Гіт-парады: як пачаць размаўляць па-беларуску

Яны выдзяляюцца з натоўпу. Нехта, пачуўшы іх мову, усьміхаецца і шчыра дзякуе. Некага перасмыкае. А яны ўсё адно размаўляюць выключна на роднай мове. І з кожным днём іх большае!

Сымпатычны хлапец з доўгімі валасамі сустракае мяне ў фае Мэдунівэрсытэту. Мы знаёмімся і пачынаем размову. Размаўляе па‑беларуску Зьміцер нядаўна.

Алег Трусаў: «Усё гэта тлумачыцца тым, што цяпер у нашай краіне пераходны этап ад расейскай мовы да беларускай. Нягледзячы на тое, што зьнішчэньне ўсяго беларускага яшчэ з савецкіх часоў наклала вялікі адбітак, цяпер назіраецца станоўчая тэндэнцыя. Калі зьвярнуцца да вышэй згаданай статыстыкі, дык 53 % лічаць роднай мовай беларускую, і гэта не маленькая лічба для Менску. Бо, згодна з апошнім перапісам, 73 % лічаць беларускую мову роднай, але гэта ж уся краіна, разам зь вёскамі. Акрамя таго, за апошнія 25 гадоў выдадзена беларускамоўных кніг больш, чым за папярэднія 2 стагодзьдзі. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым».

А пачыналася ўсё з музыкі: кола сяброў, аддаючы перавагу замежнаму року, раптам заўважыла айчынных музыкаў і адзначыла іх імпэт. Важкім крокам стаў і «Дзень беларускае мовы», якія праводзіўся ў школе, дзе навучаўся хлапец. Пасьля пачалося новае жыцьцё: у другім горадзе, з новымі людзьмі і ў новай навучальнай установе.

Менавіта ў новым жыцьці Зьміцер і вырашыў пачаць размаўляць на роднай мове. Канечне, па першым часе былі цяжкасьці. У грамадзкім транспарце, напрыклад, яго называлі нацыяналістам і, чамусьці, скін‑хэдам. Не заўсёды разумелі бацькі. Ды і перакладаць на беларускую мову анатомію і фізыку — ня самая проста справа. «Але самае складанае, — лічыць Зьміцер, — гэта навучыцца думаць па‑беларуску». Ён верыць у адраджэньне беларускай мовы і ўпэўнены, што сёньня беларуская мова — гэта мова інтэлектуальнай эліты Беларусі.

Ягоная сяброўка Гануська размаўляе па‑беларуску з 15 гадоў. Яна стамілася вагацца паміж дзьвюма мовамі і аддала перавагу роднай. «Беларускамоўнаму чалавеку, — лічыць Ганна, — складана справіцца зь ціскам натоўпу». Ганна лічыць, што трэба трымацца сваёй пазыцыі, а людзям, якія падменьваюць паняцьці, раіць чытаць паболей патрэбных кніг. Яна шчыра радуецца, калі чуе ў грамадзтве беларускую гутарку. Пазытыўны і добры настрой Гануська раіць шукаць у музыцы… безумоўна, беларускамоўнай.

«Родная — беларуская, разговорная — русская»

«Якая мова для Вас родная?», «На якой мове вы размаўляеце ў паўсядзённым жыцьці і чаму?». Шукаючы праўду, мы накіраваліся на звычайныя вуліцы Менску з сацыялягічным апытаньнем. Вынікі атрымаліся наступныя:

родная мова / паўсядзённа размаўляюць

беларуская — 53 %, па‑беларуску — 3 %
расейская — 35%, па‑расейску — 79%
расейская і беларуская — 8%,
па‑расейску і па‑беларуску — 11%
украінская — 1%, на «трасянцы» — 7%
польская — 1 %, пэрсыдзкая — 2%

Па‑беларуску не размаўляюць, таму што:

«Беларуская мова дрэнна выкладаецца ў школах» — 16 %
«УСЕ размаўляюць па‑расейску» — 65 %
«Не вывучаў(ла) беларускай мовы» — 15 %
«Не задумваўся» — 1 %
3 % размаўляюць па‑беларуску

Гіт‑Парады

Калі вы вырашылі размаўляць па‑беларуску:

Для пачатку скажыце сабе гучна, што гэта назаўжды, і — наперад.

1. Па першым часе, хутчэй за ўсё, вы будзеце думаць па‑расейску, таму ваша мова будзе няскладнай, непрыгожай і падобнай да «трасянкі». Цурацца гэтага ня трэба. Нават у лепшых кухараў першы блін — сабаку.
2. Знайдзіце сабе кола сяброў, якія будуць размаўляць з вамі па‑беларуску. Разам і сьмялей і весялей. Знайсьці аднадумцаў можаце ў розных клюбах, на форумах.
3. Слухайце болей беларускай музыкі. Тут усё залежыць ад густу, але ня толькі N.R.M. сьпяваюць па‑беларуску, але нават гурт «Краски»…
4. Чытайце як мага больш беларускай літаратуры розных жанраў, розных стыляў і эпох, ня менш як 30—40 хвілін штодзень перад сном.
5. Вывучыце 2—3 фразы (альбо прыдумляйце кожны раз новыя!), якімі б вы маглі адбіцца ад вельмі надакучлівых людзей, якія будуць вас пераконваць, што «беларуская мова не самастойная мова» і што «ніхто цяпер на ёй не размаўляе, таму ты, маўляў, не выдурняйся».

Майце на ўвазе, што часам вас могуць не зразумець і нават абразіць. Але праўда на вашым баку. Вы маеце Божае і канстытуцыйнае права размаўляць па‑беларуску. А тым, хто ўпарта вас не разумее, можаце параіць купіць слоўнік. І памятайце, той хто хоча, той усё зможа. Наперад!

Шукаем аднадумцаў

Тут пералік толькі малой часткі клюбаў і сайтаў, да якіх вы можаце зьвярнуцца. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на любым пошукавіку (ці то yandex.ru, ці то google.by).

Сэмінары для моладзі пры ТБМ ім. Ф.Скарыны
Сэмінары прадугледжваюць выступленьне вядомых навукоўцаў пісьменьнікаў і паэтаў з культурна‑гістарычнай тэматыкай; абмеркаваньне; выязныя сустрэчы па мястэчках Беларусі.
Даведкі: г.Менск, вул.Румянцава, 13; тэл. 284‑85‑11

Клюб дэбатаў
Весьці спрэчку па‑беларуску і па‑джэнтэльмэнску можна навучыцца тут.
Менск, вул.Няміга, 30, аўд. 21 (Інстытут Правазнаўства) штопятніцу а 19 гадзіне.
Даведкі: (8029)778‑95‑59 (Аляксей), (8029)511‑0642 (Вера).

Этнаклюб
Вывучаць беларускія традыцыі, шанаваць, помніць, разьвіваць сваю культуру дапамогуць тут.
Даведкі: (8029)763‑65‑60.

studenty.by — гэта інфармацыйны рэсурс для актыўных людзей — студэнтаў і студэнтаў па жыцьці (па настроі, стылі жыцьця), а таксама пляцоўка для рэалізацыі творчых ідэяў. Наведнікі чэрпаюць натхненьне ў студэнцкіх часах — бо для кожнага зь іх студэнцтва — незабыўны час. Час пошуку ўсяго новага, час выпрабаваньняў, час навучаньня, які паказвае, што вучыцца насамрэч трэба ўсё жыцьцё, час прамацваньня глебы для самастойнага жыцьця, поўнага прыгодаў, шчырых сяброў, незабыўных уражаньняў.

belmov.org — сайт, які прадстаўляе зьяднаньне беларускай моладзі ў ЗША. Адной з мэтаў праекту ёсьць адраджэньне беларускай мовы і культуры (выданьне газэт і кніг, арганізацыя і правядзеньне выставаў беларускіх мастакоў, усталяваньне помнікаў вядомым беларусам).

pravapis.org — самы папулярны сайт пра беларускую мову сярод ангельскамоўных сайтаў, а таксама адзін зь лідэраў сярод беларускіх ўэбсайтаў, прысьвечаных беларускай мове. На сайце вы таксама можаце даведацца пра кніжныя навінкі й набыць выбраныя кнігі з кнігарняў Amazon (па‑ангельску) і OZ.by (па‑беларуску ды па‑расейску) пра Беларусь і беларускую мову.

Беларуская палічка — лінгвістыка, філязофія, гісторыя, культура, літаратура — усё гэта і ня толькі вы знойдзеце тут.



«Якія вы ўсе беларускія дзяўчаткі», — прамовіў мужчына, пачуўшы маю гутарку зь сяброўкай па‑беларуску.
«Ня ўсе, толькі дзьве… — прыслухоўваючыся, азірнулася я. І дадала: — Але тэндэнцыя ўжо ёсьць».



У сёньняшняй сытуацыі зь беларускай мовай можна абвінавачваць настаўнікаў, грамадзтва, тэлебачаньне… А можна пачаць зь сябе.

Раніцай разьвешу фіранкі, гляну на сонейка і сустрэчнаму скажу: «Здароў! Размаўляй са мной па-беларуску».

Адар’я Гуштын, Менск
Наша Ніва

 2007-04-04 15:18:20 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1586
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі