Таксiст пад бел-чырвона-белым сцягам

У свой час iмя баскетбалiста Пятра Крышчыка было добра вядома аматарам спорту. За сваю спартыўную кар'еру спартсмен паспеў пагуляць як на Радзiме, так i ў розных клубах Еўропы, Азii i нават Афрыкi. Спартыўнае жыццё ўвогуле нядоўгае, а для Пятра Крышчыка яно аказалася карацей, чым можа быць. Крыж на спартыўнай кар'еры баскетбалiста паставiла сур'ёзная траўма пазваночнiка...
Каб любiць Беларусь нашу мiлую, трэбаў розных краях пабываць...

“Сваю спартыўную кар'еру я распачынаў у мiнскiм РТI, — гаворыць Пётр. — Грошы плацiлi так сабе — на сёння хапала, а на далейшую перспектыву — не. Жыў я тады ў iнтэрнаце разам з калегамi-спартсменамi. Але вечна так доўжыцца не магло. Хацеў, як i любы нармальны чалавек, зарабiць на ўласнае жыллё. Тут, што называецца, ”дарэчы" паднялася жалезная заслона, i перад спартсменамi адкрылiся невядомыя раней гарызонты. Я, як i многiя, адправiўся ў Еўропу. Не сакрэт, што паехалi туды за доўгiм рублём. Ды i ў Беларусi нас тады асаблiва не трымалi: хочаце — з'язджайце, ваша справа. I я паехаў. Пагуляў у Чэхаславакii, Лiване, Расii, Iспанii. Шмат месцаў сваёй спартыўнай прапiскi змянiў. Я з дзяцiнства схiльны да перамены месцаў жыхарства. Пераезды былi абумоўлены тым, што ў кожным новым месцы прапаноўвалi крыху лепшыя ўмовы аплаты працы. Таму i матаўся па розных гарадах.

Аднак усё добрае калi-небудзь заканчваецца. Пасля падзелу Чэхаславакii я гуляў у Славакii, дзе мяне i напаткала сур'ёзная траўма пазваночнiка... Пасля гэтага я яшчэ гуляў, аднак траўма ўсё ж такi наклала свой адбiтак на спартыўныя здольнасцi..."

Калi з прафесiйным спортам было скончана, малады чалавек часцяком задаваў сабе пытаннi: “Што рабiць далей? Чым займацца?”. З працаўладкаваннем дапамог выпадак. Пётр пазнаёмiўся з людзьмi, якiя займалiся пасажырскiмi перавозкамi. Некаторы час Крышчык быў кiроўцам маршрутнага таксi. Маршрутка экс-баскетбалiста была самай “свядомай” машынай у беларускай сталiцы. Тут заўжды гучала сапраўдная беларуская музыка — песнi Змiцера Бартосiка, кампазiцыi “Святога вечара”, а таксама песнi са знакамiтага “Народнага альбома”.

“Працуючы кiроўцам маршруткi, я i пасажыраў, калi можна так сказаць, заахвочваў да беларускасцi, — распавядае Пётр. — У маёй маршрутцы гучала толькi беларуская музыка. Увогуле, я з самага дзяцiнства знаходзiўся ў беларускамоўным асяродку. Мой бацька працаваў журналiстам у аддзеле сельскай гаспадаркi мастоўскай раёнкi ”Зара над Нёманам". З калегамi i са мной ён заўжды размаўляў толькi па-беларуску. Пасталеўшы, прачытаў “100 пытанняў i адказаў з гiсторыi Беларусi”, стаў цiкавiцца гiсторыяй.

Але добра ўсвядомiць, што я — беларус, мне дапамог замежны перыяд спартыўнай кар'еры. Гуляючы ў Славакii, я часта чуў папрокi ад мясцовых жыхароў: “Савецкi Саюз — краiна акупантаў, а значыць, i ты — акупант”. Акупантамi часцяком называлi ўсiх, хто размаўляў на “великом и могучем русском языке”. Там я i ўсвядомiў канчаткова: беларусы — самастойная нацыя. У нас такая мова мiлагучная! Безлiч прыгожых песень, свая культура. Чаму я павiнен размаўляць на мове чужой для мяне краiны? З той пары i iмкнуся размаўляць па-беларуску. Прывучаю да гэтага i сваiх дзяцей".

Бел-чырвона-белае таксi

З цягам часу Пётр Крышчык перасеў ва ўласны аўтамабiль. Атрымаўшы лiцэнзiю, Крышчык таксуе, не залежачы нi ад каго: “Маршрутка стамляла, там трэба было быць на лiнii ад званка да званка. Таксi — справа зусiм iншая, бо працуеш толькi для сябе. Што называецца, я сам сабе гаспадар”. Таксi Пятра Крышчыка кiдаецца ў вочы адразу — выявай “Пагонi” на шкле i бел-чырвона белым сцяжком унутры салона.

“У асноўным людзi добразычлiва ставяцца да беларускага антуража майго аўто: ”Гэта гонар праехацца пад нацыянальным сцягам!" Бываюць, праўда, i iншыя выпадкi. Нядаўна селi двое i давай папракаць: “Ты навошта гэты сцяжок сюды паставiў? Убяры яго”. На што я абсалютна спакойна адказаў, што нацыянальны беларускi сцяг я паставiў у таксi не для iх, а для сябе", — гаворыць Крышчык.

З даiшнiкамi Пётр сустракаецца, на шчасце, нячаста: “Неяк быў заказ — на вулiцу Энгельса, — распавядае ён. — З праспекта паварочваю, а там даiшнiк жэзлам скамандаваў: ”Стаяць!" Спынiўся. Ён сцяг убачыў i замоўк. Потым пабачыў, што ў машыны крыло памятае, i давай вучыць: “Мiтынгаваць мы можам, а машыну адрамантаваць часу нестае!” Праўда, штрафаваць не стаў..."

Клiентаў у Крышчыка хапае. А пасля сакавiцкiх падзей у Мiнску iх стала яшчэ больш. На вiзiтоўцы Пятра — бел-чырвона-белы сцяг, надпiс “Жыве Беларусь!” i кантактны тэлефон.

“Праўда, беларускамоўныя клiенты сталi тэлефанаваць, калi павыходзiлi з Акрэсцiна”, — гаворыць былы баскетбалiст.

Пётр Крышчык i сам быў на плошчы, якую пасля апошнiх выбараў нараклi iмем Кастуся Калiноўскага.

“Пытанне iсцi альбо не iсцi на плошчу для мяне не стаяла, — працягвае экс-баскетбалiст. — Калi б я туды не прыйшоў, то здрадзiў бы самому сабе. Праўда, унутр намётавага гарадка не заходзiў, стаяў збоку. Можа, некаторыя думалi, што я правакатар. Габарыты ж у мяне амапаўскiя: рост за два метры, вага — за цэнтнер (смяецца — Аўт.). Хаця, па вялiкiм рахунку, мне ўсё роўна, хто i што пра мяне думаў. Я проста быў на Плошчы. Дай Бог мне хаця б яшчэ раз сустрэць у адным месцы столькi нармальных, разумных, мужных i цiкавых людзей!..”

З марай пра Беларусь

Працу кiроўцы Пётр Крышчык сумяшчае з працай трэнера — выкладае азы баскетбола дзецям. Аднак былы спартсмен раздумвае над тым, каб кiнуць трэнерскую працу.

“Дзiцячы трэнер атрымлiвае капейкi, — уздыхае ён. — Толькi на палiва i хапае... Сэнсу ў такой працы няшмат, таму i думаю прысвяцiць сябе толькi таксаванню. Праўда, i тут праблем хапае. Завоблачнага прыбытку тут таксама няма. Ва ўсялякiм выпадку, пахвалiцца безлiччу грошай я не магу. Да таго ж i дзяржава, мякка кажучы, не спрыяе — патрабаванняў шмат, а дапамогi — нiякай. Вось з апошняга, вы ж ведаеце: машына не павiнна быць старэйшай за дзесяць гадоў. Ды я i рады яе набыць — новую i прыгожую. Вось толькi за што? Я так разумею: калi набыў новую машыну, каб таксаваць, то па першым часе з мяне ўвогуле падаткаў браць не павiнны, пакуль яна хоць крыху не акупiцца. Але ў нас гэта, вiдаць, не вельмi разумеюць. Таму застаецца толькi марыць...”

Марыць Пётр Крышчык яшчэ i аб тым, каб у Беларусi была створана цалкам беларускамоўная служба таксi: “Я як арганiзатар такую справу не выцягнуў бы. Але калi б хто-небудзь задаўся мэтай адкрыць такую службу, то я з задавальненнем там папрацаваў бы.

Аднак каб такiя службы ўтварылiся паўсюль (маю на ўвазе не толькi таксi), трэба, каб кожны з нас адчуў у сабе Беларусь..."

Народная Воля

PS. Тэляфон, па якім можна вызваць беларускамоўнае таксі: 7551332.

 2007-01-12 05:02:44 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1565
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі