У Дзень перамогі ў Менску спалілі сьцяг Эстоніі

Сёньня ў Менску актывісты Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ і вэтэранскіх арганізацыяў спалілі дзяржаўны сьцяг Эстоніі каля генэральнага консульства гэтай краіны.

Каля эстонскага консульства ў 2-м завулку Кальцова сабраліся каля сарака чалавек. Яны правялі несанкцыянаваны мітынг і дазволенае ўладамі пікетаваньне дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Пасьля выступаў двое пікетоўцаў спалілі эстонскі сьцяг і белае палотнішча з фашысцкай свастыкай. Адбывалася гэта на пляцоўцы каля брамы консульства. Міліцыянтаў на месцы падзеі не было, і ніхто не перашкодзіў спальваньню сьцяга.

Удзельнічаў у гэтым актывіст Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, студэнт Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва Ўладзімер Цюхай. Ён гэтак патлумачыў свае дзеяньні:

“Давайце будзем разьдзяляць наша стаўленьне да эстонскага кіраўніцтва і да эстонскіх праўладных структураў, якія прыкрываюцца нацыяналістычнай сымболікай, і да эстонскага народу. Эстонскі народ выступае пад чырвонымі сьцягамі ў абарону помнікаў салдатам Вялікай Айчыннай вайны”.

Сакратар ЦК КПБ Валеры Драко заявіў, што ягоная партыя ініцыявала пікеты:

“У нас яшчэ польская амбасада ёсьць, наперадзе ў нас яшчэ вугорскае пасольства, і наклёўваюцца іншыя. Мы цудоўна разумеем, што ўлады ня вернуць помнік на месца. Яшчэ зь Дзярждумы Расеі, аб зьняцьці сярпа і молата са сьцягу Перамогі — гэта пайшло ланцуговай рэакцыяй адразу. Тут не эстонцы першыя ў гэтай справе”.

Некаторыя маладыя ўдзельнікі нават не маглі патлумачыць, навошта яны прыйшлі да эстонскага консульства, спрабавалі схаваць свае твары ад фотакамэраў.

Ніхто з жыхароў суседніх дамоў не далучыўся да пікетоўцаў. Як мясцовыя жыхары ўспрымаюць гэтыя пікеты, якія праходзяць ад 3 траўня ля консульства? Спадар Аляксандар кажа:

Аляксандар: “Вытапталі мне газон. Накідалі сьмецьця поўны агарод. Я кожны дзень тут прыбіраю. Няхай яны тут сабе пікетуюць. У іх ёсьць вялікі сквэр, няхай там стаяць. Але ўзялі вытапталі, накідалі бутэлек, паперы”.

Вераніка: “Пікеты — гэта зборышча”.

Сьвятлана: “Гэта проста зборышча, гэта дурата”.

Спадарыня: “Я бачу, якія тут людзі стаяць — студэнты, школьнікі й вэтэраны. Можа, іх сілай сюды зганяюць, дзетак. Тут дзеці, якія мо недзе і не разумеюць, а іх вызваляюць ад заняткаў”.

Пэнсіянэрка: “Мы ж збоку, чаго ж мы ходзім? Ніхто не падыходзіў з нашых. Нам, простым людзям, старым, толькі б спакой, мір быў — ды ўсё. Сьмяюцца гэтыя студэнты. Што яны? Ім кажа вышэйшае начальства, яны слухаюць, ды ўсё. Навошта гэта трэба? Што гэта, толк дае?”

Вераніка і Сьвятлана Ўладзімераўна абураліся, што эстонцам не даюць спакойна жыць:

Вераніка: “Мы зь імі ў добрых, нармальных дачыненьнях. І пытаньняў вось такіх мы ніколі нікому не задаем”.

Карэспандэнт: “А вам перашкаджаюць пікетоўцы?”

Сьвятлана: “Нам таксама. Апасаемся, бо не зразумела, што можа тут адбыцца. У нас тут гуляюць маленькія дзеці”.

Менск, пікет каля эстонскага кансуляту, 9.05.2007. Падпаліць самаробную сымболіку ўдалося не адразу

Падпаліць самаробную сымболіку ўдалося не адразу


Менск, пікет каля эстонскага кансуляту, 9.05.2007. Пікетоўцы стаяць шэрагам скрай дарогі, з консульства да іх ніхто ня выйшаў

Пікетоўцы стаяць шэрагам скрай дарогі, з консульства да іх ніхто ня выйшаў


Менск, пікет каля эстонскага кансуляту, 9.05.2007. Удзельнікі пікету слухаюць выступоўцаў на мітынгу каля консульства

Удзельнікі пікету слухаюць выступоўцаў на мітынгу каля консульства


Менск, пікет каля эстонскага кансуляту, 9.05.2007. Жыхару суседняга дома даводзіцца кожны дзень прыбіраць за пікетоўцамі

Жыхару суседняга дома даводзіцца кожны дзень прыбіраць за пікетоўцамі

Радыё Свабода

 2007-05-10 12:59:20 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1569
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі