200 гадоў Напалеону Орду

Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павету Менскай губэрні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасьцейшчыне) у сям'і маршалка шляхты Кобрынскага павету, інжынэра-фартыфікатара Міхала Орды, які даў сыну імя францускага імпэратара.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі лінгвіст. Напалеон Орда першым пачаў перакладаць паэзію аўтараў-ліцьвінаў. На францускую. У Парыжы. На эміграцыі. Сябра Адама Міцевіча, ён быў ягоным нястомным папулярызатарам. Выдаў першы, у 1856 г., падручнік польскае мовы для замежнікаў. Вызначыўся Орда і ў галіне літаратурнай дзейнасці: пісаў шматлікія артыкулы пра выдатных людзей і цікавыя мясціны.У 1839 г. Н. Орда прыняты ў Польскае гістарычна-літаратурнае таварыства.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі музыколяг ці кампазытар. Піяніст і кампазытар Напалеон Орда ў сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскае оперы ў Парыжы. Разам зь сябром, Фрэдэрыкам Шапэнам, ён багата зрабіў для папулярызацыі нашае айчыннае музычнае культуры ў Эўропе. Музычныя творы самога Орды, асабліва палянэзы, мазуркі й вальсы, вылучаюцца самабытным і вітруозным стылем. Слава, грошы й спакойнае жыцьцё ў вясёлай францускай сталіцы былі гарантаваныя. Н. Орда ствараў рамансы і песьні на словы С. Вітніцкага і А. Плуга, выдаў «Альбом твораў польскіх кампазытараў» (1838). Орда стаў аўтарам славутае "Граматыкі музыкі", што выйшла ў 1873 г. ды была высока ацэнена Станіславам Манюшкам, які лічыў Орду сваім настаўнікам.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі архітэктар ці рэстаўратар. Бо Орда шмат падарожнічаў па ўсёй Беларусі, нястомна рабіў архітэктурныя шкіцы найбольш значных помнікаў, замалёўкі мясьцінаў, зьвязаных з жыцьцём выбітных асобаў, славутых помнікаў старасьвеччыны. У Парыжы Орда атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі вядомага майстра архітэктурнага пэйзажу П'ера Жэрара, які і вызначыў яго мастацкі жанр.Альбомы ягоных літаграфіяў зьмяшчаюць больш за 200 твораў, прысьвечаных славутым мясьцінам Беларусі. Малюнкі вызначаюцца дакумэнтальнасьцю, праз што маюць вялізарную каштоўнасьць для дасьледчыкаў архітэктуры. Бо многія помнікі й захваліся толькі ў ягоных акварэлях ды малюнках.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны гісторык. Бо перадусім Напалеон Орда быў адважным правадыром паўстанцаў-патрыётаў. Яшчэ падчас сваёй вучобы ў Сьвіслацкай гімназіі ён далучыўся да тайнага студэнскага таварыства "Заране". А падчас вучобы ў Віленскім унівэрсытэце прыцягваўся да палітычнага дазнаньня. Унівэрсітэт здольны студэнт не скончыў — у 1827 г. быў адлічаны за прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства. Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволеньня вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але застаецца пад наглядам паліцыі і самастойна завяршае сваю адукацыю.

Падчас паўстаньня 1830-31 гг. ён камандаваў партызанскім атрадам. Ён становіцца, урэшце, стралком чацьвёртага палка коннае гвардыі Літоўскага корпусу ў Польшчы й нават вызначаецца ў бітве пад Коцкем і атрымлівае вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) і чын капітана паўстанцкай арміі. Пасьля задушэньня паўстаньня эміграваў у Францыю. Толькі ў 1856 г., па амністыі, жыў у родных Варацэвічах. Але напярэдадні паўстаньня Каліноўскага раптам заняўся маляваньнем. У 1862-63 гг. Напалеон Орда жыве то ў Горадні, то ў Вільні, то ў Пінску, потым на Валыні. У самы разгар вайны з расейцамі, да канца 1864 году, ён мэтадычна аб’яжджае ўсе раёны найбольш актыўных баявых дзеяньняў і... малюе краявіды. Вось такі сабе знайшоў занятак у 57 (!) гадоў вэтэран-патрыёт: пачаў маляваць памятныя мясьціны й шэдэўры беларускага дойлідзтва... Акурат там, дзе праходзілі шляхі нашых інсургэнтаў і расейскіх карнікаў.

У выніку зьяўляюцца тысячы графічных твораў.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі мастак. Бо падчас сваіх вандровак Напалеон Орда зрабіў незьлічоныя замалёўкі й эцюды краявідаў, гарадоў і мястэчак, славутых мясьцінаў. Для сваёй творчасьці Н. Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмаляванага акварэллю, гуашшу ці сэпіяй, якой дасканала валодаў. Менавіта гэтая тэхніка малявання дазваляла апэратыўна і найбольш дакладна адлюстраваць натурны архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа. Вынікам гэтых вандраваньняў з'явіўся аграмадны збор мастацкіх твораў, гэта больш за 1150 малюнкаў і акварэляў!

3 1873 г. Напалеон Орда распачаў ня менш манументальную справу — выданьне ўласным коштам «Album Widokow Historycznych». Аднак было выдадзена толькі 260 малюнкаў-літаграфіяў у васьмі сэрыях (каля 120 па беларускіх губэрнях), гравіраваных на камені Алаізам Місеровічам у літаграфічным камбінаце Максімільяна Фаянса ў Варшаве.

З пэўнасьцю можна казаць, што творцаў такога маштабу й такога даробку ў жанры архітэктурнага краявіду няма больш у Эўропе. Бо ж Напалеон Орда зрабіў тысячы малюнкаў і падчас сваіх вандраваньняў. Орда наведаў Англію, Шатляндыю, Галяндыю, Партугалію й нават Альжыр. Ён нястомна працаваў, абіраючы для адлюстраваньня краявіды, што былі напоўненыя недасяжнай веліччу прыроды, што несла ў сабе гэтулькі неспасьцягальнага: горы, неабсяжныя даліны, паўразбураныя замкі, гожыя пастаралі.

Мы ўсе мусілі б ведаць пра яго ўсё. Цяжка паверыць, што ў ХХ стагодзьдзі пра яго амаль не пісалі ў Беларусі. I толькі напярэдадні XXI стагодзьдзя мы пачалі пакрысе ўсьведамляць маштаб асобы нашага суайчынніка з гучным імем — Напалеон Орда. Калі небудзь мы будзем ведаць яго ўсе. Кожны.

Сяргей Харэўскі
Наша Ніва

 2007-02-11 16:37:02 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі