“Станькава больш будзе вядома сьвету Чапскімі, чым Казеем!”

Да журналістаў у Станькаве, што ў Дзяржынскім раёне, ставяцца насьцярожана: зашмат, маўляў, паперы ды эфірнага часу дзесяцігодзьдзямі пераведзена на розныя (здаралася, і сумнеўныя) пераказы гісторыі пра станькаўца Марата Казея, што падарваў сябе разам зь немцамі гранатай.

Год таму ў “Падарожжах “Свабоды” расказвалася пра савецкія міты ды фальсыфікацыі, зьвязаныя з той падзеяй. Тым ня менш, настаўніца мясцовай школы Алена Бурак сказала мне…

Бурак: “Станькава больш стала вядома імем Чапскіх, чым Казея. Мы якраз узяліся за аднаўленьне іх парку. Ёсьць таксама прапанова аднавіць скарбніцу – старажытны помнік культуры”…

Шляхецкі род Чапскіх валодаў Станькавам з канца 18-га стагодзьдзя. Эўрапейскую вядомасьць набыў нумізмат ды калекцыянэр жывапісу Эмэрык Чапскі, у зборах якога, да прыкладу, было 192 партрэты Пятра 1-га, 150 – Кацярыны 2-й, 16 – Багдана Хьмяльніцкага, 10 – Адама Міцкевіча зь ягоным аўтографам і рукапісам аднаго з выданьняў “Пана Тадэвуша”. 11 тысяч назоў назьбірвала калекцыя манэт і мэдалёў. Вось што адказалі на маё пытаньне пра самыя ўлюбёныя даты з гісторыі малой радзімы дзевяціклясьніцы-экскурсаводы тутэйшага краязнаўчага музэю Аляксандра Харытонава, Хрысьціна Дзелянкова ды Натальля Дудкіна.






Дзяўчаты: “Мне найбольш падабаецца легенда пра тры дрэвы, што ўверх каранямі. У станькаўскую графіню Эльжбэту закахаўся адзін з садоўнікаў. Пасадзіў тры дрэвы, назваўшы іх Любоўю, Надзеяй і Верай… Мой самы любімы факт – тое, што збудавалі скарбніцу ў 1862-м годзе, і было там больш за 20 тысяч асобнікаў кніг ды калекцыя графа Эмэрыка… Адно з самых маіх улюбёных месцаў у Станькаве – царква, збудаваная ў 1851-м годзе, за што граф-каталік атрымаў узнагароду ад імпэратара Аляксандра Другога”…

Да цікавостак з гісторыі Станькава мы яшчэ вернемся. Я ж прыехаў у вёску праз колькі дзён пасьля падвышэньня коштаў на расейскі газ ды ўвядзеньня беларускім урадам мыта на транзыт. Старшыня сельсавету Людміла Шышко адным вокам зірнула ў пасьведчаньне (пазьней зразумееце, чаму падкрэсьліваю гэта адмыслова) -- і пачалася ўсхваляваная гамана. У Станькаве цяпер амаль тры тысячы жыхароў, больш за палову зь якіх -- працаздольныя. Умовы працы спрыяльныя -- даводзіла спадарыня Шышко.







Шышко: “Амбуляторыя, школа-інтэрнат – амаль 100 працаўнікоў. Станькаўская сярэдняя школа, 1-ы, 2-гі садкі – па 30 чалавек, у лясьніцтве 60 чалавек. У Менск езьдзіць вельмі шмат людзей – у нас маршрутка Станькава-Менск курсуе праз 20 хвілін. Хто хоча знайсьці працу, дык знойдзе”…

Старшыня паведаміла, што падрыхтаваліся станькаўцы й да магчымых перабояў з газам ды нафтай.

Шышко: “На сёньняшні дзень Станькава на прыродным газе амаль на 100%: можа, дамоў 12, дзе няма. Людзі чуюць, што падаюць інфармацыйныя сродкі, і кожны прыкідае, як ён паправіць сваё становішча ўвесну. Кожны прадумвае, дзе зрабіць печку. Нават у сельсавеце пра гэта рупімся. У нас сваё лясьніцтва Таму вялікіх праблем з дрывамі ня будзе. Як ходзім у лес, бачым жа: трэба чысьціць ад лесаабвалаў... Дык хоць лес чыстым стане. Дзіцячаму садку ў нас ёсьць адзін кацёл запасны, што працуе на дравах. Можа быць усталяваны й кацёл на брыкеце. Праблемы ніякай я ня бачу – сельскія жыхары звыклыя. Школа-інтэрнат – там будзе цяжка: вучэбны корпус, два спальных плюс сярэдняя школа -- ад газавай кацельні”…

Тагачаснага кандыдата ў дэпутаты райсавету больш хвалявала іншае.

Шышко: “Вялікая праблема – аварыйныя дрэвы. Баюся за дамы, у якіх пражываюць людзі. Гэтым дрэвам па 300 гадоў. Падгнілыя зьнізу таполі – яшчэ пры Чапскіх садзілі. У нас жа два гады таму – ува ўсіх газэтах пісалі – клёны клаліся, як жаўнеры, паміж дрэвамі пасьля буры. А каб, ня дай божа, лёг на хату – людзей не знайшлі б! У два ахопы дрэвы – у Станькаве такіх дванаццаць”…

На прапанову Людмілы Шышко едзем на адзіную тут малочнатаварную фэрму, што цягам апошніх двух гадоў цалкам перайшла на самазабесьпячэньне. У выніку заробак чатырох даярак вырас з прыкладна 150-ці тысяч да 800-от. Малака ў мінулым годзе атрымалі найбольш у Дзяржынскім раёне. Гутару з загадчыцай фэрмы Сьвятланай Губаравай ды лепшай даяркай Сьвятланай Тарбецкай. Ейны рэкорд – 7 342 літры ад каровы за год. Да яе напачатку й зьвяртаюся.





Карэспандэнт: “Выходзіць, вы – першая сярод першых? (усьміхаюся)”

Тарбецкая: “Атрымала дыплём ці падзяку – ня помню (сьмяецца). Лягчэй стала працаваць – малакаправод тут”…

Губарава: “Два гады таму даілі на карову 2 300--2 700 літраў у сярэднім за год, цяпер – 6 820. Па кг мукі давалі на карову. Цяпер камбікармы ў сваёй гаспадарцы робім -- і на галаву выходзіць 10 кг у суткі. Сілас стаў свой кукурузны, сенаж добры, жом даём, свае кармавыя буракі, бульба. Кармоў нарыхтавалі на тры гады наперад. Атрымалася цалкам замкнёная на сабе сыстэма. У нас распрацавана сыстэма даплат ды прэміяльных. Каб атрымаць такі заробак – можна ўзяць сябе ў рукі й працаваць”…

На разьвітаньне патлумачыў суразмоўніцам, як лягчэй знайсьці на прыймачы будучую перадачу. Вось тут і настаў момант, калі лёс маёй вандроўкі патрапіў пад пагрозу. Будучы дэпутат Шышко ўсьвядоміл, нарэшце, што я з Радыё Свабода. І… літаральна зьбялела на вачах. На зваротным шляху зьнянацку запатрабавала сьцерці пры ёй на стужцы некаторыя фрагмэнты нашай размовы. Пасьля падвезла да мясцовага пункту аховы правапарадку, дзе запатрабавала, каб я тут жа “ўбіраўся ў Менск”, бо, маўляў, усім астатнім размаўляць са мной яна забароніць. Людзкага разьвітаньня са Станькавам аніяк не складалася…

***

І ўсё ж ідзём у госьці да Зьмітра Бодуна, які пры канцы мінулага году выдаў кнігу-досьлед пра графоў Чапскіх. Са мной сябра ПКБ пэнсіянэр Анатоль Антонавіч Матусевіч. Ён адзін з тых двух чалавек у Станькаве, што выпісваюць адзіную тут апазыцыйную газэту “Товарищ”.

Матусевіч: “Выпісвалі спачатку дзесяць. “Народную волю” зрэдку перададуць з газэтай “Товарищ”. Выпісаць пабойваюцца. Дасі пачытаць – кажуць: пачытаем. А самі… Баяцца. У людзей псыхалягічны бар’ер, хочаш ня хочаш, дзейнічае”…

Палягае той “бар’ер” яшчэ й на тым, што ў савецкія часы ў Станькаве месьцілася ракетная частка стратэгічнага прызначэньня, і ў вёсцы адчувалася прысутнасьць КДБ. Кажуць, сэксотаў было процьма, і гэта звучыла вяскоўцаў трымаць язык за зубамі.

Распавядае спадар Матусевіч.

Матусевіч: “Ваеннаслужачыя прыбывалі, што былі ў Польшчы, Германіі, сацкраінах... Тут была перавалачная база для сем’яў, якія то туды ехалі, то назад вярталіся. Тут цэлы гарадок пабудаваны. Шмат тэхнікі было вывезена сюды. Цяпер ужо нічога няма – ракеты парэзаны. Пайшоў крадзёж, бо былі прыборы начнога бачаньня, оптыка дарагая. Многія пагарэлі”…

Па дарозе разгаварыўся зь дзьвюма пэнсіянэркамі, што на пустэльнай вуліцы гандлявалі яблыкамі. Тэму ўзьнялі самі кабеты.

Спадарыні: “Як не была на пэнсіі, -- не гандлявала. Так аддавала (сьмяецца). Цяпер як дасьць Расея па ацяпленьні, -- усю пэнсію заплаціш. І глядзі тады на тыя яблыкі… А так... хоць на хлеб які. І печы павыкідалі. Некалі ж керагазы стаялі – пачыналі жыць так”…

Карэспандэнт: “Дык хто вінаваты, што газу ня будзе – Расея ці Беларусь?”

Спадарыні: “А хто ж? Расея – ад зайздрасьці, што беларусы добра жывуць!.. Я хачу сказаць: і дурню ясна, што ня будзе саюзнай дзяржавы. І правільна Лукашэнка сказаў: каб увялі валюту, што ж было б – шукалі б рубель у Маскве?!.. Будзе вельмі цяжка, асабліва -- нямоглым. Я яшчэ 20 сотак гароду трымаю, у лес па ягады зьбегаю. Нашы суседзі абышліся з намі непрыгожа!”

Старшыня сельсавету і дэпутат Шышко ў нечым-такі дамаглася свайго – не дала падрабязна пагутарыць з настаўніцай беларускай мовы, маці шасьці дзяцей, паэткай Аленай Бурак. Таму зь лёгкім трымценьнем у грудзях грукаюся ў дзьверы да спадара Бодуна: ці ня дасьць гаспадар ад варот паварот пасьля ўказаньня Шышко?! Але Зьміцер Віктаравіч добразычліва запрасіў да размовы ў хату. Не ўтрымаўся, каб не спытаць у яго.





Карэспандэнт: “Каб вось патэлефанавала старшыня сельсавету і забараніла даваць мне інтэрвію, -- вы ўсё роўна далі б? Ці падпарадкаваліся?”

Бодун: “Я лічу так: калі гісторыя хвалюе чалавека, -- хто можа забараніць?! Я пішу кнігу, бо хочацца іншым паказаць Бацькаўшчыну, яе быўшчыну. Мы ж свабодныя людзі! Віталь, я вельмі люблю гісторыю – у Кракаве, Гродне, Дрэздэне быў. Мяне цікавіць, якія наступствы мае сёньняшні дзень ад таго, што разбураецца”…

Майму суразмоўцу 70. У якасьці кінаапэратара працаваў на здымках славутага фільму Элема Клімава і Алеся Адамовіча “Ідзі і глядзі”, таксама зь вядомым кінадакумэнталістам Віктарам Дашуком. Матэрыялы да сваёй выдадзенай пры канцы мінулага году кнігі “Станькаўскі парк-сядзіба графа Чапскага” зьбіраў шэсьць гадоў. Падаецца, пра яго ды пра свае досьледы можна гаварыць бясконца…

Бодун: “Наша пэрлінка нідзе не паўтараецца – піхты з Кенігсбэргу, шалкавіца, кітайскі клён, аўстралійскі дуб. А ягоная бібліятэка – найбагатшая была калекцыя. Дарэчы, Напалеон падараваў графу Чапскаму срэбны бірузовы сэрвіз за захаваньне скарбніцы ў 1812-ым годзе. Багатыя калекцыі нумізматыкі, коней і сабак. Радавод ягоны паходзіць і зь Нямеччыны, і з Францыі. І пра быль я напісаў. У яго былі тры дачкі – Дануся, Янэчка і Марыя. Усю гэту гаспадарку пільнаваў чалавек, што пакахаў Марысю. І бацька, як уведаў, сказаў: няхай будзе дрэва любові і зьменнасьці. Тады садоўнік сашчапіў гэтыя дрэвы: верх -- граб, ніз -- ліпа. А дрэва было ахінутае покрывам. Як зьнялі тое покрыва, -- дрэва засьвяцілася лістотай. Кожнаму сучку была прадвызначана свая роля: зьмяя, сымбаль яблыка, што далі Еве, плоць мужчыны, алень набягу, русалка… І графіня Эльжбэта, жонка графа, пры ўсіх пацалавала садоўніка. Доўга думаў граф Чапскі, а потым употай прыбраў яго. І вось ляжыць камень-душагуб – у 1857-ым годзе зьявіўся. Пад ім -- няверная жонка, садоўнік і трэці чалавек, яшчэ не народжаны”…

У гістарычнай даведцы савецкіх часоў пазначана, што назоў Станькава паходзіць ад “стан”, “спыніцца”: тут супыніўся колісь наступ дружын князя Койдана. Цяпер жа запаўняюцца спакваля лакуны гістарычнай памяці, і адраджаюцца годнасьць ды майстравітасьць станькаўцаў.

Перад ад’ездам падышоў да зруйнаванай камуністамі Мікалаеўскай царквы. Сёньня ўся яна ў рыштаваньнях. Між іншым, з траўня мінулага году спорна вядзецца рэстаўрацыя. Фундатарамі, кажуць, выступаюць амэрыканскія нашчадкі Чапскіх. Сустрэў тут парафіян – Тамару Казей ды Андрэя Чуйскага, што бяруць удзел у будоўлі.

Чуйскі: “Нас шасьцёра. Я мясцовы, працую ў дзіцячым садку, а ў вольны час прыходжу падрабіць. Сьвятое месца”…

Казей: “Спадзяёмся з божай дапамогай, фундатараў ды парафіян адкрыць ужо ў лістападзе. Усярэдзіне храму ж усё роўна шмат гадоў набажэнствы вядуцца”…

Радыё Свабода

 2007-01-16 16:14:28 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1564
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі