«Яе называлі беларускай»

Наста Лісіцына была адзінай школьніцай на ўвесь савецкі Менск пачатку 80‑х, якая навучалася па‑беларуску.

Пра Насту Лісіцыну мне калісьці распавёў прафэсар Лявон Баршчэўскі. Як ён сам натхніўся яшчэ ў Наваполацку яе прыкладам і таксама адстаяў права навучаньня сваёй дачкі па‑беларуску. Палітык Вінцук Вячорка ведаў бацьку той школьніцы — Мікалая Лісіцына, але кантакт даўно згубіўся. Мастак Алесь Цыркуноў быў на пахаваньні маці дзяўчыны ў 1985 г., кажа, што гэта было першае пахаваньне ў Менску пад бел‑чырвона‑белым сьцягам. Казалі, што цяпер Наста ў Вільні. Празь сям’ю Вітушкаў дазналіся, што яна вярнулася ў Менск.

Наста пайшла ў першую клясу ў 1980 г. Як усе, у звычайную сярэднюю школу. Яе бацькі марылі, каб дачка атрымала адукацыю па‑беларуску. Жаданьне на той час абсалютна нерэальнае, бо ў школах нават беларускую літаратуру выкладалі па‑расейску, а ад вывучэньня мовы вызвалялі на першае ж патрабаваньне бацькоў вучня. Лісіцыны пайшлі адваротным шляхам. І Наста на пачатку 80‑х стала адзінай беларускамоўнай вучаніцай на ўсю сталіцу.

«Наша Ніва»: Ці памятаеш, зь якімі перашкодамі сутыкаліся бацькі?

Наста Лісіцына: Спачатку ім казалі, што няма беларускіх падручнікаў і настаўнікаў, якія добра валодаюць мовай, і што для адной вучаніцы немагчыма скласьці адмысловы расклад. Год пайшоў на пошук кнігаў, людзей, на напісаньне заяваў і абыходжаньне ўсіх магчымых інстанцыяў. У гэты час я сядзела дома, наведвала толькі агульныя ўрокі — працу, фізкультуру, маляваньне. Знайшліся паступова і настаўнікі, і падручнікі, і расклад зрабілі адмысловы. Так я і правучылася да канца школы.

«НН»: І якім чынам праходзілі заняткі?

НЛ: Разам з клясай я наведвала агульныя ўрокі кшталту фізкультуры. Асноўныя прадметы мне выкладалі асобна. Была ў клясе адна, і расклад урокаў быў складзены такім чынам, што настаўнікі маглі і ў клясах выкладаць, і мне таксама.

«НН»: Ці хапала ў настаўнікаў ведаў, каб выкладаць тую ж матэматыку па‑беларуску?

НЛ: Як пачалі навучаньне, дык ведаў хапала хіба ў настаўніцы па беларускай мове. Астатнія вучыліся разам са мной, разам тэрміны перакладалі з расейскай. Зь цягам часу стала прасьцей, беларуская — гэта ж не кітайская, ўрэшце.

«НН»: Як ты пачувалася сярод іншых дзяцей, сяброў. Ці не дражнілі?

НЛ: Давялося шмат чаго перажыць. І байкот абвяшчалі, дражнілі «беларускай». Настаўнікі тут ігралі ня надта добрую ролю: яны былі пасярэднікамі між мной і астатняй клясай, але нічога не рабілі, каб залагодзіць гэты канфлікт. Прыходзіла дамоў, плакала, перажывала. Але ніколі ня думала пра тое, каб кінуць беларускамоўнае навучаньне. Адно ад аднаго не залежала. Бацькам было цяжэй, бо яны змагаліся на іншым узроўні. Дырэктарка была дэпутатам Вярхоўнага Савету, таму наша гісторыя выйшла далёка за межы школы. Пётра Краўчанка, на той час сакратар менскага гаркаму КПБ, прыходзіў да мяне ў клясу, каб спраўдзіць, ці ўсё ў мяне нармальна з галавой, ці сапраўды я магу зьвязаць два словы па‑беларуску.

«НН»: Дык што, выходзіць, улады скарыліся перад жаданьнем тваіх бацькоў?

НЛ: Саступілі, але ціснулі пастаянна. Бацькоў хацелі пазбавіць правоў, у вар’ятню спрабавалі ўпекчы. Памятаю, мне гадоў 14 было. Сядзела адна ў хаце ўвечары, і тут званок у дзьверы. Пытаюся: «Хто там?» За дзьвярыма: «Насьценька, гэта дырэктар школы. Хачу з табой пагаварыць». Я і адамкнула, а там такі натоўп — і ўсе гэтыя людзі ў кватэру заходзяць (потым аказалася, што прадстаўнікі Міністэрства адукацыі). І пачалі мяне распытваць: а як урокі робіш, а хто табе дапамагае і г.д. Добра, што бацька з маці прыйшлі — павыкідалі іх з хаты.

«НН»: Ці адчувала ты сваю нейкую непадобнасьць да іншых, абранасьць?

НЛ: Дзеці пра гэта ня думаюць. Я была такая ж сама, як і ўсе: хадзіла на нагах, пісала рукамі, чытала кнігі. Нейкай вывіхнутай не пачувалася. Іншая справа, для самога савецкага ладу — гэта было чамусьці дзікунствам. Цяпер жа бацькі вучаць сваіх дзяцей у трох мовах, і ніхто ня кажа, што яны нейкія не такія. Зрэшты, і да гэтага часу ў некаторых галовах нічога не зьмянілася.

«НН»: Калі б можна было вярнуць час, ці пагадзілася б ты на такі лёс?

НЛ: Асабіста я не шкадую. Мне было значна цікавей вучыцца, чым шмат якім маім аднагодкам. Мне шкада бацькоў. Я пахавала маці ў 16 год — на яе здароўі вельмі адбілася ўся гэтая гісторыя. Калі б я ведала, што бяз гэтых змаганьняў яна пражыла б больш, зрабіла б усё, каб яна ня ўмешвалася...





Потым Наста паступіла ў Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа. А ў 1991 г. яна зьбіралася паступаць на філялягічны факультэт БДУ. Тагачасная міністарка адукацыі Людміла Сухнат напісала ліст рэктару БДУ Капуцкаму з просьбай залічыць Насту Лісіцыну як першую выпускніцу першае беларускамоўнае клясы сталіцы на факультэт без іспытаў. Наста супакоілася і ўжо бачыла сябе студэнткай, але ў сьпісах тых, хто быў залічаны на курс, ня ўбачыла свайго прозьвішча. У рэктараце патлумачылі, што для іх усе роўныя, а міністар для іх — ня ўказ. Так Наста апынулася ў Вільні — там акурат аднавілі беларускі пэдагагічны факультэт, а Ўладзімер Колас даў ёй выдатную характарыстыку. Па сканчэньні вярнулася ў Менск. Цяпер Наста працуе ў рэклямным бізнэсе і мае трохгадовага сына. Упэўненая, што яму будзе прасьцей, чым маці, у сэнсе беларускага навучаньня.

Размаўляў Сяргей Будкін
Наша Ніва

 2007-03-15 14:22:30 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1586
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі