Ствараецца музэй Манюшкі

Днямі такое рашэньне прынялі ўрады Літвы й Польшчы.

Супрацу па стварэньні музэю Станіслава Манюшкі вядуць Міністэрства культуры Польшчы й самаўрад Вільні. Музэйны цэнтар у гонар нашага славутага кампазытара мае паўстаць у адным з найпрыгажэйшых куткоў старое Вільні, побач з касьцёлам Сьвятое Кацярыны, пры цьвінатры якога месьціцца стары сквэр імя Манюшкі. Гэты сквэр яшчэ з пазамінулага стагодзьдзя ўпрыгожвае помнік кампазытару, створаны скульптарам Балзункевічам.

Манюшка нарадзіўся ў фальварку Убель (цяпер Чэрвеньшчына) у шляхецкай сям’і. Шматкроць гасьцяваў у родавым кубле Манюшкаў, у Сьмілавіцкім палацы. У Менск ён пераехаў разам з бацькамі, якія прыбылі сюды, каб наглядаць за вучобай сына. У Менску сям’я Манюшкаў жыла з 1831 да 1837 г. — пэўны час на рагу вуліц Валоцкай і Дамініканскай (Інтэрнацыянальнай і Энгельса), у доме Клімкевіча, а потым на Высокім рынку, у доме Паляковай. Дом Манюшкаў у Менску, яшчэ болей, чым у Убелі, быў напоўнены атмасферай культурнага жыцьця. Маці сьпявала і іграла на фартэпіяна, ладзіла ў сваім доме музычныя вечарыны, запрашаючы музыкантаў і артыстаў, якія гасьцілі ў Менску. Частым госцем у Манюшкаў бываў у тыя часы музыкант і літаратар Пётр Карафа‑Корбут, а таксама кіраўнік мясцовага аркестра і настаўнік музыкі Дамінік Стэфановіч.

А зь Вільняю Манюшку лучылі 18 гадоў жыцьця. Тут ён перадусім працаваў арганістам у старажытным касьцёле Сьвятога Яна пры ўнівэрсітэце. Гэты касьцёл у свой час выбудаваны быў паводле праекту слыннага дойліда зь Менску, Яна Франкевіча. А арган у ім, на якім музыцыраваў Станіслаў Манюшка, быў прывезены сюды з… Полацку, з сабору Сьвятога Стафана, што расейцы перарабілі пасьля 1831 году на царкву. Такім чынам, старасьвецкі полацкі арган набыў другое жыцьцё, у якое ўклаў сваю душу Манюшка. Тут упершыню прагучала славутая Літанія Вастрабрамская, што лічыцца адным з найлепшых твораў кампазытара й дасёньня выконваецца ў нашых касьцёлах.

Апалёнія Сакалоўская, прэзідэнт Цэнтру Культуры Польскай у Літве імя Манюшкі, кажа: «Гэта такая выбітная постаць, якая ўславілася ня толькі ў Вільні, але таксама ў Эўропе, у Нямеччыне, дзе вучыўся кампазытар, у Парыжы, а нават у Пецярбургу. Музэй Станіслава Манюшкі будзе інтэгральнай часткаю культураў літоўскай, польскай ды беларускай, бо экспазыцыйнымі сродкамі будзе ўвасабляць і перадаваць досьвед партыятызму, пачуцьця супольнасьці й павагі, не зважаючы на адрозьненьні. Гэта будзе вялікі асяродка культуры.». Ініцятыву горача падтрымаў мэр Вільні, Артурас Зуокіс. Такім чынам, дзякуючы намаганьням літоўскіх і польскіх урадоўцаў музэйны цэнтар стане насамрэч паважным цэнтрам культуры. Як сьцвяржаюць самі арганізатары праекту, паводле сваёй мэты, новая інстытуцыя мусіць кшталціць дзяцей і моладзь, а таксама будзе мець ітэграцыйную праграму, што мае лучыць тры нацыі – беларускую, польскую й літоўску. Тут будуць праводзіць міжнародныя музычныя конкурсы, канфэрэнцыі, спатканьні, сымпозіюмы.

«Гэта будзе аазіс пабудовы паразуменьня паміж рэпрэзэнтантамі розных культураў. Думка, што праводзім, адна: «Шмат культураў – адна айчына!»—кажа спадарыня Сакалоўская.

Бо менавіта пад клапатлівым крылом Дамініка Стэфановіча Манюшка атрымоўваў музычную адукацыю ад дванаццаці да шаснаццаці гадоў жыцьця, менавіта Стэфановіч падрыхтаваў яго да засваеньня кампазітарскага майстэрства ў Рунгенхагена ў Берлінскай кансэрваторыі. Наладжаныя ў юнацкія гады пражываньня ў Менску кантакты і знаёмствы аказаліся вельмі трывалымі і працяглымі. Пасля заканчэньня вучобы ў Бэрліне, жывучы ў Вільні, Манюшка яшчэ некалькі разоў прыязджаў ў Менск, дзе ў яго было шмат знаёмых і сяброў.

Сяброўства лучыла яго з беларускім пісьменьнікам Вінцэнтам Дуніным‑Марцінкевічам. У 1841 г. у Менску была пастаўленая аперэта «Рэкруцкі набор» на музыку Манюшкі й словы Дуніна‑Марцінкевіча. У час знаходжаньня ў Менску ў 1843 г. Манюшка па заказу мясцовага тэатра піша музыку да драмы «Каспар Хаўзер» Анісье, Буржуа і д’Эпьеры. У Менску ён быў тым годам яшчэ раз, калі тут трупа Шмідкопфа ўпершыню паставіла аперэту Манюшкі «Латарэя».

Дунін‑Марцінкевіч з’яўляецца таксама аўтарам лібрэта такіх твораў Манюшкі, як опера «Чарадзейная вада», аперэта «Спаборніцтва музыкаў». А 155 гадоў таму й выбітны твор эўрапейскае музычнае культуры — 2‑актавая опера «Сялянка» («Ідылія»), упершыню пастаўленая ў гарадзкім тэатры Менску ў 1852 г., а ў 1853–1855 гг. у Бабруйску, Віцебску, Нясвіжы. З гэтай падзеі пачынае свой адлік гісторыя беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Пазьней Манюшка штогод прыязджаў у Менск. Апошні раз ён наведаў Менск у 1864 г., калі ўжо быў вядомым і вельмі шанаваным кампазітарам.

Некалі шыкоўная рэзідэнцыя Манюшкаў у Сьмілавічах цяпер у руінах. Даўно няма касьцёлу ў былым Ігумене, дзе хрыцьцілі Станіслава Манюшку, а пра былы Ўбельскі фальварак нагадвае нам толькі літаграфія Напалеона Орды… У 1986 годзе ў Менску дайшла чарга і да гістарычнага будынку гарадзкога тэатру. Тады ўпершыню беларуская моладзь з транспарантам «Руйнуюць помнік беларускай культуры» выйшла абараняць тэатр. Але марна. Будынак зруйнавалі, а моладзь зьбілі. А летась на падмурках будынку, дзе пачалася гісторыя нацыянальнага тэатру, збудавалі гатэль. На жаль, і ягоны бацькоўскі дом на рагу Інтэрнацыянальнай і Энгельса быў колькі гадоў таму зьнішчаны «рэстаўратарамі», падчас прыстасаваньня яго пад кафэ‑бар. На ацалелай вонкавай сьцяне, праўда, прымацавалі мэмарыяльную табліцу ў гонар славутага земляка. Але… летам яе ўпарта застаўляюць парасонамі таго кафэ‑бару. Ні пра які музэй Станіслава Манюшкі ў Беларусі няма й гаворкі.

Сяргей Харэўскі

Наша Ніва

 2007-02-26 13:44:21 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі