Пошук! 11сакавіка нас чакае гульня па Фрунзенскім!!!
Што такое ПОШУК? Гэта гарадскі экшн з разгадваньнем велізарнай колькасці рэбусаў і загадак, вар'ятнымі прабежкамі і шпацырамі па горадзе і пазнаваннем, здавалася б, такіх знаёмых месцаў нашай сталіцы! Іста гульні складаецца ў тым, што неабходна за абмежаваны час выканаць пакет з N-нага ліку заданьняў. Чым хутчэй і правільней каманда выканае іх , тым больш у яе шанцаў на перамогу! Камандай лічыцца згуртаваны калектыў з 3-8 чалавек, нададзены неардынарнай фантазіяй. Па ходзе гульні камандам прыходзіцца ездзіць, хадзіць, бегаць, поўзаць, увогуле, напал запалу забясьпечаны.
Ідэя такога праэкту зарадзілася амаль каля двух гадоў таму, калі мінуў ПОШУК -1. Зьявілася думка стварыць гульню, дасціпную для любых пластоў і саслоўяў. Напрыклад, у правілах напісана, што карыстацца асабістым аўтатранспартам забаронена! Гульня атрымалася разьлічанай на студэнцкія масы, Але, у прынцыпе, гуляць у яе можна ўсім! ПОШУК нумар 1 мінуў хутка, волка і дажджліва - на той момант не было прыдумана ні правілаў, ні самой структуры гульні. Але гледзячы на шчасьлівыя твары першых каманд, якія каля 4 гадзін насіліся па горадзе, мы зразумелі, што трэба працягваць. Спачатку правялі яшчэ адну выпрабавальную гульню, а затым сабралі сваю каманду і распрацавалі структуру, правілы, канцэпцыю. Мы жадалі адысці ад ідэі ўсім вядомай СУТЫЧКІ, і даваць усе заданні адразу на рукі. Такім чынам, для ўдзелу ў гульні неабходнымі атрыбутамі былі мабільны (а лепш некалькі) і сама каманда!
Мы вырашылі зладзіць чэмпіянат па горадзе Менску - ахапіць такім чынам усе раёны і ў канцы вызначыць пераможца ў фінальнай гульні - вар'яцкім экшэне па ўсім горадзе!
За час правядзеньня гульняў здараецца мноства пацешных розных неспадзяванак. Заўсёды вельмі цікава, як пойдзе ход развагі каманды, наколькі хутка яны знойдуць разгадку, якая амаль усюды ўтоеная на паверхні. Што датычыцца пазнавальнай функцыі нашага праекту, дык камандам прыходзілася ездзіць і ў Музэй камянёў ва Ўручча, і шукаць мемарыяльныя дошкі вядомых людзей Менска, пабываць у Лошыцкім парку, і гэтае яшчэ толькі пачатак! Людзі лічылі шпалы на дзіцячай чыгунцы, шукалі на вакзале людзей, які едуць на Кубу, ды шмат яшчэ розных рэчаў адбывалася!!! І шматлікае яшчэ адбудзецца!!!!
Ужо праведзена тры гульні адпаведна па Першамайскім, Ленінскім, Аўтазаводскім і Цэнтальным раёнах. А 11сакавіка нас чакае гульня па Фрунзенскім!!! Зарэгістраваць каманду вы можаце на сайце poszuk.info Мы будзем вельмі радыя бачыць вас усіх у нас на гульні. Таксама на сайце вы можаце азнаёміцца з вынікамі папярэдніх гульняў, паслухаць інтэрвію каманд і шматлікае іншае.
Мы не стаім на месцы - мы стала разьвіваемся: хутка запрацуе наш форум, зьявіцца новая фотагалерэя. Мы спрабуем рабіць усё магчымае, што залежыць ад нас, каб наша гульня набірала абарачэнні!
Адрас праекта ў інтэрнэце: poszuk.info