У Верхнім горадзе пашыраецца “экскаватарная археалёгія”

На думку экспэртаў, гістарычнаму цэнтру Менску пагражае небясьпека поўнага зьнішчэньня. Наш карэспандэнт таксама пераканаўся: археалягічныя і рэстаўрацыйныя працы ў Верхнім горадзе пастаўленыя на “экскаватарны канвэер”. Ён прайшоўся па Верхнім Горадзе разам з археолягам Сяргеем Тарасавым.

Былы кіраўнік аддзелу археалёгіі сярэднявечча Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Сяргей Тарасаў калісьці нямала часу прысьвяціў вывучэньню залеглых пад тоўшчамі Верхняга гораду культурных пластоў. Пасьля таго, як яго выгналі зь Інстытуту, ён прыходзіць да старых муроў толькі ў якасьці “гіда”:

“Мы зараз у двары будынка былой вуліцы Бакуніна, цяпер Кірыла і Мятоды, 8. Гэта ўсё раён Гандлёвай вуліцы, добра вядомыя нам плошча і памяшканьні. Магутнасьць культурных археалягічных напластаваньняў тут дасягае чатырох і болей мэтраў. Чым яшчэ цікавы будынак? Ва ўваходзе вось з гэтага ганку калісьці знаходзілася менская археалягічная калекцыя, тая самая, якую потым перавезьлі на вуліцу Рыбалкі, пасьля чаго яна зьнікла на сьметніку ў Калядзічах. А тое, што бачым, гэта выдаткі заплянаванага тут будаўніцтва забаўляльнага цэнтру. І вось гляджу, што проста выкапалі экскаватарам здаравенны катлаван, вось відавочныя сьляды экскаватару. А гэта тое, што трэба было разьбіраць рыдлёўкамі, з самага верху, праводзіць археалягічныя дасьледаваньні. Не нагляд, а ўжо дасьледаваньні, таму што самы магутны і цікавы пласт – гэта XVII-XVIII стагодзьдзі. Як і на ўсёй Гандлёвай вуліцы”.

Блукаючы паміж наваленымі бульдозэрам кучамі “культурных пластоў”, спадар Тарасаў раз-пораз спыняецца і ўздыхае: лёс археалягічнай калекцыі могуць падзяліць муры, прылеглыя да кляштару бэрнардынаў XVII стагодзьдзя. У плянах гарадзкіх уладаў – пабудова ў сярэднявечным квартале забаўляльнага цэнтру з 5-зоркавым гатэлем. Паводле экспэртаў, якім удалося пабачыць праектную дакумэнтацыю на засваеньне вуліц Гандлёвай, Гэрцэна, Кірылы і Мятоды, гатэль мае разьмясьціцца якраз на старых мурах:

“Рэальна на сёньняшні дзень нічога больш старога мы ў Менску ня маем. Больш старажытны, безумоўна, кляштар і касьцёл дамініканцаў, але ён цалкам зьнішчаны, і на ягоных падмурках хоць часткова, але тыльнай, задняй часткай стаіць Палац рэспублікі. Ну, і канешне, Сьвята-Духаўская царква XVII стагодзьдзя. Але ад яе толькі падмуркі захаваліся, і то яны ляжаць у зямлі. Больш там нічога няма, сёньня там пусты пляц і аўтамабільная стаянка. Вось, уласна кажучы, і ўсё. Так што, такіх будынкаў насамрэч няма”.

Зусім ня выключана, што цяперашняе пакаленьне менчукоў бачыць бясцэнныя пабудовы і падмуркі (а ўзрост некаторых набліжаецца да 400 гадоў) апошнія месяцы. З улікам тэмпаў працы, распачатай на тэрыторыі, наскрозь працятай гісторыяй, абяцаньні кіраўнікоў Менгарвыканкаму за два гады да “непазнавальнасьці” зьмяніць цэнтар сталіцы не падаюцца чымсьці невыканальным. А гэта, паводле археоляга Сяргея Тарасава, прывядзе толькі да аднаго – да страты, бадай, апошняй выспы сярэднявечча ў Менску:

“Калі мы кажам пра ўрбаністычную спадчыну, цікава тое, як натуральным чынам фармавалася гарадзкое асяродзьдзе – архітэктурнае, ляндшафтнае; рэгіянальнае заніраваньне гораду, то бок, якія часткі гораду якім патрэбам адпавядалі. Безумоўна, калі нешта аднаўляецца, дык разам з ляндшафтам, іначай не адчуецца гісторыя ў горадзе. А яна павінна пачынацца з таго ж Замчышча, з пакручастых вулачак, зь Нямігі, якая працякала пад нагамі і на якой былі масткі. Можна і сёньняшнімі сродкамі рабіць, у сучасным выглядзе, але каб заставалася адчуваньне старасьветчыны, Старога гораду. Бо калі толькі арыентавацца на тое, што пачалі пракладаць пасьля вайны, гэта памылкова. Шчыра кажучы, усё пачалося яшчэ ад Расейскай імпэрыі, з загаду Кацярыны аб перапраектаваньні старажытных гарадоў. Яна лічыла, што ў тым ліку і беларускія гарады не адпавядаюць “зручнасьці пражываньня”.

Напярэдадні ў інтэрвію Радыё Свабода намесьнік начальніка ўпраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі сказаў, што яго ведамства ня мае праектнай дакумэнтацыі перабудовы на сучасны лад тэрыторыі, прылеглай да ансамблю кляштару бэрнардынаў. Аднак, паводле іншых дадзеных, згаданае ўпраўленьне сёлета ў студзені дало дазвол інстытуту “Мінскпраект” на правядзеньне навукова-дасьледчых і праектных працаў дамоў № 6 і 8 па вуліцы Кірыла і Мятоды. Згодна з плянамі забудовы, менавіта на муры XVII-XVIII стагодзьдзяў “ляжа” басэйн элітнага гатэлю.






Узор “экскаватарнай” археалёгіі.






На месцы зруйнаваных дамоў на вуліцы Герцэна паўстаюць “катэджы”.






Духоўна-адукацыйны цэнтар пашырае свае межы.






Чарговы кандыдат на радыкальную “рэстаўрацыю”.






“Минская спадчына” дбае пра менскую спадчыну.


Радыё Свабода

 2007-03-22 12:54:35 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1586
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі