Тут будзе горад-сад...

Да 2010 года ў Мiнску на праспекце Дзяржынскага з'явiцца новы мiкрараён «Дружба», пра якi ўжо кажуць, што гэта будзе «горад у горадзе». Мiкрараён размесцiцца ўздоўж праспекта Дзяржынскага, пачынаючы з кальцавой дарогi (два дамы будуць сiмвалiзаваць заходнюю браму Мiнска). Будзе пабудавана 280 тысяч квадратных метраў жылля на 25 тысяч чалавек, пры гэтым палову збiраецца забудаваць расiйская кампанiя.

Дарэчы, гэта для расiян не мяжа, бо, як заявiў раней мэр Масквы Юрый Лужкоў, масквiчы наогул прапануюць узвесцi ў Мiнску 2 мiльёны кв. метраў жылля. А прэс-сакратар першага намеснiка кiраўнiка Дэпартамента градабудаўнiчай палiтыкi, развiцця i рэканструкцыi Масквы Надзея Спiрыдовiч абвясцiла “Белорусским новостям”, што прапрацоўваецца пытанне афармлення на замежнае ААТ “Маскоўская iнвестыцыйна-будаўнiчая кампанiя” (МIСК), зарэгiстраванага спецыяльна для работы ў Беларусi, зямельных участкаў пад будаўнiцтва жылля ў Мiнску, у раёне праспекта Дзяржынскага i мiкрараёна “Лябяжы”. Заснавальнiкамi МIСК у свой час сталi сталiчная мэрыя, а таксама пяць кампанiй, якiя маюць “асаблiвы давер” маскоўскага ўрада — “Главмосстрой-Инвест”, “Москапстрой”, “СУ-55", ”Декра-Групп" i “Итеко”. Апошняя фiрма цiкава тым, што яе ўзначальвае жонка сталiчнага мэра — Алена Батурына (часопiс Forbes у сакавiку 2006 года ацанiў фiнансавы стан Батурынай у 2,4 мiльярда долараў).

Зрэшты, у мiнскiм Упраўленнi капiтальнага будаўнiцтва не хаваюць, што расiйскай кампанii выдзелена 12,5 гектара (каля паўкiламетра ўздоўж праспекта i 200 метраў углыб раёна). Дамы, пабудаваныя расiянамi, будуць нетыпавыя. Кватэры ў асноўным сярэднiх памераў — ад 40 да 80 квадратных метраў. Не будзе першых i апошнiх паверхаў, на якiя звычайна скардзяцца жыхары, — унiзе будуць крамы, цырульнi, аптэкi, а наверсе — майстэрнi мастакоў, офiсы. Цэны на такiя кватэры, безумоўна, будуць камерцыйныя (ад 1000 да 1500 долараў за кв.м). Аднак частку мiкрараёна забудуюць беларусы, i цэны на такое жыллё будуць значна меншыя.

— За УКСам Мiнгарвыканкама — частка мiкрараёна “Дружба”, таму я магу казаць толькi пра гэтыя забудовы, — паведамiла карэспандэнту “Народнай волi” намеснiк дырэктара Упраўлення капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама Людмiла ПРАЦЬКО. — Мы пабудуем тыповыя панэльныя дамы, школы, дзiцячыя садкi, у будучым — палiклiнiку. Толькi сацыяльнае жыллё.

— Будоўля ўжо iдзе?

— Што датычыцца iндывiдуальных забудоўшчыкаў, то яны плануюць пачаць працу ў пачатку 2008 года, а праектна-сметная дакументацыя будзе падрыхтавана да канца 2007 года. А мы ўжо пачалi будоўлю трох дамоў.

— Калi з'явiцца мiкрараён “Дружба”?

— Складана пакуль сказаць. З улiкам будаўнiцтва ўсiх школ i дзiцячых садкоў, напэўна, можна казаць аб 2010 годзе. У гэтым годзе плануем пабудаваць адну школу i дзiцячы садок.

— Якiя цэны на жыллё будуць у вашых дамах?

— Каля 400 долараў за квадратны метр, але кватэры будуць прызначаны толькi для людзей, якiя стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

“Чым большая будзе канкурэнцыя на рынку будаўнiчых паслуг, тым нiжэйшымi будуць расцэнкi i верагоднасць таго, што жыллё i аб'екты нерухомасцi будуць якаснымi, — каментуе прыход расiйскай кампанii на беларускi рынак эканамiст Яраслаў РАМАНЧУК. — Аднак розныя ўмовы доступу на рынак маюць на ўвазе i правядзенне тэндэру, дзе б польскiя, расiйскiя, турэцкiя, беларускiя будаўнiкi прапанавалi б сваё бачанне канкрэтнага мiкрараёна, як гэта робiцца ў той жа Маскве. Там, праўда, вельмi жорсткi рынак, там наогул усё манапалiзавана маскоўскiмi вярхамi, i, шчыра кажучы, рынкам там асаблiва i не пахне, а таму цэны на нерухомасць проста касмiчныя. I калi Масква прывязе ў Мiнск такiя ж практыкi, то, безумоўна, будзе вельмi складана, i гэта яшчэ больш скарумпiруе i так непразрыстую сiстэму беларускага будаўнiцтва. Таму цудоўна, што замежныя кампанii са сваiм вопытам i рэсурсамi прыходзяць да нас, але тое, як яны атрымлiваюць прывабныя заказы, выклiкае вельмi сур'ёзнае сумненне, што гэтыя заказы атрыманы проста так. Калi яны такiя цудоўныя, то чаму б не даказаць гэта падчас правядзення аўкцыёна? Сёння ёсць шмат будаўнiчых арганiзацый у Беларусi, якiя могуць будаваць не горш за расiйскiя, аднак яны заказы не атрымлiваюць”.

Народная Воля

 2007-01-13 15:16:06 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1557
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі