Вікіпэдыя тарашкевіцай зьнішчаная

У аўторак з раніцы наведнікі беларускай старонкі Вікіпэдыі былі нямала зьдзіўленыя, не пабачыўшы на рэсурсе аніводнага матэрыялу. Пры націсканьні на спасылкі ў зьмесьце, выскоквала фраза: «Зараз тэкст на гэтай старонцы адсутнічае. Вы можаце пашукаць гэтую назву ў іншых старонках альбо рэдагаваць гэтую старонку».

«Ад самага пачатку беларуская вэрсія Вікіпэдыі была створаная клясычным правапісам, ‑‑ кажа адзін зь яе аўтараў Вячаслаў Радзівонаў. — Празь некаторы час утварылася група прыхільнікаў афіцыйнага правапісу. Ніхто не забараняў ім разьмяшчаць на Вікіпэдыі артыкулы наркамаўкай. Яны і пачалі паціху рабіць такія матэрыялы, але іх не задавальняла, што інтэрфэйс Вікіпэдыі быў «тарашкевіцай». Пасьля чаго зьявілася група раскольнікаў, іх усяго чалавек пяць, якія пажадалі стварыць сваю вэрсію Вікіпэдыі. У жніўні летась прыхільнікі наркамаўкі рабілі запыт кіраўнікам Вікіпэдыі на стварэньне старонкі на «наркамаўцы», але ў выніку галасаваньня, якое доўжылася амаль да канца 2006 году, ім было адмоўлена».

Тады ж прыхільнікі «наркамаўкі» стварылі свой праект, гэтак званы інкубатар, дзе разьмяшчалі артыкулы напісаныя афіцыйным правапісам, усяго яны стварылі 3 565 артыкулаў. (Клясычным правапісам было больш за 6000 артыкулаў.)

Нядаўна былі зьмененыя правілы падачы заявак на стварэньне Вікіпэдыі, цяпер ня трэба галасаваньне, а ўсё вырашае фонд Вікімэдыі, які забясьпечвае працу Вікіпэдыі. 27 сакавіка праграміст з Горадні Юры Тарасевіч паведаміў, што іхны «інкубатар» пераходзіць на новы адрас Галоўная старонка, дзе дагэтуль разьмяшчалася старонка беларускай Вікіпэдыі, напісаная «тарашкевіцай», такое рашэньне прыняў фонд Вікімэдыя. Вячаслаў Радзівонаў разводзіць рукі: «Чаму на месца нашай Вікі паставілі іхную — невядома!».

На стан 14:00 27 сакавіка галоўная старонка беларускай Вікіпэдыі мела ўжо інтэрфэйс аформлены «наркамаўкай». Там жа напісана [стыль, лексыка, граматыка захаваныя ‑‑ НН.]:

«Увага. Гэта беларускамоўны праект, якая робіцца выключна ў нарматыўнай беларускай мове. Пастановаю уладаў Вікіпедыі ён перанесены пад гэтую даменную назву. Гэта не ранейшы праект be.wikipedia.org. Папярэдняе змесціва, з прычыны неадпаведнасці тэхнічным стандартам, якімі кіруецца Вікіпедыя, перанесена ў асобны раздзел, лёс і назва якога будуць удакладняцца ‑‑ уладамі Вікіпедыі. Калектыў гэтага праекту не робіць такіх пастаноў і не мае на іх уплыву. Нам не паведамілі загадзя, гэтаксама як і вам. А тыя, хто ананімна вандаліць тут, не робяць нічога карыснага, і, паводле неафіцыйнай інфармацыі, нават шкодзяць, прычым менавіта «клясычнаму» праекту. Калегі вікіпедысты, мы добра ведаем, што шмат каму беларуская мова не мова, калі яна нарматыўная ‑‑ дык, калі ласка, агледзьцеся, ці вы сапраўды хочаце супрацоўнічаць у праекце, які прынцыпова працуе толькі ў нарматыўным варыянце беларускай мовы».

Такім чынам, па‑ранейшаму ніхто ня ведае, куды дзеліся звыш 6 тысяч артыкулаў, якія былі разьмешчаныя на ранейшай старонцы Вікіпэдыі. Калі яны былі зьнішчаныя, то гэта будзе найбольшы выпадак інтэрнэт‑вандалізму ў гісторыі беларускага сеціва.

Адзін з ініцыятараў пераводу вікіпэдыі на афіцыйны правапіс, Юры Тарасевіч з Горадні, паабяцаў даць нам камэнтар сёньня ўвечары.

Зьміцер Панкавец
Наша Ніва

 2007-03-27 10:25:00 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1586
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі