9 траўня: гісторыя падзяляе народы

9 траўня – гэта дзень, калі паводле традыцыі Расея і іншыя краіны былога СССР сьвяткуюць Дзень Перамогі над нацысцкай Нямеччынай. Але сёлета гэтае сьвяткаваньне набыло асаблівую вастрыню. Нядаўні перанос помніка савецкаму воіну-вызвольніку ў Таліне з цэнтру гораду на вайсковыя могілкі выклікаў моцныя пратэсты этнічных расейцаў у Эстоніі і сапсаваў дачыненьні паміж Расеяй і Эстоніяй. Болей як праз 60 гадоў гісторыя становіцца фактарам, які падзяляе народы, што жылі разам у адной краіне.

Для адных народаў былога СССР, як і 62 гады таму, гэтак і сёньня, 9 траўня застаецца Днём Перамогі, днём радасьці. Для іншых – датай, зь якой пачаліся новыя цяжкія выпрабаваньні.

Для народаў Літвы, Латвіі і Эстоніі 9 траўня – гэта яшчэ і дата іхняй рэінкарпарацыі ў склад савецкай імпэрыі, у якую яны былі ўключаныя першы раз у 1940 годзе. Ужо даўно няма СССР, балтыйскія дзяржавы – сябры НАТО і Эўрапейскага Зьвязу, але высьветлілася, што тая вайна яшчэ далёка не забытая. Сотні этнічных расейцаў, якія разам складаюць каля траціны насельніцтва ўжо незалежнай Эстоніі, запратэставалі супраць пераносу “бронзавага салдата”. Іх пратэсты падхапілі і ў Маскве.

Эстонія – не адзіная краіна былога СССР, дзе Дзень Перамогі выклікае спрэчкі. І ня толькі ў сувязі з тым, калі яго адзначаць, але і што адзначаць. Ва Ўкраіне вэтэраны нацыянальнага падпольля, якія змагаліся і супраць нацыстаў, і супраць саветаў, патрабуюць тых самых правоў, якія маюць вэтэраны Савецкай Арміі. Летась прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікаў нацыю да прымірэньня і заявіў, што вэтэраны-нацыяналісты павінны мець тыя самыя льготы, што і савецкія вэтэраны.

У Тбілісі нядаўна быў адчынены Музэй савецкай акупацыі. Усё часьцей грузінскія інтэлектуалы выказваюць меркаваньне, што ў II усясьветнай вайне грузінскія патрыёты сутыкнуліся з двума “зламі” – Савецкім Саюзам і нацысцкай Нямеччынай.

Латыская вэрсія нядаўняй гісторыі таксама адлюстраваная ў Музэі акупацыі Латвіі, які знаходзіцца ў цэнтры Рыгі. Там выстаўлены копіі сакрэтных дадатковых пратаколаў да пакту Молатава-Рыбэнтропа, якія засьведчылі канец латыскай незалежнасьці. У Беларусі, аднак, сапраўдны сэнс Дня Перамогі абмяркоўваецца толькі на неафіцыйным узроўні.

“З майго гледзішча, усё ж народы рэгіёну маюць болей агульнага, чым адрознага. Яны пацярпелі ад розных формаў тыраніі, паліцэйскіх дзяржаваў, якія прынесьлі шкоду ўсім, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасьці. Нават даманантныя, здавалася б, этнічныя групы, у розныя часы пацярпелі з тых самых асноўных прычынаў”, – кажа Робэрт Бідэла.

Дык што ж рабіць? Гісторыкі кажуць, што дапамагло б поўнае пераасэнсаваньне гісторыі, пазбаўленьне яе ад нацыяналістычных ухілаў. Аднак, на думку брытанскага гісторыка Рычарда Моўла, наўрад ці ў найбліжэйшым часе магчымае такое абмеркаваньне з Расеяй:

“Шмат нерасейскіх рэспублік былога Савецкага Саюзу спрабуюць даць іншае вытлумачэньне сваёй гісторыі, прадставіць усе бакі. Але зноў, здаецца, няма ніякай гатовасьці зрабіць тое самае з боку Расеі. Таму я думаю, што гэты канфлікт заўсёды будзе існаваць. А разумеючы, што Расея сапраўды вялікая, магутная дзяржава і яе моц нарастае з прычыны прыродных рэсурсаў, я думаю, мы яшчэ ўбачым новую халодную вайну, і ня толькі паміж Расеяй і краінамі былога Савецкага Саюзу, але і з Захадам – у больш шырокім сэнсе”.

Радыё Свабода

 2007-05-10 12:57:42 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1609
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі