У блiжэйшыя суткi на тэрыторыю Беларусi пачне паступаць халоднае паветра са Скандынаўскага паўвострава, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Ноччу ў многiх раёнах, а ўдзень месцамi, у асноўным па паўднёва-ўсходняй палавiне рэспублiкi, пройдзе снег. На дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ноччу панiзiцца да 2—8 градусаў марозу, у Вiцебскай вобласцi — да мiнус 12 градусаў. Днём будзе 1—6 градусаў нiжэй за нуль. Толькi ў паўднёва-ўсходнiх раёнах будзе цяплей — ад нуля да плюс 3 градусаў.
Паводле слоў спецыялiста, 24 студзеня ў сувязi з перамяшчэннем паўднёвага цыклону ў Беларусi рэзка пагоршацца ўмовы надвор’я. Чакаюцца снегапады, завiрухi, на дарогах з’явяцца снежныя заносы. Тэмпература паветра ноччу складзе 2—8 градусаў марозу, а па Вiцебскай вобласцi пры праясненнях — да мiнус 15 градусаў. Днём — ад нуля да мiнус 5 градусаў.
Паводле папярэднiх прагнозаў, у другой палавiне тыдня будзе зiмовы характар надвор’я. Часам чакаецца снег. Тэмпература паветра 25 студзеня складзе ад 3 да 8 градусаў марозу. Пры праясненнях — да мiнус 13 градусаў. Днём — ад 1 да 6 градусаў нiжэй за нуль. Усталюецца снежнае покрыва.
Да канца тыдня тэмпература паветра ў асноўным складзе 5—10 градусаў марозу. Пры праясненнях — мiнус 14—17 градусаў. Днём будзе ад 2 да 8 градусаў нiжэй за нуль.