Як Ленін думаў пра Беларусь?

22 красавіка - 139 гадоў з дня нараджэньня Ўладзімера Леніна. Доўгія дзесяцігодзьдзі - да 1991 году - у Савецкім Саюзе доўжылася эра Ільіча. Спачатку яго абагаўлялі, апявалі. Імем Леніна называлі гарады і вёскі, заводы і калгасы, газэты і караблі. А потым кінуліся ў іншую крайнасьць - альбо рабілі зь яго даслоўна д’ябла, альбо рабілі выгляд, што такой палітычнай фігуры наагул ня было. Якое меў Ленін дачыненьне да Беларусі і ці ступала на беларускую зямлю ягоная нага?

За савецкім часам навукоўцы па заданьні ЦК КПБ і асабіста Пятра Машэрава шукалі хоць якую-небудзь гістарычную зачэпку, каб у рэспублікі была падстава заснаваць уласны музэй Леніна. Гісторык Уладзімер Бяляўцаў абараніў кандыдацкую дысэртацыю “Ленін і Беларусь”. На аршанскім вакзале два дзесяцігодзьдзі правісела шыльда, што праз Воршу праяжджаў Ульянаў-Ленін - яе ўстанавілі мясцовыя чыгуначнікі ў 1980-м. Цяпер той шыльды няма. Ленін праяжджаў празь Беларусь адзін раз…

“Ленін праяжджаў празь Беларусь адзін раз, - расказвае гісторык Аляксей Кароль. - Бо інакш чыгунка не пралягала. У яго тут быў 15-хвілінны перапынак. І з гэтага рабілі выснову, што, безумоўна, ён бачыў вакзал Лібава-Роменскі, які ўжо зьнесены. І думаў пра Беларусь. Яшчэ празь Беларусь ішлі шляхі транспартаваньня нелегальнай літаратуры, якая выдавалася за мяжой: ішла празь Вільню на Менск, і тут шмат гэтай літаратуры заставалася”.

Дарэчы, тады Ленін выступіў з кароткай прамовай, не выходзячы з вагона, з падножкі цягніка.

А роўна 100 гадоў таму - 21 красавіка 1919 году - правадыр абараніў простага беларускага аптэкара Рабкіна, якога пакрыўдзілі жлобінскія чэкісты. Яны забралі ў Рабкіна ровар “падчас асаднага становішча ў сувязі з паўстаньнем ў Гомелі для ўмацаваньня сувязі ўстановаў з-за адсутнасьці ў Жлобіне тэлефона”. Пакрыўджаны аптэкар Рабкін даслаў тэлеграму самому Леніну, і Ленін напісаў старшыню Гомельскага губвыканкаму: “Калі ровар Рабкіна быў узяты на час паўстаньня, чаму ня вернуты пасьля? Папярэджваю, што за адпіску без дасягненьня дзелавога выніку і без выпраўленьня памылкі буду прыцягваць да адказнасьці” (крыніца - Поўны збор твораў Леніна, том 50, старонка 318).

Гутару з журналістам Сяргеем Крапівіным, які раскапаў гэтую гісторыю:

“У мяне ёсьць цэлая навуковая манаграфія “Лісты працоўных Беларусі да Леніна”.

Карэспандэнтка: “І Ленін дапамагаў? Быў не адзін такі выпадак?”

“Не, мала дапамагаў, слаба дапамагаў. Там у асноўным віншавальныя адрасы: залічвалі яго ў ганаровыя чыгуначнікі, кандуктары, водаправодчыкі. Скажу шчыра: каб за простага чалавека заступіўся - дык гэта адзіны выпадак”.

Чаму Ленін, да якога ішлі тысячы хадакоў, якому прыходзіла не адна сотня тысяч лістоў, адгукнуўся на скаргу жлобінскага аптэкара? Сяргей Крапівін выказаў такое меркаваньне:

“Падчас яшчэ парыскай эміграцыі ў Леніна тры разы кралі ровары. Яму, відаць, шкада стала чалавека без ровара, і ён вырашыў дапамагчы. А ў тыя ж дні ён падпісаў распараджэньне аб расстрэле вялікай групы расейскага праваслаўнага духавенства. Папоў расстрэльваў пачкамі, а ровар вырашыў аддаць. Вось такі дзіўны быў чалавек”.

Сучасныя беларускія правадыры Леніна згадваюць зрэдку. Пра Сталіна, Гітлера Аляксандар Лукашэнка выказваўся неаднаразова. А вось Леніна публічна згадаў толькі адзін раз, у жніўні 2002 году, пасьля таго, як Уладзімер Пуцін прапанаваў свой варыянт аб’яднаньня Расеі і Беларусі. Лукашэнка тады не ўстрымаўся: “Нават Ленін і Сталін не даўмеліся да таго, каб раздрабіць Беларусь і ўключыць у склад СССР”.

Хто ў Беларусі дагэтуль сапраўды з павагай ставіцца да Леніна, дык гэта камуністы. У дзень нараджэньня правадыра рэгулярна ўскладаюць кветкі.

“Вядома, сёньня ўскладзем кветкі, - гаворыць член бюро ЦК Партыі камуністаў беларускай Сяргей Вазьняк. Ставімся да яго зь вялікай павагай, але не як да іконы, а як да чалавека. Трэба вывучаць яго спадчыну, глядзець, што з гэтай спадчыны можна ўзяць у сучаснае жыцьцё, у XXI стагодзьдзе, а што ўжо проста не адпавядае сучаснаму жыцьцю”.

Той час, калі ўсе школьнікі і студэнты вывучалі творы самога Леніна, калі вобраз Леніна праходзіў праз усе падручнікі гісторыі і літаратуры, мінуў.

Але беларуская ленініяна была надзвычай багатая і разнастайная. Пачатак ёй быў пакладзены яшчэ за жыцьця Ільіча - скульптар Аляксандар Грубэ ў 1922 годзе стварыў кампазыцыю “Ленін на трыбуне”. У беларускім жывапісе першы партрэт Леніна напісаў у 1926 годзе Валянцін Волкаў, будучы аўтар гербу БССР. Леніна малявалі, ляпілі, ткалі, выціналі, выразалі з дрэва. А хто толькі з паэтаў і празаікаў не апяваў Леніна - ад Якуба Коласа (“Жыве між нас геній”) да Рыгора Барадуліна (“Партрэт на сьцяне”), ад Уладзімера Караткевіча (“Ленін калыша дзіця”) да Генадзя Бураўкіна (“Ленін думае пра Беларусь”).

Амаль паўсюль у беларускіх гарадох захаваліся вуліцы і плошчы Леніна. У сталіцы наагул дзіўная сытуацыя, калі галоўная плошча наверсе называецца плошчаю Незалежнасьці, а станцыя мэтро пад зямлёй - плошчаю Леніна.

Пытаюся ў гісторыка Аляксея Караля, няўжо ў Беларусі Ленін так і застанецца “живее всех живых”?

“Не, я думаю, гэта паступова зьменіцца, як заўсёды, у Беларусі рэакцыя запаволеная. А цяпер, я думаю, і са сьвядомасьці гэта ўжо выйшла. Маладыя могуць і не згадаць, хто ён такі і кім ён быў. Сёньня была б толькі ініцыятыва з боку ўлады, і гэта прайшло б абсалютна спакойна і, магчыма, нават на ўздыме. Можа, таму ўлада й не мяняе, што адчувае, што можа быць уздым не за захаваньне гэтых назваў, а за дэмакратычныя перамены”.

Паміж Кобрынам і Берасьцем ёсьць пасёлак Ленінскі, ёсьць Леніна на Магілёўшчыне, вёска Ленін на Гомельшчыне. Хутчэй за ўсіх імя Леніна пазбавіліся сельскія гаспадаркі - раней у кожным раёне былі калгасы імя Леніна, “Ленінскія сьцягі, шляхі, запаветы”. Іх перайменавалі. Найбольш кансэрватыўнымі застаюцца раённыя газэты: у Горках “Ленінскі шлях”, у Крычаве “Ленінскі кліч”. Рэдактар крычаўскай раённай газэты “Ленінскі кліч” Тацяна Іўкіна кажа:

“Я лічу, што назва не ўплывае на зьмест газэты. Тым больш што палова падпісчыкаў - людзі, што вырасьлі з гэтай назвай газэты. Мы ня ставілі мэту памяняць назоў. Мы пакуль ня вызначыліся”.

Ну а дакладнай колькасьці помнікаў Леніну ў Беларусі ня могуць прывесьці ні гісторыкі, ні супрацоўнікі Міністэрства культуры. Вядома толькі, што ў дзяржаўным сьпісе гістарычна-культурнай спадчыны больш за 10 помнікаў Леніну, у тым ліку й той, што стварыў скульптар Мацьвей Манізер у 1934 годзе. Паліто ў бронзавага Леніна зашпільваецца чамусьці на жаночы бок… Пра яшчэ адну адметнасьць менскага Леніна - журналіст Сяргей Крапівін:

“Ён паказаны падчас выступу на мітынгу 5 траўня 1920 году каля Мастацкага тэатру перад байцамі, якія ідуць на польскі фронт. То бок мы жывем пад тым Леніным, які вечна праводзіць нас на бітву з Польшчай”.

У Беларусі помнікаў Леніну пакуль не ўзрываюць, як у Пецярбурзе ці ва Ўкраіне. У горшым выпадку пэцкаюць фарбай. Улады ж помнікі абараняюць: днямі ў Полацку забаранілі пікет за знос двух помнікаў Леніну. Матывацыя - “пікет можа ўскладніць грамадзкую бясьпеку”.

Радыё Свабода

 2009-04-24 08:24:23 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1600
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі