія выстаўляюць да нас у Беларусі. Расейцы працавалі, працуюць і будуць працаваць, а мы, беларусы, і надалей будзем туды грошы адвозіць і, як заўсёды, пакідаць. Замест таго, каб нейкім чынам тут, унутры краіны, іх укладаць нармалёва, не закопваць у гэтыя гандлёвыя цэнтры кшталту “Паркінга”, “Сталіцы” ды астатняга. Але гэта асобная размова”.

Менск: “месца зь неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы”?

Мянчук Зьміцер Лягчылаў зарабляе на жыцьцё экстрэмальным спортам. Ён – удзельнік шоў скакуноў у ваду, ад канца 1990-х жыве ў Ганконгу, азіяцкім мэгаполісе з самай дарагой нерухомасьцю. Прыяжджаючы да бацькоў пра Менск гаворыць як пра месца з неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы. Прынамсі, калі ў Ганконгу ўдаецца заашчадзіць, то на радзіме грошы невядома куды “разьлятаюцца”:
З.Лягчылаў: “Тут у нас грошы кудысьці “ляцяць”. Нічым не павольней, чым у Ганконгу. Практычна з аднолькавай хуткасьцю, што і там”.

“Ганконг нашмат галоваў цікавей за ўсё астатняе. Там проста як іншая цывілізацыя, нават ня ведаю, як гэта словамі перадаць. Усё, што перадавое, усё, што новае ў сьвеце зьяўляецца, напачатку яно зьяўляецца там. Сабе, дарэчы, я там магу дазволіць практычна ўсё, і яшчэ застаецца; паціху адкладаць удаецца. І можна бязьбедна цягнуць такое жыцьцё. А вось тут, у нас, грошы, між іншым, кудысьці “ляцяць”. Нічым не павольней, чым у Ганконгу. Практычна аднолькава, з аднолькавай хуткасьцю, што і там. Сур’ёзна кажу”.

За ўзор дарагавізны ці даступнасьці мэгаполісу бярэцца кошт кубка кавы. Для Масквы гэта 3,1 фунта, для Лёндана і Сэула – па 2. У Беларусі гэты паказьнік, зноў жа, умоўны, паколькі нават у рэстарацыях наведнікаў імкнуцца пачаставаць распушчальнай кавай. А вось замежныя гатункі піва перавышаюць многія нормы і вагаюцца на ўзроўні 5-7 даляраў за паўлітра.
Радыё Свабода

 2007-06-20 15:03:26 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1609
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі