20 студзеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Бранiслава Тарашкевiча

20 студзеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Бранiслава Тарашкевiча — беларускага асветнiка, грамадска-палiтычнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка, публiцыста…

Ён скончыў Петраградскi ўнiверсiтэт у 1916 годзе (з 1912-га быў адным з кiраўнiкоў знакамiтага Беларускага навукова-лiтаратурнага гуртка), пасля два гады працаваў на кафедры рускай мовы i славеснасцi… У 1921—1922 гадах Бранiслаў Адамавiч быў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii, стаў адным з заснавальнiкаў Таварыства беларускай школы… У 1925-м з’явiўся адным з заснавальнiкаў Беларускай сялянска-работнiцкай грамады (БСРГ), уступiў у Камунiстычную партыю Заходняй Беларусi (КПЗБ)… Некалькi разоў арыштоўваўся польскiмi ўладамi, прыгаворваўся да турэмнага зняволення, да катаржнай турмы… З верасня 1933 года, па абмене палiтвязнямi, жыў у Савецкiм Саюзе… У 1937-м быў арыштаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу) па справе так званага "Беларускага нацыянальнага цэнтра"… Рэабiлiтаваны ў студзенi 1957 года "ў сувязi з адсутнасцю саставу злачынства"…

У друку ён выступаў з 1914 года, у часопiсах "Ранiца", "Лучынка" (цiкавая дэталь: Бранiслаў Тарашкевiч публiкаваўся пад псеўданiмам Т. Язычнiк).

У 1918 годзе выдаў "Беларускую граматыку для школ", якая адыграла значную ролю ў станаўленнi беларускай лiтаратурнай мовы.

У заходнебеларускiм друку выступаў з публiцыстычнымi артыкуламi, прысвечанымi нацыянальна-вызваленчаму руху, публiкаваў свае пераклады з "Iлiяды" Гамера…

У час зняволення ў польскай турме працаваў над удасканаленнем "Беларускай граматыкi…", пераклаў на беларускую мову "Пана Тадэвуша" Адама Мiцкевiча…

I яшчэ цiкавы факт: у 1936-м Дзяржаўнае выдавецтва БССР рыхтавала да выдання зроблены Бранiславам Тарашкевiчам поўны пераклад на беларускую мову "Iлiяды" Гамера. Калi б не арышт 6 мая 1937 года…

Як ацэньваецца ўклад Бранiслава Тарашкевiча ў беларускае мовазнаўства зараз, з вышынi ХХI стагоддзя? Пра гэта я папрасiла расказаць дырэктара Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара фiлалагiчных навук, прафесара Аляксандра ЛУКАШАНЦА.

— Можна адказаць адназначна: Бранiслаў Тарашкевiч адыграў выключна важную ролю ў развiццi i ўдасканаленнi беларускай лiтаратурнай мовы, у прыватнасцi, у распрацоўцы правiлаў i нормаў беларускай арфаграфii. Таму што яго "Беларуская граматыка для школ", першае выданне якой убачыла свет у 1918 годзе, была фактычна першай паспяховай спробай унармаваць беларускi правапiс. У сваёй "Граматыцы" Б. Тарашкевiч вельмi ўдала спалучыў два асноўныя прынцыпы правапiсу: фанетычны i марфалагiчны. Пры гэтым фанетычны прынцып прымяняўся i прымяняецца да сённяшняга часу ў асноўным у дачыненнi да правапiсу галосных, а марфалагiчны прынцып — да правапiсу зычных. Гэта спалучэнне, якое захоўваецца i ў дзеючым зводзе "Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi" (Мн., 1959), у значнай ступенi вызначае i спецыфiку беларускай лiтаратурнай мовы.

Важна адзначыць, што "Беларуская граматыка для школ" Б. Тарашкевiча на працягу 1920-х гадоў вытрымала некалькi выданняў i забяспечыла выкарыстанне беларускай мовы ва ўсiх сферах ужытку, у якiя яна iнтэнсiўна ўкаранялася. I самае галоўнае — яна забяспечыла функцыянаванне беларускай мовы ў сферы школьнага навучання. У сувязi з гэтым значэнне кнiгi, а значыць i асобы Бранiслава Тарашкевiча надзвычай важнае, яго цяжка пераацанiць.

Гэтая праца, дарэчы, вельмi актуальная i сёння.

Той правапiс, якiм мы карыстаемся зараз, i якi забяспечвае выкарыстанне беларускай пiсьмовай мовы ва ўсiх сферах жыцця сучаснага беларускага грамадства, у прынцыпе, грунтуецца на тых асноўных палажэннях, якiя былi выпрацаваны Бранiславам Тарашкевiчам. На сённяшнi дзень, як вы ведаеце, даволi востра стаяць праблемы ўнясення змяненняў у iснуючы правапiс i падрыхтоўку новай рэдакцыi "Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi". Веданне таго, што зрабiў Б. Тарашкевiч i якiм было яго ўласнае стаўленне да сваёй працы, вельмi важнае, каб i сённяшнiя праблемы вырашылiся найбольш аптымальна.

Трэба адзначыць, што "Граматыка" Б. Тарашкевiча была сапраўды першай спробай унармавання беларускай пiсьмовай мовы i, зразумела, аўтар не мог ахапiць увесь комплекс правапiсных праблем, якiя тады стаялi. Безумоўна, прапанаваны iм правапiс патрабаваў i пэўнага ўдасканалення — гэта добра разумеў i сам аўтар. У прадмове да 5-га выдання "Граматыкi" Б. Тарашкевiч пiсаў, што аўтар сам добра разумее ўсе нюансы, якiя патрабуюць удасканалення i дапрацоўкi. Невыпадкова ў сярэдзiне 1920-х гадоў iменна настаўнiкамi-практыкамi было пастаўлена пытанне аб удасканаленнi беларускага правапiсу. У 1926-м была праведзена Акадэмiчная канферэнцыя па правапiсу, i пачалася падрыхтоўка рэформы беларускага правапiсу.

— Аляксандр Аляксандравiч, як вы мяркуеце, цi пакрыўдзiўся б Бранiслаў Тарашкевiч, калi б даведаўся, што зараз дарэформенную беларускую мову называюць "тарашкевiцай" — хтосьцi са знакам "плюс", хтосьцi, наадварот, скептычна цi нават негатыўна?

— Думаю, адназначна можна сказаць: Бранiслаў Адамавiч не мог бы пакрыўдзiцца на тое, што распрацаваны iм правапiс беларускай мовы зараз атрымаў назву "тарашкевiца". Гэта сведчанне прызнання яго заслуг ва ўдасканаленнi правапiсных нормаў новай беларускай лiтаратурнай мовы. Гэтым, думаю, можна толькi ганарыцца… Праблема, праўда, заключаецца ў тым, што сёння далёка не заўсёды назва "тарашкевiца" выкарыстоўваецца якраз да правапiсу, прапанаванага менавiта "Граматыкай" Б. Тарашкевiча. На жаль, яна часта выкарыстоўваецца для абазначэння самых розных варыянтаў i мадыфiкацый дарэформеннага правапiсу — што не адпавядае рэчаiснасцi i не зусiм карэктна… Таму, мяркую, тэрмiн "тарашкевiца" мае права на iснаванне — але толькi ў дачыненнi да таго правапiсу, якi прапанаваў сам Бранiслаў Тарашкевiч у сваёй "Беларускай граматыцы для школ".

Таццяна ПАДАЛЯК

Звязда

 2007-01-20 17:10:54 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі