Латушка беларусізуе Мінкульт

Міністэрства культуры Беларусі чакае рэарганізацыя. Пра гэта 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў міністр культуры Павел Латушка, які падзяліўся сваім бачаннем далейшага развіцця галіны. Зрэшты, беларусізацыя ўсярэдзіне Мінкульта ўжо пачалася.

Нагадаем, былы амбасадар Беларусі ў Польшчы 36-гадовы Павел Латушка ачоліў Міністэрства культуры на пачатку чэрвеня. За першыя чатыры месяцы самы малады беларускі міністр ужо зрабіў шэраг ледзь не рэвалюцыйных крокаў, за што быў названы ў СМІ "сімвалам лібералізацыі".

На прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай Дню работніка культуры (11 кастрычніка), кіраўнік міністэрства багата гаварыў пра тое, як многа дзяржава і прэзідэнт робяць для развіцця розных накірункаў культуры. Аднак самым цікавым стала яго бачанне далейшага развіцця галіны. Па сутнасці, былі агучаны праграмныя задачы на ўвесь наступны год.

Выступленне Латушкі можна аб’яднаць адным агульным тэзісам: зроблена шмат, але трэба развівацца, ісці наперад, працаваць больш эфектыўна. "Бліжэйшым часам планую правесці рэарганізацыю міністэрства, каб узмацніць дзейнасць упраўленняў, якія адказваюць за дзейнасць менавіта сферы культуры, а не за адміністратыўна-тэхнічнае забеспячэнне працы міністэрства", - адзначыў міністр. Пры гэтым ён падкрэсліў, што асаблівая ўвага будзе нададзена ўзаемадзеянню цэнтра з рэгіёнамі, бо "большасць бюджэтных сродкаў вылучаецца якраз праз абласныя і раённыя бюджэты".

Як змяніць імідж праз культуру

"Зыходзячы з майго досведу працы за мяжой, беларуская культура ёсць адным з асноўных спосабаў паляпшэння станоўчага іміджу Беларусі на сусветнай арэне", - перакананы Павел Латушка.

Гэтак, у наступным годзе плануецца правядзенне Года культуры Беларусі ў Расіі. Апроч гэтага рыхтуюцца Дні Беларусі ў Кітаі, Славеніі, Венгрыі і шэраг культурных акцыяў у суседніх краінах.

Варта падкрэсліць, што адной з асноўных мэт новы міністр назваў пашырэнне культурных стасункаў Беларусі з краінамі Еўразвязу з дапамогай інструментаў і пляцовак праграмы "Усходняе партнёрства", куды Беларусь была ўключана ўвесну. Гэта вялікі крок наперад, бо цягам доўгіх гадоў ці не ўсе знешнія кантакты нашай краіны былі завязаныя на суседнюю Расію.

Разам з Літвой - у Еўразвяз

"З Літвой і Польшчай нас аб’ядноўвае адзіная культурная спадчына", - кажа былы дыпламат. Аднак міністр культуры Літвы не быў у Беларусі з 1994 года. За апошні ж месяц Латушка ўжо двойчы сустрэўся са сваім літоўскім калегам Рэмегіюсам Вілкайцісам. Прычым падчас апошняй сустрэчы ў Белавежскай пушчы былі вызначаныя накірункі супрацы. Гэтак, у бліжэйшы час адбудзецца першае паседжанне экспертнай групы па культурнай спадчыне. Таксама Вільню наведае група айчынных чыноўнікаў, якія абмяркуюць з літоўскімі калегамі рэалізацыю канкрэтных праграм.

Адным з найбольш амбітных праектаў могуць стаць здымкі супольнага мастацкага фільма, прысвечанага 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З такой прапановай выступіў літоўскі бок. Па папярэдніх падліках, на рэалізацыю гэтай задумы спатрэбіцца каля 6 млн долараў. Аднак не меншай праблемай за фінансаванне, па словах Латушкі, ёсць стварэнне сцэнару, які мусіць у роўнай ступені адлюстроўваць інтарэсы абодвух народаў.

Таксама разглядаецца мажлівасць сумеснай прэзентацыі культураў Беларусі і Літвы ў сталіцы Еўразвяза Бруселе.

Польшча дапаможа з архітэктурнай спадчынай?

Прыярытэтнымі бачыць Павел Латушка і развіццё супрацоўніцтва з другой заходняй суседкай - Польшчай, афіцыйныя кантакты з якой у апошнія гады таксама былі далёкімі ад інтэнсіўных. Так, ужо даслана запрашэнне кіраўніку польскага Мінкульта наведаць нашу краіну. У наступным годзе ў Беларусі пры падтрымцы Польшчы плануецца правядзенне Года Шапэна.

"Спадзяюся, польскі бок рэалізуе праект, над якім мне выпала працаваць яшчэ ў якасці пасла, і перадасць Беларусі копіі партрэтаў з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў, арыгіналы якіх у 1950 годзе Урад БССР аддаў Польшчы", - адзначыў Латушка.

Пра падрыхтоўку супольнай беларуска-польскай заявы на ўключэнне Аўгустоўскага канала ў Спіс сусветнай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо і так шмат пісалася.

Мажліва, пры паспяховай рэалізацыі самым важным для Беларусі стане работа Міжурадавай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, першае паседжанне якой адбылося ў чэрвені ў Гродне. Нарэшце чыноўнікі ад культуры прызналі, што ў Беларусі не дастаткова ўласнага досведу і спецыялістаў у галіне рэстаўрацыі і музеіфікацыі помнікаў архітэктуры. У суверэнныя гады з лёгкай чыноўніцкай рукі было вынішчана мноства унікальных аб’ектаў, аднак яшчэ не позна выправіць сітуацыю, і Польшча гатова нам у гэтым дапамагчы.

Ці выратуем замкі з палацамі?

З прыходам Латушкі на пасаду міністра культуры з’явіўся спадзеў, што аварыйная сітуацыя з выратаваннем помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны пасунецца з месца. Нагадаем, Павел Паўлавіч не толькі з’ездзіў у Мір, дзе раскрытыкаваў рэканструкцыю аднайменнага замка, запатрабаваўшы выправіць усе парушэнні, але і запрасіў да ўдзелу ў дыялогу грамадскасць.

Нарэшце, міністр культуры агучыў задачы, пра якія незалежныя эксперты цвердзілі гадамі, аднак заставаліся непачутымі ўладай.

Па-першае, гэта паляпшэнне навукова-метадычнага нагляду за рэканструкцыяй аб’ектаў. Па-другое, удасканаленне ўзаемадзеяння паміж заказчыкам, навуковым кіраўніком і выканаўцам работ. Па-трэцяе, узмацненне ролі Беларускай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і Грамадскага назіральнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры.

Галоўнае пытанне, як усё гэта будзе рэалізоўвацца на справе.

Праўда, ці не галоўным стрымліваючым фактарам застаецца фінансаванне. Па словах міністра, цяпер работа вядзецца на 13 аб’ектах культуры. З прадугледжаных на 2009 год 111,5 млрд рублёў засвоена 107,4 млрд. Аднак на наступны год плануецца вылучыць удвая менш - 50 млрд, што, відавочна, з’яўляецца кропляй у моры для соцень унікальных аб’ектаў, якія вымагаюць тэрміновага выратавання.

Унутраныя інвестыцыі, мякка кажучы, не цякуць ракой. Характэрны прыклад - сітуацыя з палацава-паркавым комплексам XVIII у Свяцку на Гродзеншчыне, які мясцовыя ўлады двойчы выстаўлялі на аукцыён, аднак ахвочых набыць яго не знайшлося.

Латушка нагадаў, што з 2002 года Мінкультуры ёсць заснавальнікам грашова-рэчавай латарэі "Скарбніца". Цяпер прапрацоўваецца магчымасць збору сродкаў ад латарэі на ўзнаўленне аднаго з велічных помніках гісторыі і архітэктуры. Сярод прэтэндэнтаў - замкі на Гродзеншчыне: Крэўскі (XIII-XIV стст.), Гальшанскі (XVI-XVII стст.) і Навагрудскі (X-XVIII стст.). Прычым найбольш шанцаў, па словах міністра, менавіта ў апошняга.

Магчыма, нешта пасунецца з месца пасля прыняцця падрыхтаванага Міністэрствам спорту і турызму законапраекту, які дазволіць замежным грамадзянам нароўні з беларусамі набываць ці браць у доўгатэрміновую арэнду айчынныя аб’екты з турыстычным патэнцыялам. У кастрычніку мае адбыцца сумесная калегія міністэрстваў спорту і культуры, на якой, хочацца верыць, будзе выбудаваная агульная стратэгія ў гэтым кірунку.

Аптымізму паменшыла

Не забыўся Латушка і на супрацу з беларускай дыяспарай за мяжой. Летні З’езд беларусаў свету, наладжаны МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", ён назваў "вельмі важным для аднаўлення дыялогу". Нагадаем, дзяржаўныя чыноўнікі бралі актыўны ўдзел у працы З’езда ўпершыню за 18 гадоў. Пры гэтым абяцаў замежным суполкам падтрымку дзяржавы ў захаванні самабытнасці і арганізацыі мерапрыемстваў. Адкрыццё Цэнтру беларускай культуры ў Кіеве стане адным з крокаў у гэтым накірунку.

Аднак прадстаўнікі "Бацькаўшчыны" бачаць цяперашнюю сітуацыю менш аптымістычна. Пасля форуму прайшло амаль тры месяцы, аднак на пісьмовыя звароты з канкрэтнымі прапановамі дагэтуль няма адказу ні з Адміністрацыі прэзідэнта, ні з Міністэрства культуры.

"Безумоўна, пазітыўна тое, што прадстаўнікі дзяржаўных органаў бралі ўдзел у з’ездзе і ўпершыню за вельмі працяглы час адбылася адкрытая грамадская дыскусія, без цэнзуры і абмежаванняў. Таксама з’езд пазітыўна паўплываў на імідж беларускай дзяржавы, - кажа кіраўнік МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская. - Але ці здолеюць беларускія дзяржаўныя органы замацаваць гэты станоўчы момант?! Відавочна адно, адсутнасць нейкіх нават невялікіх практычных крокаў наперад з боку беларускай дзяржавы ў супрацоўніцтве з беларусамі замежжа будзе паступова гэты імідж разбураць".

Асаблівую ўвагу міністр культуры звярнуў на ўсталяванне сувязяў з нашчадкамі славутых беларускіх магнацкіх родаў (Вішнявецкіх, Рэйтанаў, Агінскіх, Тышкевічаў). Пазітыўны досвед у гэтым кірунку ўжо ёсць. Сёлета Беларусь упершыню адведала княгiня Эльжбета Радзiвiл, якая паведаміла мноства унікальнай інфармацыі. А князь Мацей Радзівіл адмыслова для Нясвіжскага музея набыў дзве арыгінальныя гравюры XVI стагоддзя, а таксама замовіў копію абраза Божай маці з капліцы Нясвіжскага палаца. Гэтыя унікальныя экспанаты будуць перададзены Беларусі 20 кастрычніка падчас урачыстай цырымоніі ў Нясвіжы.

Мова - перадусім

Структурныя рэформы ў Міністэрстве культуры яшчэ толькі чакаюцца, аднак беларусізацыя ў яго шэрагах ужо пачалася. Латушка не толькі першы айчынны міністр, які паслядоўна карыстаецца беларускай мовай і стымулюе да гэтага чыноўніцкае атачэнне, аднак ён разумее выключную ролю нацыянальнай культуры ў станаўленні нацыі, выбудоўванні знешняй і ўнутранай палітыкі.

"Вельмі важна змяніць ментальны фактар - адносіны нашых суграмадзян да беларускай культуры. Беларуская культура - частка агульнаеўрапейскай і сусветнай культурнай спадчыны. Мы можам па праве ёй ганарыцца і не павінны параўноваць нашу культуру з суседнімі краінамі ці іншымі культурамі свету".

Латушка ў чарговы раз падкрэсліў, што выступае за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах міністэрства, аднак заміж гвалтоўнага пераходу прапануе "шлях уласнага прыкладу": "Давайце разам пачынаць дзень з таго, што будзем казаць адзін аднаму "дзень добры", "калі ласка", "дзякуй" і "да пабачэння". Калі я ўваходжу ў міністэрства, мне ўжо кажуць і "да пабачэння", і "дзень добры".

Як бачым, планаў у новага міністра сціжма. Пачатак даволі аптымістычны. Якім будзе працяг?

ТUT.BY

 2009-10-09 10:10:31 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1597
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі